Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2024, 09:07

На "Славянскім базары" ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане

21 сакавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На "Славянскім базары" ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі, паведамляе БЕЛТА.

У Віцебскай абласной філармоніі ўпершыню на "Славянскім базары" будзе прадстаўлена джазавая сімфонія для аргана ў суправаджэнні ўдарных, ды і ў цэлым на фестывалі гэты велічны інструмент задзейнічаюць першы раз.

Глеб Лапіцкі расказаў, што філарманічная праграма фестывалю будзе пераважна джазавай - тут выступяць выканаўцы і джазавыя калектывы з розных краін.

Таксама на сцэне ўстановы культуры будуць праходзіць канцэрты ў час Дзён Саюзнай дзяржавы. "Завершыць праграму ў філармоніі праект Саюзнай дзяржавы, які таксама, думаю, будзе прысвечаны і нацыянальнай культуры, і тым вехам, якія мы адкрываем у нашых сумесных саюзных праектах", - адзначыў Глеб Лапіцкі.

Праграма практычна ўсіх ключавых мерапрыемстваў фестывалю падрыхтавана ўжо, білеты на іх ёсць у продажы, акрамя канцэрта адкрыцця, на які не засталося свабодных месцаў. На "Славянскім базары" будзе задзейнічана максімальная колькасць пляцовак. Гэта паркі адпачынку, пешаходныя вуліцы, адкрытыя пляцоўкі, а таксама спартыўны комплекс Летняга амфітэатра - размешчаная перад ім пляцоўка, дзе плануюць арганізаваць гастрапрастору.

Асноўныя мерапрыемствы маштабнага форуму мастацтваў будуць праходзціь з 11 па 14 ліпеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі