Першыя месяцы 2015 года для рынку жылой нерухомай маёмасці ў сталіцы Беларусі і ў краіне ў цэлым выдаліся цяжкімі. Так, у Мінску ў студзені колькасць заключаных здзелак аб куплі-продажы кватэр скарацілася ўдвая ў параўнанні са студзенем 2014 года. Люты-сакавік дадаў да гэтага спаду яшчэ 30 працэнтаў. Апошнія месяцы вясны сітуацыю ў лепшы бок не змянілі. Асобныя эксперты паспяшаліся выказацца аб крызісе ў сферы камерцыйнага жыллёвага будаўніцтва. Але ці так гэта?
Па законах рынку скарачэнне попыту на якую-небудзь прадукцыю аўтаматычна вядзе да зніжэння цаны на яе. У гэтым сэнсе рынак жылля ў Мінску поўнасцю пацвердзіў класічную тэорыю. Згодна з данымі Нацыянальнага кадастравага агенцтва і партала Realt.by, сярэдняя цана квадратнага метра па выніках здзелак па куплі-продажы кватэр у Мінску знізілася з $1690 у ліпені 2014 года да $1374 у чэрвені 2015 года.
Сярэдні кошт квадратнага метра ў залежнасці ад колькасці пакояў у сталічных кватэрах у чэрвені склаў:
- 1-пакаёвыя кватэры - $1427,
- 2-пакаёвыя кватэры - $1362,
- 3-пакаёвыя кватэры - $1260,
- 4-пакаёвыя кватэры - $1199.
Гэта сярэднія лічбы. Зразумела, што кошт жылля ў элітнай новабудоўлі і старым панэльным доме адрозніваецца значна.
Такая сітуацыя на рынку жылой нерухомай маёмасці ў Мінску не новая. Такое было ў 2009 годзе, калі сярэдняя цана квадратнага метра акруглена ўпала з $1900 у пачатку года да $1360 у ліпені. У ліпені 2012 года кошт квадратнага метра ў сталіцы і зусім прабіў рубеж у $1300. Але і ў 2009, і ў 2012 гадах пасля спаду пачаўся рост. Асабліва значным ён быў у 2012 годзе, калі графік змянення цаны крута пайшоў уверх. Таму, назіраем нейкую цыклічнасць у паводзінах рынку, і праз два-тры гады сітуацыя паўторыцца?
Аб'ектыўныя даныя сведчаць, што не. Справа ў тым, што праграма будаўніцтва жылля ў Мінску скарачаецца. У 2014 годзе ў сталіцы было здадзена ў эксплуатацыю 1,32 млн кв.м жылля. На 2015 год запланавана толькі 55,9 працэнта ад гэтага аб'ёму. Заданне на 2016 год - 740 тыс. кв.м. Мінск вырашана больш не пашыраць, паколькі ў сталіцы сёння і без таго пражывае кожны пяты жыхар краіны. А ў адпаведнасці з класічнымі законамі рынку, калі прапанаванне тавару скарачаецца, цана на яго расце.
Беларускія забудоўшчыкі, дарэчы, аператыўна адрэагавалі на скарачэнне попыту на жыллё, значна знізіўшы цэны. І ўжо ў чэрвені сітуацыя змянілася. Колькасць здзелак куплі-продажу ў Мінску перасягнула 1000, тым самым выйшаўшы на дакрызісны ўзровень. Ці прадоўжыцца гэта тэндэнцыя?
- Ужо ў сярэдзіне жніўня варта чакаць ажыўлення рынку жылой нерухомай маёмасці, - лічыць старшыня савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомая маёмасць" Мікалай Прасталупаў. - Восенню попыт на жыллё традыцыйна вырасце і сітуацыя стабілізуецца.
А вось меркаванне наконт сітуацыі на рынку нерухомай маёмасці дырэктара агенцтва "Рыгал Рыэлці" Ірыны Бараноўскай:
- Згодна са шматгадовай статыстыкай, "дно" цэн назіраецца ў ліпені, а ўжо ў канцы лета - пачатку восені рынак нерухомай маёмасці ажыўляецца, і нават у крызіснай сітуацыі на фоне ўзрастаючага попыту цэны пачынаюць расці. Сёння пачатая ў снежні 2014 года тэндэнцыя зніжэння цэн паступова сыходзіць на нішто. Іх спад практычна спыніўся, а ў некаторых сегментах рынку яны пачынаюць ужо змяняцца ў бок павелічэння. Забудоўшчыкам за мінулыя месяцы ўдалося рэалізаваць па нізкім кошце шмат кватэр, што вызваліла плацдарм для новых аб'ектаў, цэны на якія будуць вышэйшыя. Яскравым індыкатарам такога працэсу сталі дамы, продаж кватэр у якіх нядаўна стартаваў, напрыклад, дамы "Клімт", "Караваджа", "Міро", "Веласкес". Там кошт квадратнага метра пачынаецца ад $1450. Гэта своеасаблівы званочак для тых, хто чакаў мінімальнай цаны з мэтай атрымання максімальнай выгады - танней не будзе. А калі і будзе, то ўжо толькі за кальцавой дарогай.
Для такой высновы ў эксперта ёсць усе падставы. На гэты час зямельных участкаў на будаўніцтва жылых аб'ектаў у Мінску выдзяляецца ўсё менш (размова ідзе аб тэрыторыі ўнутры МКАД). Паводле розных даных, да 2017 або 2018 года амаль усе запланаваныя аб'екты будуць дабудаваны, а новых не намячаецца. Таму магчымасць абзавесціся новым жыллём у Мінску захаваецца толькі ў бліжэйшыя два-тры гады. І чым менш будзе прапанаванне, тым даражэй будзе каштаваць метр.
- Спад попыту на рынку нерухомай маёмасці прымусіў забудоўшчыкаў не толькі панізіць цэны, але і пайсці на больш сур'ёзныя і кардынальныя меры, такія як павелічэнне беспрацэнтнай растэрміноўкі, нізкі першы ўзнос і г.д., - сказаў кіраўнік упраўлення нерухомай маёмасцю і гандлёвымі цэнтрамі кампаніі "Дана Холдынгс" Гэры Бэроуз. - Такіх паблажак беларускі рынак ніколі раней не бачыў. Гэта было на руку многім пакупнікам, якія змаглі набыць жыллё па адносна нізкіх цэнах і на камфортных для сябе ўмовах. Аднак гэта часовая мера. Вельмі хутка сітуацыя зменіцца, і паблажкі скончацца. Магу толькі параіць: не спазніцеся!