Беларускія аграрыі ўшчыльную наблізіліся да фінішнага рубяжа ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур - няўбранымі на сённяшні дзень застаецца менш як 1 працэнт плошчаў. Пры гэтым ужо можна гаварыць аб тым, што ў 2014 годзе ў рэспубліцы сабраны небывалы ўраджай: у засекі, паводле даных на 21 жніўня, засыпана 9 млн 167 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 39,3 ц/га. Гэта ўжо на 2,4 млн т больш, чым у мінулым годзе, і на 0,6 млн т вышэй за ўзровень рэкорднага 2008 года. Найбольшы ўклад (больш як 2 млн 147 тыс. т збожжа) у фарміраванне агульнага ўраджаю ў сёлетняе жніво ўнеслі хлебаробы Мінскай вобласці. Крыху менш - 1 млн 681 тыс. т і 1 млн 449 тыс. т - сабралі аграрыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. 1 млн 378 тыс. т, 1 млн 294 тыс. т і 1 млн 218 тыс. т намалацілі адпаведна ў Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.
Аб асноўных складніках поспеху беларускіх хлебаробаў, аб тым, як краіна распарадзіцца такім ураджаем, і як не апусціць планку ў далейшым, карэспандэнту БЕЛТА расказалі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Пётр Бурдук і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Уладзіслаў Цыдзік.
Тэмп сёлетняй уборцы літаральна з першых яе дзён задало надвор'е: анамальная гарачыня, што ўсталявалася ў сярэдзіне ліпеня, зарадзіла аграрыяў азартам на ўсё жніво - нікому не хацелася ўпускаць магчымасць спрацаваць хутка і якасна. У выніку ў асобныя дні хлебаробы засыпалі ў засекі да 500 тыс. т збожжа. Наўрад ці калі-небудзь раней яны атрымлівалі такую аддачу за самаадданую працу. Такія спрыяльныя ўмовы надвор'я захоўваліся на працягу практычна ўсяго жніва, што забяспечыла не толькі хуткія тэмпы ўборкі, але і высокую якасць збожжа, а таксама звяло да мінімуму страты, звязаныя ў тым ліку і з паляганнем збожжа.
"Несумненна, адзін з важнейшых складнікаў поспеху ў атрыманні высокага ўраджаю ў бягучым годзе - гэта добрыя ўмовы надвор'я. Дзякуючы ім прадукцыйных сцёблаў у гэтым годзе было значна больш (прыкладна на 10 працэнтаў), ступень налівання зерня таксама была вышэйшай. Да таго ж зярнят у коласе было больш, чым звычайна (на 2-5). Аднак не трэба недаацэньваць і ролю чалавека, паколькі сіла ўрадлівасці зямлі забяспечвае атрыманне каля 17 ц збожжа з 1 гектара, яшчэ 22 ц у фарміраванні агульнага ўраджаю збожжа мы атрымліваем дзякуючы намаганням хлебаробаў", - адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Цыдзік.
Такім чынам, лічыць дэпутат, вялікую ролю ў атрыманні высокага ўраджаю збожжавых у бягучым годзе адыграла праца аграрыяў, якія з году ў год уносілі ў глебу ўгнаенні, забяспечвалі выкананне тэхналагічных патрабаванняў, фарміруючы базу для атрымання такога выніку.
На "выдатна" спрацавалі хлебаробы і ў гэтым годзе. Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Пятра Бурдука, арганізацыя ўборачнай кампаніі бягучага года была на вышэйшым узроўні па ўсіх звёнах - ад камбайнера да агранома. "Дзякуючы добрым умовам надвор'я аграрыі завяршылі ўборку яравых збожжавых культур на 5 дзён раней, чым звычайна. Работа ішла арганізавана дзякуючы своечасова падрыхтаванай тэхніцы (у жніве было задзейнічана звыш 10,5 тыс. камбайнаў), правільнаму настрою спецыялістаў, а таксама дзякуючы выкананню тэхналогіі па вырошчванні і догляду збожжавых культур", - адзначае прадстаўнік сельскагаспадарчага ведамства.
Усё гэта ў сукупнасці дало магчымасць сабраць у сярэднім больш як 39 ц збожжа з кожнага гектара пасяўных плошчаў. У разліку на кожнага жыхара Беларусь атрымала па 1 т збожжа. Прыплюсавалі да ўзроўню мінулага года ў плане ўраджайнасці ўсе рэгіёны - нехта ў большай ступені, нехта ў меншай. Найвышэйшую ж ураджайнасць збожжавых і зернебабовых у сёлетняе жніво атрымалі хлебаробы Гродзенскай вобласці, якая практычна наблізілася да 50 ц/га. Разам з тым асобныя гаспадаркі рэспублікі ўжо на працягу шэрага гадоў маюць паказчык на ўзроўні 70, 80 і нават большы за 90 ц/га.
Што датычыцца якасці збожжа, то і яна ў бягучым годзе вышэйшая, чым у мінулым. Дзякуючы гэтаму яшчэ некалькі дзён таму аграрыі ўжо на 15,5 працэнта перавыканалі план нарыхтоўкі піваварнага ячменю (у папярэднія гады з гэтым было больш складана), амаль выкананы план і па здачы збожжа дзяржаве (больш як 1 млн 159 тыс. т з даведзеных 1 млн 182 тыс. т, што на 20 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе).
Як адзначае Уладзіслаў Цыдзік, у бягучым годзе Беларусь поўнасцю змагла закрыць уласную патрэбнасць па збожжы. "З улікам кукурузы ў нас чакаецца больш як 10 млн т збожжа. На сёння гэта больш, чым наша патрэбнасць. Калі ўлічыць, што пры ўмове выхаду рэспублікі ў 2015 годзе на ўдой 7 тыс. л малака на карову, сутачнай прадукцыйнасці на адкорме - 900 г, плюс адкорм свіней - 650 г нам патрэбна будзе 11 млн т збожжа, то сённяшняга ўраджаю ўжо дастаткова", - сказаў ён. Ім, паводле слоў Пятра Бурдука, аграрыі, у прыватнасці, ужо заклалі добрую аснову пад ураджай наступнага года. Сёння гаспадаркі пачынаюць падрыхтоўку насення да азімай і яравой сяўбы. "Таксама мы зможам забяспечыць якасны ўзровень утрымання жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд", - дадае спецыяліст.
Нядрэнная прыбаўка атрымаецца і за кошт эканоміі на імпарце збожжа. Так, калі ў мінулым годзе Беларусь імпартавала 155 тыс. т збожжа (уключаючы насенне) на суму амаль $80 млн, то ў бягучым годзе імпарт будзе значна меншы. Поўнасцю ж адмовіцца ад яго мы пакуль не можам - сёння каля 20 працэнтаў плошчаў засяваюцца насеннем замежнай селекцыі.
Падводзячы вынік сказанаму вышэй, Уладзіслаў Цыдзік выказаў меркаванне, што ў Беларусі ёсць усё для атрымання ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур на ўзроўні бягучага года. "Калі ўспомніць, у канцы 90-х валавы збор збожжа ў рэспубліцы не дацягваў да 4 млн т. Апошнія гады мы стабільна маем 7, 8, 9 млн т і больш. З улікам кукурузы вынік будзе яшчэ лепшым. Такім чынам, мы ўжо замацаваліся на гэтым узроўні. У нас ёсць матэрыяльна-тэхнічная база, навука гатова са сваімі сартамі, тэхналогіямі, новымі відамі мінеральных угнаенняў, развіваецца хімічная прамысловасць, што стварае базіс для таго, каб стабільна атрымліваць такі высокі ўраджай у наступныя гады", - падкрэсліў ён.