16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры праводзіць рэспубліканскі конкурс па стварэнні ў 2023 годзе твораў выяўленчага мастацтва па дзяржаўным сацыяльна-творчым заказе, паведамілі БЕЛТА ў Мінкультуры.
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя мастакі і творчыя работнікі, якія маюць прафесійны сертыфікат, а таксама студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы выяўленчага мастацтва.
Конкурс праводзіцца ў мэтах стварэння 21 жывапіснай работы для афармлення інтэр'ераў памяшканняў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы культуры ў абласцях і Мінску.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 1 мая 2023 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3, тэл. +375 17 235 03 31).-0-