Пытанне аб магчымасці ўкаранення ў Беларусі мацярынскага (сямейнага) капіталу знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадскасці ўжо некалькі гадоў. Аднойчы нават быў агучаны яго магчымы памер - каля $5 тыс. Але часцей за ўсё прадстаўнікі міністэрстваў немнагаслоўныя: маўляў, гэта пытанне не знята з парадку дня, вывучаем, аналізуем, узважваем усе "за" і "супраць". Такая асярожнасць зразумелая: тэма далікатная, датычыцца большасці жыхароў краіны, а ў выпадку рэалізацыі запатрабуе значнага аб'ёму фінансавання. Які мог бы быць сямейны капітал па-беларуску, калі б рашэнне аб увядзенні гэтага механізму ўсё ж было прынята? З такім пытаннем карэспандэнт БЕЛТА звярнулася да эксперта - саіскальніка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Валянціны Пінязік.
Як вядома, Беларусь знаходзіцца на парозе дэмаграфічнага спаду. І ў гэтых умовах прыярытэтнай задачай становіцца стымуляванне нараджэння ў сем'ях другіх і наступных дзяцей (раней упор быў зроблены на стымуляванне нараджэння трэцяга дзіцяці, цяпер адбываецца паступовая пераарыентацыя). Меры дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі пастаянна ўдасканальваюцца, памеры сацыяльных выплат паэтапна ўзрастаюць, але... у краіне па-ранейшаму пераважаюць нешматдзетныя сем'і.
Паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, сярод сем'яў з дзецьмі больш за 66 працэнтаў - з адным дзіцем, 28 працэнтаў - з двума дзецьмі і толькі каля 5 працэнтаў - шматдзетныя. Між тым патэнцыял для нараджэння ў сем'ях другіх і наступных дзяцей ёсць: паводле даных сацапытання жанчын, праведзенага ў НДІ працы Мінпрацы і сацабароны ў 2008 годзе, сярэдняя пажаданая колькасць дзяцей у сям'і - 2,25 дзіцяці, сярэдняя плануемая - 1,88. Гэта азначае, што ў Беларусі (як, зрэшты, і ў іншых краінах з нізкай нараджальнасцю) захоўваецца разрыў паміж уяўленнем насельніцтва аб пажаданай колькасці дзяцей у сям'і і іх фактычнай колькасцю. Гэты дысбаланс сведчыць аб тым, што стымулам для рэалізацыі ўласных рэпрадуктыўных установак маглі б стаць дадатковыя меры па павышэнню сацыяльных норм дзетнасці і нараджальнасці ў цэлым, а таксама росту дабрабыту сем'яў з дзецьмі. Магчыма, адной з такіх мер стане ўкараненне сямейнага капіталу.
Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады прадугледжана правядзенне навуковага даследавання па распрацоўцы і абгрунтаванню прапаноў па ўкараненню сямейнага капіталу (яго правялі супрацоўнікі НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны). Пры гэтым улічваўся вопыт Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў па стымуляванню нараджэння другіх і наступных дзяцей ва ўмовах абвастрэння дэмаграфічных праблем.
Паводле слоў Валянціны Пінязік, сямейны капітал - гэта сістэма адносін паміж дзяржавай і сем'ямі з дзецьмі ў сувязі з інвесціраваннем бюджэтных сродкаў у чалавечы патэнцыял краіны. Пад сямейным капіталам маецца на ўвазе мера эканамічнай падтрымкі, якая прадастаўляецца сем'ям у безнаяўнай форме пры нараджэнні другога (наступнага) дзiцяцi за кошт сродкаў дзяржбюджэту на ўмовах бязвыплатнасці.
Мэта сямейнага капіталу - стымуляванне нараджэння ў аднадзетных сем'ях другіх і наступных дзяцей, адзначыла спецыяліст. Наяўнасць у Беларусі значнай колькасці сем'яў з адным дзіцем і прысутнасць у большасці з гэтых сем'яў рэпрадуктыўных установак на двухдзетнасць - пераважаюць на шалях на карысць сямейнага капіталу. Гэта той патэнцыял для павышэння ў краіне нараджальнасці, які грэх упусціць.
Прыблізны тэрмін дзеяння, на працягу якога сем'ям можа быць прадастаўлена права на сямейны капітал, - дзесяць гадоў. Дзесяцігадовы перыяд дасць магчымасць сем'ям спланаваць нараджэнне першага і другога дзіцяці і рэалізаваць свае рэпрадуктыўныя ўстаноўкі без шкоды для іншых планаў. Гэта пацвярджаецца простымі лічбамі: сярэдні ўзрост жанчыны пры заключэнні першага шлюбу складае 24 з палавінай гады, больш за 70 працэнтаў другіх дзяцей нараджаецца ў маці ва ўзросце 25-34 гады. Такім чынам, большасць маладых сем'яў, пачынаючы ад стварэння сям'і і да нараджэння другога дзіцяці, змогуць рэалізоўваць свае жыццёвыя ўстаноўкі, атрымліваючы на працягу дзесяці гадоў падтрымку ў выглядзе сямейнага капіталу.
Паводле разлікаў, аптымальным для старту новаўвядзення з'яўляецца 2016 год. Паводле дэмаграфічных прагнозаў, менавіта гэты год знамянуе пачатак найбольш адчувальнага дэмаграфічнага спаду (сямейны капітал мог бы садзейнічаць яго змякчэнню). З 2016 года пачнецца рэалізацыя новай пяцігадовай Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Захаванне пераемнасці ў рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі і яе ўзмацненне такой мерай як сямейны капітал дасць магчымасць павысіць выніковасць мер, накіраваных на вырашэнне задач дэмаграфічнай бяспекі, лічыць Валянціна Пінязік.
У выпадку неабходнасці перыяд дзеяння сямейнага капіталу можа быць прадоўжаны да 2030 года, у якім чакаецца завяршэнне дэмаграфічнага спаду.
Права на атрыманне сямейнага капіталу плануецца распаўсюдзіць на ўсе катэгорыі сем'яў з дзецьмі, на якія ў адпаведнасці з заканадаўствам распаўсюджваюцца правы на атрыманне дзіцячых дзяржаўных дапамог, пры нараджэнні (усынаўленнi) другога дзіцяці (наступных дзяцей), маючага беларускае грамадзянства.
Але пры гэтым неабходна выпрацоўка фільтраў, каб знізіць рызыку злоўжывання сямейным капіталам (ён не павінен правакаваць сацыяльнае ўтрыманства, нараджэнне дзяцей у няўдалых сем'ях з мэтай атрымання матэрыяльных даброт). Таму мэтазгодна пры вызначэнні права на сямейны капітал не ўлічваць дзяцей, у адносінах да якіх бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, у адносінах да якіх было адменена ўсынаўленне (удачарэнне), а таксама ў адносінах да тых дзяцей, якія былі ўзяты з сем'яў у сувязі з сацыяльнай нядобранадзейнасцю. Зрэшты, цяпер такія абмежаванні распаўсюджваюцца на парадак выплаты дзяржаўных дапамог і надбавак да іх.
На думку эксперта, нягледзячы на тое, што гэты від падтрымкі называецца сямейным капіталам, мэтазгодна ўстанаўленне аднаго чалавека, які ажыццяўляе працэдуры распараджэння сродкамі ад імя сям'і. Гэта звязана з патрэбай вядзення рэгістра асоб, якія маюць права на сямейны капітал, для прадухілення фактаў махлярства. Устанаўленне аднаго ўладальніка сямейнага капіталу з'яўляецца неабходным таксама для папярэджання спрэчак аб валоданні сродкамі сямейнага капіталу, якія могуць узнікнуць пры разводзе мужа і жонкі.
Традыцыйным для беларускага грамадства з'яўляецца пераважна жаночы ўдзел у доглядзе дзяцей і іх выхаванні. Гэта пацвярджаецца як сацыялагічнымі апытаннямі, так і перавагай пасля разводу бацькоў практыкі, калі дзяцей выхоўвае маці. Паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, сем'і з дзецьмі на чале з маці складаюць 93 працэнты сярод агульнай колькасці няпоўных сем'яў. Акрамя таго, у краіне высокая доля пазашлюбных нараджэнняў - больш за 19 працэнтаў сярод усіх нованароджаных. Улічваючы гэта, а таксама вопыт укаранення мацярынскага капіталу ў Расійскай Федэрацыі, мэтазгодна замацаваць першараднае права на сямейны капітал у поўных сем'ях за маці (усынавіцельніцай) дзяцей, прадугледзеўшы ў асобных выпадках прадастаўленне такога права для мужчын.
Спецыялісты лічаць, што мэтазгодна выключыць з кола атрымальнікаў сямейнага капіталу асоб, якія ўчынілі калі-небудзь у адносінах да свайго дзіцяці наўмыснае злачынства, якое адносіцца да злачынстваў супраць асабістай свабоды, гонару і годнасці. Згодна з дзеючым Крымінальным кодэксам Беларусі, да такіх злачынстваў адносяцца гандаль людзьмі, выкарыстанне рабскай працы, выкраданне чалавека, незаконнае пазбаўленне волі і ўладкаванне ў псіхіятрычную бальніцу, пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці, незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, паклёп, знявага.
Што датычыцца напрамкаў выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, то яны вызначаны неабходнасцю вырашэння дзвюх асноўных задач: стымуляванне нараджальнасці і інвесціраванне сродкаў у чалавечы патэнцыял краіны. Таму сямейны капітал мяркуецца накіроўваць на паляпшэнне жыллёвых умоў сем'яў з дзецьмі; атрыманне адукацыі; атрыманне медыцынскіх паслуг, а таксама аздараўленне дзіцяці (дзяцей).
Меры па паляпшэнню жыллёвых умоў сем'яў з дзецьмі цяпер сканцэнтраваны пераважна на падтрымцы шматдзетных сем'яў. Сістэма льготнага крэдытавання, якая атрымала распаўсюджванне за апошнія гады, давала магчымасць шматдзетным сем'ям паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы больш хуткімі тэмпамі, чым маладым сем'ям. Калі штогод кожная чацвёртая-пятая шматдзетная сям'я атрымлівала магчымасць палепшыць умовы пражывання, то сярод маладых сем'яў - гэта толькі кожная дваццатая сям'я, якая стаіць на ўліку ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Таму сямейны капітал павінен стаць прыярытэтнай мерай падтрымкі сем'яў з двума дзецьмі ў пытаннях паляпшэння жыллёвых умоў.
Не менш значным як для сем'яў, так і ў цэлым для беларускага грамадства з'яўляецца інвесціраванне ў чалавечы патэнцыял краіны. Таму можна накіроўваць на аплату паслуг арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў для атрымання дзіцем дашкольнай адукацыі, дадатковай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі, а таксама на аплату пражывання ў інтэрнаце для іншагародніх студэнтаў.
У якасці магчымага напрамку расходавання сродкаў сямейнага капіталу прадугледжана атрыманне медыцынскіх паслуг, аздараўленне дзяцей у санаторна-курортных арганізацыях Беларусі.
На думку даследчыкаў гэтай праблемы, памер сямейнага капіталу мэтазгодна вызначыць як велічыню, цалкам або часткова пакрываючую выдаткі па напрамках яго выкарыстання. Прапануецца штогод пераглядаць велічыню сямейнага капіталу і ўстанаўліваць яго памер на пачатак года з улікам росту спажывецкіх цэн за папярэдні год. Мэтазгодна было б таксама штогод індэксаваць нявыкарыстаны сем'ямі астатак сродкаў сямейнага капіталу.
Сродкі на фінансаванне сямейнага капіталу павінны прадастаўляцца з рэспубліканскага бюджэту ў форме безнаяўных грашовых сродкаў і пералічвацца на рахункі арганізацый, названых распарадчыкам у заяве аб напрамках і суме расходавання сродкаў сямейнага капіталу. Безнаяўная форма прадастаўлення сродкаў сямейнага капіталу прадугледжана для рэалізацыі прынцыпу адраснасці расходавання бюджэтных сродкаў і выключэння злоўжывання сродкамі сямейнага капіталу.
Магчымыя затраты, неабходныя для рэалізацыі сямейнага капіталу на працягу дзесяцігадовага перыяду з 2016-га па 2025 год, ацэньваюцца прыкладна ў 1 працэнт ВУП.
Асноўны чаканы вынік ад увядзення сямейнага капіталу - павышэнне нараджальнасці, а таксама павышэнне долі двухдзетных і шматдзетных сем'яў у агульнай колькасці сем'яў з дзецьмі.
Такім чынам, даследаванне абазначыла асноўныя параметры сямейнага капіталу - мэтавую групу яго атрымальнікаў, тэрмін дзеяння, права і абмежаванне правоў на яго атрыманне, напрамкі выкарыстання сродкаў, памер сямейнага капіталу, права распараджэння ім, а таксама крыніцы сродкаў і форму прадастаўлення сямейнага капіталу. Аднак варта падкрэсліць, што пытанне магчымасці ўвядзення гэтага новага механізму падтрымкі сем'яў з дзецьмі застаецца адкрытым - рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя гады.
Алена ПРУС