Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 красавіка 2020, 14:15

Музей гісторыі беларускага кіно пакажа рэтрапраграму ваенных фільмаў

22 красавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Музей гісторыі беларускага кіно пачынае паказ спецыяльнай рэтрапраграмы "Цана перамогі", прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Сёння пройдзе паказ польскай ваеннай гістарычнай драмы "Вестэрплатэ" (1967). Фільм раскажа аб адной з гераічных старонак гісторыі Польшчы - подзвігу легендарных абаронцаў плацдарма Вестэрплатэ, дзе ў верасні 1939 года прагрымелі першыя выстралы Другой сусветнай вайны. Рэжысёр фільма - Станіслаў Ружэвіч. Гледачам будуць даступны два паказы: у 15.00 і ў 18.30", - расказалі ў музеі.

У рэтрапраграме таксама будуць прадстаўлены 24 красавіка "Бітва за Брытанію" (1969 год, Вялікабрытанія), 29-га - "Ідзі і глядзі", які за 15 месяцаў пракату паглядзелі 29 млн гледачоў на тэрыторыі СССР (1985 год, "Беларусьфільм", "Масфільм"). Фільм "Бітва на рэйках" (1946 год, Францыя) пакажуць 6 мая, "Самы доўгі дзень" (1962 год, ЗША) - 7 мая. Завершыць рэтрапраграму 8 мая фільм "Бацька салдата" (1964 год, "Грузія-фільм").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі