ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 ліпеня 2018, 11:25

Гендырэктар ЮНЕСКА назвала "Славянскі базар" святам мастацкага багацця рэгіёнаў свету

Одрэ Азуле. Фота з архіва
Одрэ Азуле. Фота з архіва

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - гэта свята вялікіх мастацкіх багаццяў славянскага рэгіёна і іншых рэгіёнаў свету. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Одрэ Азуле з нагоды цырымоніі адкрыцця фестывалю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Трэба адзначыць, што гендырэктар ЮНЕСКА ўпершыню накіроўвае пасланне ў сувязі з адкрыццём "Славянскага базару".

Паводле слоў Одрэ Азуле, дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" ўвасабляе каштоўнасці ЮНЕСКА ў садзейнічанні міру і цярпімасці пры дапамозе міжкультурнага дыялогу.

"Дзейнасць ЮНЕСКА заснавана на глыбока ўкаранёнай перакананасці ў тым, што культурная разнастайнасць можа прывесці да сацыяльнага прагрэсу. Аб'яднаўшы людзей розных кантынентаў з 1992 года, гэты важны фестываль мастацтваў не толькі захоўвае традыцыі славянскіх народаў - самай вялікай этнічнай і лінгвістычнай групы Еўропы, але і змешвае іх з іншымі культурамі і традыцыямі з усяго свету", - канстатавала гендырэктар ЮНЕСКА.

На скрыжаванні рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Балтыйскае мора, Віцебск мае гісторыю міжкультурнага дыялогу і багатых культурных традыцый. "Ад археалагічных помнікаў да бібліятэк і мастацкіх цэнтраў Віцебск з'яўляецца маяком спадчыны і культуры і стаў домам для многіх вялікіх літаратурных дзеячаў. Горад таксама дэманструе сілу мастацтва для ўстойлівага развіцця, паколькі "Славянскі базар у Віцебску" дае вялікую энергію гораду, ствараючы рабочыя месцы і натхняючы маладых людзей", - адзначыла Одрэ Азуле.

Год за годам праграма фестывалю становіцца ўсё больш разнастайнай: музыка, тэатр, харэаграфія, цыркавое мастацтва, выяўленчае мастацтва і кінематаграфія. "Гэта зліццё сучаснай творчасці і фальклору з некалькіх краін - дэманстрацыя таго, як культурная спадчына можа натхняць сучаснае мастацтва. Шырокая разнастайнасць прадстаўленых мастацтваў сведчыць аб бясконцасці чалавечай творчасці і вынаходлівасці", - гаворыцца ў пасланні.

Ордэ Азуле падкрэсліла, што "Славянскі базар" вельмі яскрава дэманструе спосабы, з дапамогай якіх мастацтва можа выйсці за межы моўных бар'ераў, сацыяльнага статусу або нацыянальных ці палітычных адрозненняў.

Ад імя ўсёй арганізацыі яна таксама падзякавала Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, пад патранатам якога праходзіць форум, за дзейнасць па аб'яднанні людзей з усяго свету на гэтым натхняючым фестывалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі