Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 студзеня 2019, 15:58

Гарадскія пейзажы Беларусі ў акварэлі прадставяць на выстаўцы ў Гомелі

16 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісу "Пад небам блакітным…" гомельскага мастака і архітэктара Вольгі Капачовай адкрыецца 17 студзеня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна Гомеля ў час праекта "Выставачная прастора - маладым!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Сетцы публічных бібліятэк абласнога цэнтра.

Каля 40 работ, большасць з якіх выкананы ў жанры гарадскога пейзажа, адлюстроўваюць вядомыя мясціны і архітэктуру Беларусі. Асаблівую ўвагу аўтар удзяляе роднаму Гомелю. У работах Вольга Капачова перадае гісторыю горада праз прызму мегаполісаў. Так, у знаёмых гараджанам фасадах зараджаецца новы аб'ём і сэнс, што дае магчымасць убачыць родныя мясціны з новага боку. Не засталася без увагі мастака і архітэктура іншых гарадоў Беларусі, а таксама Іерусаліма, Санкт-Пецярбурга і Амстэрдама.

"Цікава сама манера выканання Вольгі Капачовай. Акварэльные працы створаны з архітэктурнай дакладнасцю, але вызначаюцца пяшчотнасцю колераў і лёгкасцю. Яе архітэктурны пейзаж напоўнены ўнутраным святлом. Работы поўныя яркіх фарбаў і сонца, яны вельмі светлыя і пазітыўныя, насычаны эмоцыямі і пачуццямі", - расказалі ў сетцы бібліятэк.

Вольга Капачова ў 2011 скончыла БелДУТ па спецыяльнасці "Архітэктура", з 2010 года працуе архітэктарам ААТ "ГомельПраект". Архітэктар і мастак гарманічна ўжываюцца ў асобе аўтара, кожны з відаў дзейнасці ўзбагачае і дапаўняе яе творчую натуру. Мастацкія работы гамяльчанкі былі адзначаны на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Іх ацанілі наведвальнікі выставы "Легенды і казкі ўсходніх славян" у Вялікабрытаніі, на XIII Міжнародным конкурсе мастацкіх работ Who Am I у Славеніі, X Міжнародным конкурсе выяўленчага мастацтва "Дзіця і сабака" (Польшча), на "Асамблеі Пленэраў - Тыдні мастацтваў у Італіі".

Адкрыццё выставы запланавана на 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі