Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 студзеня 2020, 11:09

Таццяны 25 студзеня змогуць бясплатна наведаць канцэрт віцебскай філармоніі

15 студзеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Віцебская абласная філармонія падрыхтавала 25 студзеня для Таццян сюрпрыз: жанчыны з такім імем змогуць наведаць канцэрт бясплатна, паведаміла БЕЛТА рэдактар філармоніі Вікторыя Авік.

Таццянін дзень у Віцебску пройдзе пад гукі цымбалаў салісткі абласной філармоніі Таццяны Моўлі. У канцэртнай праграме Around the world прымуць таксама ўдзел Алена Гракава, Леанід Кажарскі і Таццяна Шахрай. "Увечары 25 студзеня выканаўцы адправяць слухачоў у кругасветнае музычнае падарожжа. Пранізлівая, чуллівая мелодыя "Лібертанга" Астара П'яцолы перадасць атмасферу паўднёвай аргенцінскай ночы. Яркі і эмацыянальны танец "Даўлуры" ў апрацоўцы Мікалая Нарыманідзэ азнаёміць з нацыянальным мастацтвам грузінскага народа. Жыццярадасныя "Карцінкі Кубы" Барыса Векслера намалююць для віцебскай публікі трапічны рай Вострава Свабоды", - адзначыла Вікторыя Авік.

Атрымаць асалоду ад лепшых мелодый з розных куткоў свету віцебскія Таццяны змогуць бясплатна пры прад'яўленні дакумента, што засведчвае асобу. Колькасць "імянных" білетаў абмежавана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі