Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 мая 2019, 10:58

На "Беларусьфільме" плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінаіндустрыя з'яўляецца перспектыўнай галіной для развіцця партнёрства паміж Беларуссю і Індыяй. Супрацоўніцтва ў гэтай і іншых сферах абмеркавалі 15 мая старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй Міхаіл Мясніковіч і ганаровы консул Беларусі ў Мумбаі Лаліт Чакані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У бліжэйшы час на базе "Беларусьфільма" плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны. "Разлічваем, што гэты праект стане своеасаблівым лакаматывам для далейшага партнёрства дзвюх краін у кінаіндустрыі", - адзначыў Лаліт Чакані.

На сустрэчы ганаровы консул расказаў Міхаілу Мясніковічу і аб іншых праектах, якія плануецца рэалізаваць у Беларусі з удзелам індыйскага бізнесу. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць супрацоўніцтва адной з індыйскіх кампаній з Аршанскім ільнокамбінатам. "Беларускі лён уяўляе цікавасць для нашых інвестараў, тут у нас добрыя перспектывы", - сказаў ён.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі ход рэалізацыі праекта па стварэнні ў Мінску сумесна з буйнейшай індыйскай кампаніяй Cipla навукова-тэхналагічнага цэнтра па выпуску лекавых прэпаратаў. Цэнтр з'явіцца на базе дзяржаўнага прадпрыемства "Акадэмфарм" НАН Беларусі. Плануецца, што тут будуць выпускаць прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі, гепатыту В і гепатыту С, а таксама хваробы Альцгеймера і лёгачнай артэрыяльнай гіпертэнзіі. Cipla ўжо інвесціравала ў праект $1 млн. Агульны аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў памеры $10 млн. Беларусь зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі праекта, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У час перагавораў таксама ішла размова аб маючым адбыцца візіце ў Мінск летам бягучага года дэлегацыі кампаніі Cipla на чале са старшынёй праўлення Юсуфам Хамідам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі