Сцяг Панядзелак, 16 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лютага 2026, 09:33

"Сугучнасць ідэй". Канцэрт гітарна-мандаліннай музыкі адбудзецца ў Гродне

Фота muscollege.by
Фота muscollege.by
27 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Гродне адбудзецца ўнікальная музычная падзея - канцэрт гітарна-мандаліннай музыкі "Сугучнасць ідэй". Гэта рэдкі фармат, у якім на адной сцэне сустрэнуцца гітара, мандаліна і камерны аркестр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы.

"Праект "Сугучнасць ідэй" аб'ядноўвае дзве музычныя ўстановы краіны ў жывым творчым дыялогу: Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Сцэнічная прастора каледжа стане пляцоўкай для прафесійнай сумеснай творчасці, настаўніцтва і абмену выканальніцкімі традыцыямі паміж выкладчыкамі і студэнтамі акадэміі і навучэнцамі каледжа", - адзначылі ва ўстанове адукацыі.

Цэнтральнай ідэяй канцэрта з'яўляецца яркі інструментальны тандэм - мандаліна і класічная гітара ў спалучэнні з камерным аркестрам. Асаблівай падзеяй вечара стануць дзве прэм'ерныя кампазіцыі, якія ўпершыню прагучаць у Гродне.

"На сцэну выйдуць вядомыя музыканты - лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Салісты выступяць у суправаджэнні народнага камернага аркестра Гродзенскага музычнага каледжа, - расказалі ва ўстанове адукацыі. - Мерапрыемства адрасавана як прафесійнай супольнасці, так і шырокай аўдыторыі - ад студэнтаў і выкладчыкаў да ўсіх знатакоў камернай музыкі і незвычайных інструментальных спалучэнняў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі