Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 красавіка 2021, 10:24

Персанальны праект мастачкі Валянціны Ляховіч прадставяць у Віцебску

21 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску адбудзецца адкрыццё персанальнага мастацкага праекта Валянціны Ляховіч "Лучоскія экзэрсісы", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Валянціна Ляховіч канцэнтруе сваю ўвагу не толькі на стварэнні асобных твораў, але і праектаў, дзе галоўным сродкам мастацкага выказвання з'яўляецца экспазіцыя цалкам, калі работы можна ўспрымаць як асобныя фарбы і кампазіцыйныя дэталі. Каля ракі Лучосы (назва пішацца праз "о") стаіць бацькоўскі дом мастачкі - гэта месца ўспамінаў, роздумаў і новых сустрэч.

"Валянціна Ляховіч прадстаўляе экзэрсісы як у абстрактным, так і ў фігуратыўным жывапісе. Мастачка выкарыстоўвае розныя тэхнікі жывапісу, фота, калаж. Экспрэсіўныя партрэты займаюць значнае месца ў экспазіцыі, ад іх мастачка рухаецца да абагульненых вобразаў чалавека, яго асобы і фігуры, а потым і да аб'ектаў", - адзначылі ў арт-цэнтры.

Аб'ёмныя работы аўтара сумяшчаюць уласцівасці скульптуры, асамбляжу (збор аднаго цэлага з аб'ёмных прадметаў з дапаўненнем матэрыялаў і жывапісу), канцэптуальнага аб'екта трэш-культуры (смецце, упакоўка ў якасці матэрыялаў, кола тэм сканцэнтравана на філасофскіх праблемах, тэматыцы тленнасці і скарацечнасці жыцця).

Святло з'яўляецца немалаважным экспазіцыйным сродкам, які трансфармуе прастору і стварае неабходную атмасферу для ўспрымання. З гэтай мэтай мастачка выкарыстоўвае імітацыю вітражных работ, выкананых спецыяльна пад памер вокнаў Арт-цэнтра Марка Шагала і разлічаных на выкарыстанне натуральнага святла, а таксама штучнага асвятлення аб'ектаў.

Выстава будзе экспанавацца па 16 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі