Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
12 жніўня 2011, 13:50

РЭГІСТРУЙЦЕ ПРАДПРЫЕМСТВА НЕ ВЫХОДЗЯЧЫ З ДОМУ

Непасрэдна паслуга па дзяржаўнай рэгістрацыі будзе даступная толькі аўтарызаваным карыстальнікам. Для гэтага неабходна набыць у інфармацыйна-выдавецкім цэнтры Міністэрства па падатках і зборах ключ электроннага лічбавага подпісу. "Цяпер кошт ключа для юрыдычных асоб складае каля Br272 тыс. без ПДВ, для фізічных асоб - каля Br163 тыс. без ПДВ", - паведаміла Галіна Падразёнак.

Далей заяўнік заходзіць з дапамогай ключа ў закрытую частку вэб-партала для запаўнення заявы на рэгістрацыю. Формы заяў распрацаваны ў электронным выглядзе, аўтарызаванаму карыстальніку трэба толькі ўнесці ў заяву свае даныя. Для спрашчэння працэдуры на партале прадугледжаны шматлікія падказкі, напрыклад класіфікатары. Гэта значыць, калі жадаючы зарэгістраваць прадпрыемства не можа дакладна сфармуляваць, напрыклад, віды дзейнасці, што плануюцца да ажыццяўлення, ён можа скарыстацца адпаведным класіфікатарам.

Акрамя таго, з дапамогай вэб-партала можна будзе ўзгадніць назву прадпрыемства, праверыўшы папярэдне, ці ўзгаднялася выбраная назва раней, тут жа запоўніць заяву і накіраваць яе на ўзгадненне.

Рэгістрацыя ПУП або ІП будзе ажыццяўляцца толькі пасля аплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю. Пры электроннай дзяржаўнай рэгістрацыі пошліну можна аплаціць з дапамогай Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (АРІП), у касах банкаў, інфакіёсках.

Пасля пацвярджэння аплаты дзяржаўнай пошліны дакументы накіроўваюцца ў рэгіструючы орган, дзе іх разглядаюць адразу ж пасля атрымання, як і ў тым выпадку, калі б грамадзянін прыйшоў туды самастойна. Паведамленне аб ажыццяўленні рэгiстрацыi або аб адмове з пазначэннем падстаў прыходзіць заяўніку па электроннай пошце з электронным лічбавым подпісам супрацоўніка рэгіструючага органа.

Аднак гэта не азначае, што цяпер грамадзяне могуць зарэгістраваць сваё прадпрыемства толькі праз інтэрнэт і ніяк інакш. Калі заяўнік не жадае набываць і карыстацца ключом электроннага лічбавага подпісу, ён можа прыйсці на прыём у рэгіструючы орган і традыцыйным спосабам ажыццявіць рэгістрацыю, г.зн. падаць дакументы ў папяровым выглядзе. "Выбар ёсць, і гэта самае галоўнае", - лічыць Галіна Падразёнак.

І магчымасці партала www.egr.gov.by не абмяжоўваюцца падачай дакументаў у электронным выглядзе. З дапамогай гэтага вэб-партала заяўнік атрымае дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю, у прыватнасці пасведчанне аб рэгістрацыі, статут у электронным выглядзе, падпісаныя электронным лічбавым подпісам супрацоўніка рэгіструючага органа. Праўда, ёсць адна праблема: дзяржаўныя органы не заўсёды прымаюць электронныя дакументы. "Па сутнасці, яны павінны гэта рабіць. Гэта прапісана ў законе аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе, - падкрэсліла Галіна Падразёнак. - Лічу, што пасля ўнясення змяненняў у нарматыўна-прававыя акты, якія датычацца адміністрацыйных працэдур, дзяржорганы будуць гэта рабіць".

Акрамя таго, на вэб-партале ліцэнзуючым органам будзе прадастаўлена магчымасць азнаёміцца ў электронным выглядзе з дакументамі, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю.

Магчыма, у перспектыве можна будзе наогул адмовіцца ад выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, а пакінуць абавязковай для прадастаўлення толькі выпіску з АДР. Нядобрасумленныя ж уласнікі маёмасці прадпрыемстваў часта выкарыстоўваюць пасведчанне аб рэгістрацыі, нават калі само прадпрыемства знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. У гэтым выпадку пасведчанне можа пацвердзіць толькі факт рэгістрацыі, а ў выпісцы з АДР адзначаецца статус прадпрыемства на момант выдачы гэтай выпіскі (дзеючы, знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі, выключаны з АДР).

Сёння і банкі Беларусі пераходзяць на электронны дакументаабарот, падключыўшыся да аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Узаемадзеянне". Такім чынам яны рэгулярна інфармуюць падатковыя органы і Фонд сацабароны аб адкрыцці і закрыцці рахункаў суб'ектаў гаспадарання. "У перспектыве, супрацоўнічаючы з банкамі, мы хочам нашым карыстальнікам прадаставіць магчымасць адкрываць банкаўскія рахункі ў электронным выглядзе. Гэта хутка і зручна. І гэта далёка не ўсе магчымасці, якія можа прадставіць наш партал", - запэўніла Галіна Падразёнак.

Кацярына МАРКОВІЧ,
БЕЛТА.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі