ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 красавіка 2018, 10:48

Глыбоцкі фестываль "Дударскі рэй" прысвяцілі Ігнату Буйніцкаму

13 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Другі фестываль дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй" пройдзе ў Глыбокім 4-6 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Глыбоцкім райвыканкаме.

На свята дуды (старажытны інструмент падобны на валынку) збяруцца дудары з Беларусі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Партугаліі. У трохдзённай праграме канцэрты, вечарынкі, выставы і ўрачыстая служба ў касцёле. На ўсіх мерапрыемствах галоўная роля будзе адведзена менавіта дудзе.

Сёлетні фестываль пройдзе пад знакам вядомага земляка Ігната Буйніцкага. Удзельнікі свята пабываюць на малой радзіме заснавальніка першага прафесійнага беларускага тэатра ў вёсцы Празарокі. У райвыканкаме растлумачылі, што назва фестывалю ўзята з вершаваных радкоў Янкі Купалы, прысвечаных Ігнату Буйніцкаму.

Дарэчы, вядома, што ў складзе трупы Буйніцкага быў і дудар па імені Адам Шульга.

У Глыбоцкім раёне заняліся адраджэннем традыцыі ігры на дудзе. "Дударскі рэй" таксама служыць гэтай мэце: удзельнікі фестывалю правядуць майстар-класы і падзеляцца сакрэтамі мастацтва з юнымі глыбачанамі.

Першы фестываль быў арганізаваны ў 2017 годзе. Тады ў Глыбокае прыехалі дудары з сямі краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі