З пачатку года Нацыянальны саюз расійскіх вытворцаў малака (Саюзмалако) адправіў у адрас расійскага ўрада ўжо не адну трывожную петыцыю. Змест зваротаў вядомы ўсім зацікаўленым спецыялістам на памяць. Раз за разам нарастае толькі драматызм выкладання. Калі коратка, то вось якая бяда ў "Саюзмалака": беларусы пастаўляюць сваю малочную прадукцыю на рынак РФ па дэмпінгавых цэнах, расійскія вытворцы адчуваюць цяжкасці са збытам і церпяць страты, адзіны спосаб выратаваць ад разарэння расійскую малочную галіну - устанавіць квоты, а яшчэ лепш да пары да часу забараніць беларускі малочны экспарт. Вось так жорстка і без уступкі фармулююць сваю пазіцыю лідары расійскага галіновага саюза.
Зразумела, што беларускаму Мінсельгасхарчу ёсць што на гэта адказаць. Але перш, чым паглыбляцца ў лічбы, нагадаем агульную сітуацыю. Аграрны экспарт з'яўляецца адным з відавочных прыярытэтаў беларускай эканамічнай стратэгіі. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Казакевіч не так даўно заявіў, што ў мінулым годзе на знешніх рынках рэалізавана сельгаспрадукцыі на $4 млрд., а да 2015 года гэты паказчык плануецца давесці да $7 млрд. Вялікія экспартныя планы, у прыватнасці, у малочнай галіны. Сюды шырока ідуць інвестыцыі. У краіне не першы год рэалізуецца праграма будаўніцтва і мадэрнізацыі малочнатаварных ферм. У рэгіёнах рэспублікі фарміруюцца галіновыя холдынгі, у перспектыве - стварэнне нацыянальнай малочнай кампаніі. Чаруюць у сваіх лабараторыях тэхнолагі, здзіўляючы спажыўцоў навінкамі накшталт беларускай версіі сыру з плесняй. Пашыраецца геаграфія паставак. Ужо шосты год сухое малако закупае ў нас Венесуэла. Словам, айчынны аграсектар упэўнена выходзіць у лідары экспарту, ужо абганяючы "Беларуськалій" з яго $3,2 млрд. валютнай выручкі ў 2011 годзе. Але галоўным рынкам для беларускага аграэкспарту была і застаецца Расія.
Ёмістасць расійскага малочнага рынку ацэньваецца прыкладна ў 40 млн.т гадавога спажывання. Беларускія экспарцёры малочнай прадукцыі плануюць у 2012 годзе паставіць на рынак РФ каля 3,7 млн.т (у 2011 годзе па факту пастаўлена 3,3 млн.т). Прычым у будучым свае экспартныя аб'ёмы беларускія малочнікі маюць намер толькі нарошчваць. Значыць, расійскім вытворцам і на самай справе ёсць прычына хвалявацца? Паколькі ні многа ні мала - але беларусы прэтэндуюць на 10 працэнтаў рынку. Па асобных таварных пазіцыях прысутнасць беларускай малочнай прадукцыі на расійскім рынку складае і большую велічыню, прызнаюць у Мінсельгасхарчы.
Праўда, з 40 млн.т малочнай прадукцыі, якая спажываецца насельніцтвам РФ, - 8,5 млн.т складае імпарт. У любым расійскім гіпермаркеце без вялікіх намаганняў можна знайсці сметанковае масла з Новай Зеландыі, мяккія сыры з Францыі, ёгурты з Фінляндыі. Такім чынам, беларусы, строга кажучы, не ўступаюць у канкурэнтную барацьбу з разанскім малочным камбінатам. Яны адваёўваюць месца ў рыначным сегменце малочнага імпарту. Там, дзе штурхаюцца лакцямі вытворцы з Еўропы і Акіяніі. У гэтай рыначнай прасторы дзейнічаюць свае законы, у тым ліку і ў галіне цэнаўтварэння.
Дэмпінгаваць беларускім вытворцам рэзону няма. Усе экспартныя планы складаюцца ў доларах і ацэньваюцца па аб'ёму валютнай выручкі, а не па валавых паказчыках. З іншага боку, моцна ўзнімаць цэны не дадуць канкурэнты, - месца беларускай прадукцыі на расійскім рынку ахвотна зоймуць пастаўшчыкі з Новай Зеландыі, Аўстраліі, Польшчы, Нідэрландаў, Літвы, іншых краін. Дыктуе сваё і кан'юнктура глабальнага рынку, дзе на працягу 2011 года адзначалася зніжэнне цэн на малакапрадукты. Вось у гэтым вузкім калідоры магчымасцей і фарміруецца цана малочнага імпарту на расійскім рынку. Магчымасцей для адвольнага, узятага з галавы, назначэння цэн тут практычна няма.
Такім чынам Мінсельгасхарч Беларусі сёння прапануе прадпрыемствам айчыннай малочнай галіны толькі мінімальныя рэкамендаваныя экспартныя цэны на некаторыя віды прадукцыі. А па такіх значных артыкулах малочнага экспарту, як казеін і сухая сыроватка, - міністэрства нават адмовілася і ад рэкамендаваных цэн. Рэальныя цэны на ўвесь спектр галіновай прадукцыі ўстанаўлівае біржа - самы рыначны рэгулятар. Аб'ём біржавых здзелак з сельгаспрадукцыяй на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у І квартале 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся ў 5,5 раза (з Br98,2 млрд. да Br535,5 млрд.). Такая дынаміка тлумачыцца якраз актывізацыяй экспартных продажаў малочных прадуктаў: сметанковага масла, сыроў, сухога абястлушчанага малака (САМ), сыроваткі. Аб'мы біржавай рэалізацыі малака, сыроваткі і масла ў натуральным выражэнні павялічыліся ў 24 разы, цвёрдых сыроў - у 22 разы, казеіну тэхнічнага - у 1,6 раза. Біржавы механізм даў магчымасць стабілізаваць цэны на малочным рынку і панізіць складскія запасы прадукцыі, адзначаюць прадстаўнікі галіны.
Цалкам зразумела імкненне "Саюзмалака" абараніць расійскага вытворцу ад чужаземнай экспансіі і застрахаваць яго ад цэнавых ваганняў. У гэтым сэнсе самы цывілізаваны механізм узгаднення рыначных паводзін Расія стварыла менавіта з Беларуссю. Штогод зацвярджаецца прагнозны баланс попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на малако і малакапрадукты. У адпаведнасці з прагнозным балансам фіксуюцца дамоўленасці аб узаемных пастаўках малочнай прадукцыі. Узгодненыя аб'ёмы Беларусь не перавышае, падкрэсліваюць у Мінсельгасхарчы. Што датычыцца цэн, то, як ужо сказана, яны фарміруюцца мноствам рыначных фактараў. Але не бяруцца з галавы ў міністэрскіх кабінетаз.
Тым не менш "Саюзмалако" без стомы бамбардзіруе расійскі ўрад заклікамі аб выратаванні галіны. Выратаванне, уласна, бачыцца адно - устанавіць жорсткія квоты на беларускі малочны экспарт або зусім забараніць яго да канца ІІІ квартала бягучага года. На што ў Мінску справядліва адзначаюць - такія крокі будуць, па сутнасці, нетарыфнымі мерамі рэгулявання знешняга гандлю, прымяненне якіх забаронена двухбаковымі дагаворамі. Стварэнне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы прадугледжвае фарміраванне агульнага рынку тавараў, іх свабодны і бесперашкодны рух паміж краінамі - удзельніцамі гэтых інтэграцыйных аб'яднанняў.
Зразумела, што ад праектаў, складзеных у калідорах грамадскай арганізацыі "Саюзмалако", да рашэння ўрада Расійскай Федэрацыі - дыстанцыя вельмі вялікая. І палітыкі, трэба аддаць належнае, гэту дыстанцыю разумна вытрымліваюць. Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заклікае не павялічваць ажыятаж вакол тэмы паставак малочнай прадукцыі ў Расію. "Каровы на выпасе, надоі павялічыліся. Звычайная летняя праблема", - падзяліўся меркаваннем дыпламат. Тым самым афіцыйная пазіцыя РФ сфармулявана: палітызаваць праблему не трэба, суб'екты гаспадарання самі разбяруцца.
Праўда, з нядаўняга вопыту відаць, што суб'екты гаспадарання паміж сабой разбіраюцца дрэнна. Яны здольны толькі счапіцца, пакуль іх не разнімуць дарослыя людзі з урада.
Праблемы "Саюзмалака" відавочны. Расійскія вытворцы не гатовы працаваць у сітуацыі адкрытага рынку - нават у адносна мяккіх умовах АЭП. Не гаворачы ўжо аб жорсткіх правілах СГА. У гэтым сэнсе праблема выходзіць далёка за межы малочнай галіны. Свае петыцыі ў расійскі ўрад з просьбай пачакаць з уступленнем у СГА пішуць авіябудаўнікі і мэбельшчыкі, шкловыдзімальшчыкі і вытворцы бытавой электронікі.
Сённяшняя спрэчка беларускага Мінсельгасхарча і расійскага "Саюзмалака" будзе выглядаць дзіцячай мітуснёй у пясочніцы, калі Расія стане паўнапраўным членам СГА і павінна будзе знізіць мытныя тарыфы. Вось тады мы ўбачым, што такое рэальная экспансія замежнага вытворцы. Цвярозы розум падказвае, што беларускім і расійскім малочнікам сёння не трэба было б канфліктаваць, а выпрацоўваць агульную стратэгію выжывання.
Ігар ФІЛІПЕНКА