Яўген Арэндарэвіч. Фота з архіва Беларускага саюза кінематаграфістаў
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на пасяджэнні савета Канфедэрацыі Саюзаў кінематаграфістаў краін СНД, якое адбылося ў Пензе ў рамках I Міжнароднага кінафестывалю "Свой", выбраны новы старшыня савета. Ім стаў старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кінематаграфістаў" Яўген Арэндарэвіч. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аб'яднанні.
Міжнародны саюз "Канфедэрацыя Саюзаў кінематаграфістаў" утвораны ў 1991 годзе і з'яўляецца правапераемнікам Саюза кінематаграфістаў СССР, які аб'ядноўвае саюзы кінематаграфістаў з краін - былых саюзных рэспублік СССР. Сёння ў склад канфедэрацыі ўваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан.-0-