Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лістапада 2024, 15:42

Беларусь упершыню прыме ўдзел у Арктычных Дэльфійскіх гульнях

Фота Міністэрства культуры
Фота Міністэрства культуры
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь упершыню прыме ўдзел у адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульнях, паведамляе БЕЛТА.

III адкрытыя маладзёжныя Арктычныя Дэльфійскія гульні пройдуць у горадзе Сыктыўкар (Рэспубліка Комі, Расійская Федэрацыя) з 22 па 26 лістапада. Маштабны творчы праект збярэ больш за 600 удзельнікаў ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў, сярод якіх прадстаўнікі рэгіёнаў Расіі і краін СНД. У складзе журы каля 40 вядомых дзеячаў культуры. Конкурсная і фестывальная праграмы ўключаюць спаборніцтвы па 10 намінацыях народнага, класічнага і сучаснага мастацтва.

Беларусь прадставяць 9 удзельнікаў з устаноў адукацыі ў сферы культуры Мінска і Магілёва ў шасці намінацыях: народныя спевы, выяўленчае мастацтва, фатагрфія, фартэпіяна, скрыпка, эстрадныя спевы.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі, начальнік аддзела адукацыйных праектаў і сувязі з грамадскасцю Інстытута павышэння кваліфікацыі БДУКМ Вольга Масалава адзначыла, што ўдзельнікаў выбіралі па прапановах устаноў адукацыі. "Мы едзем паказаць, якія ў нас цудоўныя таленавітыя юнакі і дзяўчаты, і ўбачыць, як будуць выступаць астатнія краіны СНД і Расія", - сказала яна.

"У моладзі цудоўны настрой. Яны заняты рэпетыцыямі. Мы пастаянна на сувязі. Усе хочуць паказаць сябе і, вядома ж, прывезці ўзнагароды", - падкрэсліла Вольга Масалава.

Паводле яе слоў, хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем паглядзелі б Сыктыўкар, але ў іх будзе вельмі шчыльны графік, у які складана ўпісаць нешта акрамя рэпетыцый і выступленняў.

У час творчых спаборніцтваў будзе разыграна 28 камплектаў узнагарод: залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі Дэльфійскіх гульняў. Адначасова з гэтым будзе падведзены залік 18-х маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД.

"Лічу, што вельмі важна выязджаць на розныя міжнародныя мерапрыемствы, паказваць сваё майстэрства. Моладзі неабходна знаёміцца з культурай іншых краін, абменьвацца вопытам, заводзіць новыя знаёмствы і фарміраваць культурныя сувязі", - рэзюмавала Вольга Масалава.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі