Фота МЗС
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры і Дні кіно Беларусі пройдуць у кастрычніку ў Таджыкістане. Аб іх правядзенні ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Таджыкістане Віктара Дзенісенкі з міністрам культуры гэтай краіны Сатарыён Матлубахон Амонзада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Бакі падвялі папярэднія вынікі супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у сферы культуры ў 2024 годзе, адзначыўшы станоўчую дынаміку ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў. Абмяркоўваліся таксама планы на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку правядзенне ў кастрычніку бягучага года Дзён культуры і Дзён кіно Беларусі ў Таджыкістане, падрыхтоўка творчых работнікаў з Таджыкістана ў беларускіх ВНУ, гастрольная дзейнасць.
Удзельнікі сустрэчы канстатавалі, што народы Беларусі і Таджыкістана павінны захоўваць агульныя каштоўнасці, гістарычную блізкасць і багацце нацыянальных культур дзеля міру, стабільнасці і ўзаемаразумення ў рэгіёне, падкрэслілі ў МЗС.-0-