Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 снежня 2025, 17:46

Калядныя паказы батлейкі пачаліся ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі

Фота Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея
Фота Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея
5 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Калядныя паказы батлейкі пачаліся ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Кожны чацвер маленькім і дарослым гледачам прадстаўляюць біблейскі калядны сюжэт з Марыяй і Іосіфам, нараджэннем Хрыста, пакланеннем вешчуноў і злым царом Ірадам.

"Батлейка ў нас у музеі з'явілася ў пачатку двухтысячных гадоў, яе змайстравалі самі супрацоўнікі. Частку лялек для паказаў заказалі ў майстэрнях Гродзенскага драмтэатра, іншую частку стварылі сваімі рукамі нашы ўмельцы, - расказала навуковы супрацоўнік музея Вікторыя Банцеева. - Аднак першы лялечны домік з часам страціў былую прывабнасць і два гады таму нашы майстры вырабілі новы".

У музейнага тэатра ў рэпертуары цяпер тры сцэнкі: "Пажар у замку Вітаўта", "Гісторыя святога Губерта" (ён лічыцца апекуном Гродна. - Заўвага БЕЛТА) і "Раство Хрыстова". Сцэнарыі пастановак напісалі самі музейшчыкі і працуюць з лялькамі таксама яны, у асноўным маладыя экскурсаводы.

Спектаклі батлейкі ў музеі прадоўжацца да праваслаўнага Раства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі