20 сакавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" правядзе конкурс для кавер-груп. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Пераможца конкурсу атрымае магчымасць выступіць на пляцоўцы перад канцэртнай залай "Віцебск". Размова аб начным шоу 12 ліпеня "Танцпляцоўка з "Душэўным радыё".
Інфармацыю аб сваіх калектывах музыканты могуць прысылаць да 1 мая на адрас: tancploshchadka@dushevnoeradio.by. У пісьмо трэба ўкласці прэс-рэліз аб кавер-групе, інфармацыю аб складзе калектыву, рэпертуары, а таксама відэа з выступленняў.
Як адзначаюць у дырэкцыі форуму, выбіраць пераможцу будуць улічваючы многія нюансы. Журы ацэніць вопыт выступленняў на адкрытых пляцоўках, артыстызм, харызматычнасць, якасць і прафесіяналізм выканання, а таксама адпаведнасць рэпертуару мэтам і задачам мерапрыемства.
"Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выбару аднаго калектыву з далейшым інфармаваннем усіх прэтэндэнтаў аб прынятым рашэнні", - удакладнілі ў дырэкцыі фестывалю.-0-