
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прысвеціць новы сезон Году малой радзімы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.
"Наш аркестр пачынае 34-ы творчы сезон. Штодзень ідуць рэпетыцыі маючых адбыцца канцэртаў у сталіцы, вялікіх і малых гарадах, а таксама ў працоўных калектывах і навучальных установах. У праграме выступленняў таксама візіткі заслужанага калектыву - фестываль "Мінскі джаз" і нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне", - расказаў Міхаіл Фінберг.
Новы канцэртны сезон аркестра пройдзе пад знакам Года малой радзімы. "Мы заўсёды працуем для Беларусі і для беларусаў. Уся наша творчасць прасякнута любоўю да роднай краіны. Наш калектыў заўсёды працуе ўжывую, папулярызуючы лепшыя ўзоры сусветнай і беларускай музыкі. Спадзяюся, мы і ў далейшым не расчаруем нашага гледача", - дадаў маэстра.-0-