Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
03 жніўня 2021, 20:25
Сяргей Мусіенка

Стаўленне беларусаў да пратэстаў і санкцый - Мусіенка пракаменціраваў вынікі маштабнага сацапытання

Сяргей Мусіенка
Кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooМ

Па заказу ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду "Украінская палітыка" правёў рэспубліканскае апытанне грамадскай думкі "Сацыяльнае мысленне і медыясістэмы". Апытана 1890 рэспандэнтаў у 126 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі з захаваннем прынцыпу рэпрэзентатыўнасці для насельніцтва Беларусі ад 18 гадоў па полу, узросту, занятасці, тыпу населенага пункта і рэгіёну пражывання рэспандэнтаў. Атрыманыя вынікі карэспандэнту БЕЛТА пракаменціраваў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Згодна з сацдаследаваннем 25,2 працэнта апытаных лічаць, што санкцыі нацэлены на тое, каб зрабіць наша жыццё горшым. 17,6 працэнта ўпэўнены, што гэта адпрацоўка сцэнарыя націску на Расію. 15 працэнтаў лічаць, што санкцыі накіраваны на тое, каб зрабіць Беларусь залежнай.

"На мой погляд, мы атрымалі вельмі паказальныя адказы. Усяго толькі каля 2 працэнтаў людзей лічаць, што ўведзеныя санкцыі зробяць наша жыццё лепшым і Беларусь незалежнай. Не змаглі адказаць на гэта пытанне не так ужо і шмат - 15,6 працэнта. І тут дзяржаўныя СМІ аказалі вялікі ўплыў на разуменне людзьмі існуючага стану спраў. Ды і сама апазіцыя або тое, што ад яе засталося, якая знаходзіцца на ўтрыманні Захаду, не скрывае мэты ўвядзення гэтых санкцый, яна іх умаляе ўвесці ў інтарэсах "заказчыка". І мы бачым вынік: чвэрць апытаных разумее, што санкцыі зробяць наша жыццё горшым. Вельмі высокі працэнт - адпрацоўка сцэнарыя націску на Расію. Азлобіць народ супраць Лукашэнкі - не так ужо і шмат, 7,4 працэнта. Усе разумеюць, хто ўводзіў санкцыі і для чаго. Таму Аляксандр Рыгоравіч тут у меншай ступені згадваецца", - расказаў Сяргей Мусіенка.

Негатыўна да санкцый супраць Беларусі ставяцца 59,9 працэнта апытаных, хутчэй негатыўна - 16,9 працэнта, нейтральна - 3,8 працэнта. Падтрымліваюць увядзенне санкцый крыху больш за 2 працэнты беларусаў.

"Па сутнасці гэта такое кантрольнае пытанне, якое карэлюе з папярэднім. Але тут больш жорсткія фармулёўкі. Але сумарна 78 працэнтаў ставяцца негатыўна. Вось цана намаганняў тых людзей, якія цяпер патрабуюць узмацніць і зрабіць супраць нас нешта. Гэта значыць народ робіць выбар не на карысць санкцый, - падкрэсліў дырэктар EcooM. - Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой формай, як авіяцыйныя санкцыі. І гэта датычыцца ўжо большай катэгорыі людзей. Калі раней у санкцыйным спісе былі 2-3 дзясяткі персон, то цяпер канкрэтнаму чалавеку дзіця ў Балгарыю не адправіць. Як яму да гэтага ставіцца? Упершыню ў гісторыі Беларусі санкцыі былі ўведзены супраць усяго народа. Не супраць канкрэтнага прадпрыемства або кіраўніка. Цяпер у той ці іншай ступені гэта закранула кожнага".

Больш за 60 працэнтаў рэспандэнтаў адназначныя ў тым, што пратэсты аказалі негатыўнае ўздзеянне на якасць жыцця насельніцтва. 13 працэнтаў не заўважылі змяненняў. Не змаглі адказаць 22,2 працэнта.

"Цікавым у гэтым даследаванні было тое, што мы яго зрабілі па блоку пытанняў, падобных да тых, што рабілі з БЕЛТА паўгода таму, і параўналі адказы людзей. Нам было важна зразумець дынаміку. І практычна ацэнкі тыя ж. Невялікае адрозненне - 5-7 працэнтаў. Значыць гэта меркаванне ў прынцыпе сталае і склалася ўжо тады. Яно не зведала значнага ўплыву. Не змаглі адказаць 22,2 працэнта. Пра што ідзе размова? Людзі праз паўгода глядзяць на сітуацыю і думаюць: было гэта або не? Наогул, гэта на мяне ўплывала? Я не памятаю. Значыць тыя акцыі, якія былі, - гэта ў асноўным Мінск і крыху абласныя гарады. А жыхары раёнаў і іншых населеных пунктаў проста былі ў шоку: што гэта ў вас там адбываецца? Гэта значыць мы ўбачылі, што праз паўгода меркаванне людзей таксама ў асноўным не змянілася. У прынцыпе, 60-70 працэнтаў упэўнены, што гэта негатыўна, але частка ўжо нават забыла тыя падзеі. Такі цікавы зрух у "не магу адказаць". Гэта звязана з чалавечай памяццю", - дадаў Сяргей Мусіенка.

Што датычыцца пытання, чые інтарэсы выказваюць лідары апазіцыі, то тут адбыліся значныя змяненні. "Народа ў Беларусі ў цэлым": у лютым - 14,2 працэнта, у ліпені - 4,7 працэнта. "Некаторых слаёў": люты - 10 працэнтаў, ліпень - 6,1 працэнта. "Толькі ўласныя": у лютым - 17,2 працэнта, у ліпені - 16,6 працэнта. Інтарэсы іншых краін - 23 працэнты і 41,4 працэнта адпаведна.

"Людзі пачынаюць пераасэнсоўваць, што адбывалася. І тут зноў прасочваецца вялікая роля СМІ. Мы часта не разумелі, што за ўсім гэтым было. Журналісты шмат і талкова цяпер расказваюць аб сапраўдных матывах дзеянняў тых, хто пакінуў краіну. Многія пачынаюць задумвацца: яны ездзяць, заклікаюць іншыя краіны да санкцый. І народ гэта бачыць. Дзеянні збеглай апазіцыі прыводзяць да таго, што людзі, якія нават маюць іншы пункт гледжання, разумеюць, што тыя далёка "не героі з рамана". Яны героямі не былі і не могуць імі быць. Аб інтарэсах Беларусі не клапоцяцца. Аб сваіх - так. Аб інтарэсах іншых краін - так. І падрэкрэсліваюць гэта. Што мае дакладнае адлюстраванне", - канстатаваў Сяргей Мусіенка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі