Фота з архіва
5 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фестываль расійскага кіно пройдзе 12-14 снежня ў Мінску ў кінатэатры "Масква". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў кампаніі "Раскіно", якая сумесна з Міністэрствам культуры Расіі з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства.
Фестываль адкрыецца ваеннай драмай "Група крыві", заснаванай на рэальных падзеях, што адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў дзіцячым канцлагеры. У афішу ўключаны стужкі розных жанраў: спартыўная драма аб станаўленні алімпійскага чэмпіёна па веславанні Юрыя Цюкалава "Першы на Алімпе", шпіёнскі дэтэктыў сумеснай вытворчасці Расіі і Кітая "Чырвоны шоўк", мультфільм "Вялікае падарожжа. Вакол свету", музычная карціна "Прарок. Гісторыя Аляксандра Пушкіна", рэтрадрама аб савецкай актрысе "Любоў Савецкага Саюза".
"Фестываль расійскага кіно ў Беларусі - добрая традыцыя правядзення кінапаказаў, якія ўмацоўваюць культурныя і гістарычныя сувязі нашых братэрскіх народаў, і чарговы важны крок у дыялогу дзвюх краін па стварэнні культурнай прасторы, дзе праз сілу мастацтва мы разам асэнсоўваем мінулае і ўпэўнена глядзім у будучыню. Фільмы, якія ўбачаць гледачы ў Мінску, - пра маральныя арыенціры і каштоўнасці, якія заўсёды былі ў аснове нашай агульнай гісторыі", - адзначыла міністр культуры Расіі Вольга Любімава.
"Для нас вялікі гонар зноў прывезці ў Мінск лепшыя ўзоры сучаснага расійскага кінематографа. Наш фестываль - не проста паказ фільмаў, а жывы дыялог з гледачом. Мы ўпэўнены, што кожная карціна знойдзе гарачы водгук у сэрцах беларускай публікі", - сказала генеральны дырэктар "Раскіно" Эльза Антонава.
Акрамя таго, Беларусь стане першай краінай ЕЭАС, у якой з 9 па 11 снежня пройдуць кінапаказы фільмаў - удзельнікаў першай адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Брыльянтавы матылёк", арганізаваныя Расійскім фондам культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі і "Раскіно".
"Раскіно" - дзяржаўная арганізацыя, якая прадстаўляе расійскую індустрыю аўдыявізуальнага кантэнту на міжнародных фестывалях і кінарынках. Яна з'яўляецца правапераемніцай створанага ў СССР у 1924 годзе "Саўэкспартфільма".-0-