Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2012, 14:07

Памер II Нацыянальнай музычнай прэміі вар'іруецца ад 62 да 95 базавых велічынь

16 лістапада, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Памер II Нацыянальнай музычнай прэміі вар'іруецца ад 62 да 95 базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер складае Br100 тыс.). Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца ў намінацыі "Лепшая песня года" атрымае грашовую прэмію ў памеры 95 базавых велічынь, пераможцы ў намінацыях "Лепшы аранжыроўшчык", "Лепшы музычны альбом", "Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання", "Лепшы канцэрт года", "Лепшы гастрольны тур", "Лепшы кліп года", "Лепшы журналіст (музычны крытык)", "Лепшы прадзюсар", "Зорачка года (лепшы юны выканаўца)" будуць удастоены прэміі ў памеры 62 базавых велічынь. Трыумфатары ў астатніх намінацыях (усяго ў 2012 годзе іх 19) атрымаюць грашовыя ўзнагароды 70, 73 і 75 базавых велічынь. Памер прэмій можа быць павялічаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Павел Каранеўскі, прафесійная судзейская калегія, якая будзе ацэньваць работу падаўшых заяўкі канкурсантаў, таксама атрымае магчымасць уручыць спецыяльныя ўзнагароды.

Уладзімір Карачэўскі дадаў, што фінансаванне II Нацыянальнай музычнай прэміі ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце Міністэрству культуры, сродкаў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", спонсарскіх укладанняў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Арганізатары Нацыянальнай музычнай прэміі - Міністэрства культуры Беларусі і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі