У канцы сакавіка ў Беларусі чакаюць буйнамаштабны дэсант турэцкіх экспертаў і інвестараў - прадстаўнікоў аўтапрамысловых прадпрыемстваў. Запланаваны пратакольныя сустрэчы ў Міністэрстве прамысловасці Беларусі, абавязковае наведванне МАЗа і МТЗ, але галоўная пляцоўка інтарэсаў турэцкіх гасцей знаходзіцца ў Магілёве. Рэгіянальная СЭЗ падрыхтавала цэлы пакет сцэнарыяў двухбаковага супрацоўніцтва.
Існуючыя на сённяшні дзень гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін апісваюцца нескладанай формулай. Гэта двухбаковы гандаль з паступальнай дынамікай, у якой Беларусь пакуль мае невялікае, але адмоўнае сальда (па выніках 2011 года мінус $189,7 млн.). На слыху таксама прыклады буйных турэцкіх інвестыцый у айчынны рынак тэлекамунікацый і гасцінічны бізнес: у 2008-м тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell набыла 80 працэнтаў акцый беларускага GSM-аператара ЗАТ "БеСТ", у тым жа годзе кампаніяй "Прынцэс Груп" уведзена ў эксплуатацыю пяцізоркавая гасцініца Crowne Plaza Minsk. Яшчэ адзін пяцізоркавы аб'ект, "Прэзідэнт Атэль", цяпер узводзіць у беларускай сталіцы турэцкая кампанія "Эмсаш", прыцягваючы крэдытную лінію Туркэксімбанка.
У галіне буйных вытворчых інвестыцый прыкметных прарываў пакуль не назіраецца. Ёсць, зрэшты, апрабаваная тактыка беларускага пранікнення на знешнія рынкі - у гэтым сэнсе абмяркоўваюцца планы адкрыцця зборачных вытворчасцей грузавых аўтамабіляў МАЗ у Ізміры і трактароў "Беларус" на базе прамысловай інфраструктуры горада Такат. Менавіта ў аўтамабілебудаўнічай галіне абедзве краіны, відаць, знаходзяць сферу агульных інтарэсаў.
Дэлегацыя з 54 бізнесменаў, якія прадстаўляюць 29 турэцкіх кампаній - вытворцаў аўтакампанентаў, правядзе перагаворы з адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў", з прафесійнай цікавасцю азнаёміцца з філіялам ААТ "МАЗ" заводам "Магілёўтрансмаш", філіялам ААТ "БелАЗ" Магілёўскім аўтамабільным заводам імя С.М.Кірава, СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод". Для ўдзелу ў сумеснай кантактна-кааперацыйнай біржы ўжо атрымалі запрашэнні прадстаўнікі сарака прамысловых прадпрыемстваў Мінска і Магілёва.
Такія візіты ніколі не адбываюцца на пустым месцы і ў гэтым выпадку палітычная глеба для бізнес-праектаў рыхтавалася грунтоўна і загадзя. Маючы адбыцца дзелавы кантакт стане лагічным працягам сістэмнай работы беларускіх міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю ў кастрычніку 2010 года. Менавіта пасля сустрэч на вышэйшым узроўні было вырашана ўсебакова вывучыць магчымасці прамысловай кааперацыі паміж беларускімі і турэцкімі прадпрыемствамі ў сучасных умовах. Саюз імклівага развіцця турэцкага аўтапрама з даўно зарэкамендаваўшымі сябе ў свеце брэндамі беларускай аўтатрактарнай прамысловасці разглядаецца абодвума бакамі як шматабяцальны фармат. І ў Мінску, і ў Анкары робяць стаўку на стратэгію сумеснага пранікнення на рынкі трэціх краін.
Своеасаблівую "дарожную карту" двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін сфарміравала сумесная міжурадавая эканамічная камісія. На чарговым пасяджэнні, якое адбылося ў Мінску 2-3 лістапада 2011 года пад сустаршынствам міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і міністра культуры і турызму Турцыі Эртурула Гюная, было прынята рашэнне стварыць сумесную працоўную групу па прамыслова-тэхналагічнаму супрацоўніцтву. Тады ж былі вызначаны і прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне вытворчай кааперацыі: вытворчасць трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, навяснога і прычапнога абсталявання і запасных частак да іх; вытворчасць грузавой аўтамабільнай тэхнікі, запчастак для грузавых і легкавых аўтамабіляў і запасных частак да іх; вытворчасць камунальнай тэхнікі; супрацоўніцтва па мадэрнізацыі дзеючых у Беларусі магутнасцей па вытворчасці тэкстыльных вырабаў; вытворчасць мэблі, электроннага і электрабытавога абсталявання, пластмасавых і гумавых вырабаў.
Піянерамі з беларускага боку ва ўстанаўленні партнёрскіх кантактаў з турэцкімі прамыслоўцамі сталі кіраўніцтва Магілёўскай вобласці і адміністрацыя СЭЗ "Магілёў", якія ў чэрвені 2011 года прынялі ў сябе прадстаўнічую дэлегацыю Асацыяцыі вытворцаў аўтазапчастак і кампанентаў (TAYSAD). Азнаёміўшыся з магчымасцямі свабоднай эканамічнай зоны, кіраўнік TAYSAD Джаляль Кая тады зрабіў выснову: "Беларусь для турэцкіх вытворцаў аўтазапчастак мае вялікі інтарэс не толькі ў плане пастаўкі запчастак і кампанентаў да грузавых, велікагрузных аўтамабіляў і трактароў, але і ў плане стварэння сумесных вытворчасцей, наладжвання цесных кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі. Сёння мы ставім перад сабой задачу па пашырэнню сваёй прысутнасці ў краінах Еўропы і СНД".
Турэцкія прамыслоўцы цяпер добра ўяўляюць магчымасці беларускага аўтапрама і перспектывы аб'яднанага рынку АЭП. У якасці рэзідэнта СЭЗ ужо ў бліжэйшы час можа з'явіцца турэцкае прадпрыемства EKU - вядомы ў ЗША, краінах Еўрасаюза, Блізкага Усходу і Афрыкі вытворца тармазных дыскаў і барабанаў. У Магілёве чакаюць, што ў ходзе маючага адбыцца візіту пойдзе прадметная размова аб планах турэцкага боку па стварэнню зборачных вытворчасцей аўтазапчастак і кампанентаў, адзначае начальнік аддзела інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей адміністрацыі СЭЗ "Магілёў" Андрэй Кісялёў.
Прадстаўнічы склад дэлегацыі турэцкіх бізнесменаў і шырокі маштаб запланаваных сустрэч і перагавораў сведчаць аб сур'ёзнасці намераў нашых гасцей. Патэнцыял кааперацыйных сувязей паміж беларускімі і турэцкімі прамыслоўцамі вялікі і падрыхтаваны плённымі кантактамі дзяржаўных ведамстваў Беларусі і Турцыі.
Ігар ФІЛІПЕНКА,
БЕЛТА.