Да старту чэмпіянату свету па хакею 2014 года застаецца менш за паўгода. Да сусветага форуму, які пройдзе з 9 па 25 мая, Беларусь рыхтуецца з 2009 года, калі на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў швейцарскім Берне было прынята рашэнне правесці 78-ы чэмпіянат свету па хакею ў нашай краіне. Раней Беларусь прэтэндавала на правядзенне ЧС па хакею ў 2010 і 2013 гадах, а таксама падавала, але пазней адклікала заяўку на правядзенне ЧС-2011. У выніку Беларусь атрымала права правесці ў сябе такое маштабнае першынство. Аб тым, як Беларусь рыхтуецца да вялікага спартыўнага свята і чым яно запомніцца гасцям, карэспандэнту БЕЛТА расказалі арганізатары чэмпіянату.
БІЛЕТ ЗАМЕСТ ВІЗЫ
У Беларусі ўжо ёсць вопыт правядзення чэмпіянату свету па велатрэку, першынства Еўропы па боксу і іншых значных спартыўных падзей, аднак спаборніцтвы такога маштабу краіна прыме ўпершыню. На час правядзення чэмпіянату ў Беларусі ўведзены бязвізавы рэжым. Больш за месяц - з 25 красавіка па 31 мая 2014 года - замежным турыстам і афіцыйным удзельнікам турніру пры перасячэнні граніцы дастаткова будзе прад'явіць білет або яго электронную копію. Зручным і хуткім плануецца зрабіць мытнае афармленне тавараў і грузаў. Акрамя таго істотна спрошчаны ўмовы работы для прадстаўнікоў замежных медыя. Для асвятлення падзеі акрэдытаваным на спартыўнае мерапрыемства журналістам не спатрэбіцца акрэдытацыя МЗС, адпаведную заяўку трэба пакінуць на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея.
АРЭНЫ І ЦЭНЫ
Для ўдзелу ў спаборніцтвах у Мінск прыбудуць 16 нацыянальных каманд, а матчы адбудуцца на "Мінск-Арэне" ўмяшчальнасцю 15 тыс. гледачоў і "Чыжоўка-Арэне", якая зможа прыняць каля 9,6 тыс. балельшчыкаў. "Мінск-Арэна" прыме 28 матчаў папярэдняга этапу, па 2 чвэрцьфіналы і паўфіналы, матч за 3-е месца і фінал. На "Чыжоўка-Арэне" адбудуцца 28 матчаў папярэдняга этапу і 2 матчы чвэрцьфіналу.
Цэны на білеты пачынаюцца ад 6 еўра, за самы дарагі давядзецца заплаціць 400 еўра. Сэканоміць на куплі білетаў можна, набываючы абанементы на наведванне некалькіх матчаў. Дарэчы, білеты даступныя з 30 верасня гэтага года ў любой краіне свету.
Балельшчыкі і каманды размесцяцца ў больш чым 40 гасцініцах. Прыняць гасцей таксама гатовы фан-вёска (дарэчы, самае папулярнае сярод турыстаў месца размяшчэння), хостэлы і аграсядзібы Мінскай вобласці. Паводле задумы арганізатараў, рост цэн на гасцінічныя паслугі не павінен перавышаць 10 працэнтаў, адпаведны мемарандум падпісаны прадстаўнікамі гасцінічнага бізнесу, Мінгарвыканкамам і афіцыйным тураператарам чэмпіянату ДУ "ЦэнтрКурорт".
Арганізатары прапануюць некалькі турпакетаў рознага кошту. Самы дарагі - "VIP-пакет" - уключае білеты на матчы на цэнтральныя месцы трыбун, размяшчэнне ў чатырох- і пяцізоркавых атэлях, наведванне рэстаранаў, трансфер ад атэляў да арэн, сувеніры. Такі варыянт арганізацыі адпачынку будзе каштаваць ад тысячы еўра. Цэны на самы бюджэтны варыянт - "Пакет балельшчыка" - пачынаюцца ад 64 еўра. За гэтыя грошы пакупнік атрымае білеты на матчы, пражыванне ў гасцініцах або фан-вёсцы, сувеніры і карту Мінска. "Сямейны пакет" для пар з дзецьмі да 16 гадоў прапануе скідку на пражыванне дзяцей і білеты для іх да 50 працэнтаў, пражыванне ў атэлі або фан-вёсцы, шоу талісмана перад матчам, карту Мінска і сувеніры. Уладальнікі "Карпаратыўных пакетаў" (дзеці, студэнты, супрацоўнікі арганізацый) таксама могуць прэтэндаваць на скідкі.
Сталічным рэстаранам і кафэ таксама рэкамендуюць не накручваць цэны напярэдадні чэмпіянату. Строга будзе кантралявацца якасць харчавання, прапануецца нават правесці для аб'ектаў грамадскага харчавання своеасаблівую атэстацыю. Адным з патрабаванняў да іх стане наяўнасць у меню не менш за восем страў нацыянальнай кухні (выключэнне толькі для спецыялізаваных устаноў).
А вось веданне хаця б адной замежнай мовы з'яўляецца патрабаваннем не толькі да афіцыянтаў. Англійскую вучаць міліцыянеры, інспектары ДАІ, вадзіцелі таксі, прадаўцы, для іх распрацаваны спецыяльныя размоўнікі. Да сустрэчы з замежнымі турыстамі гатовы персанал гасцініц і работнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Неабходную інфармацыю размесцяць на англійскай мове ў аптэках. Дапамагчы ў арганізацыі чэмпіянату гатовы больш за 3,5 тыс. добраахвотнікаў з 16 краін, у бліжэйшы час аргкамітэт вызначыць больш за 1 тыс. чалавек, якія будуць валанцёрамі на ЧС-2014.
ВОЛАТ ЗАПРАШАЕ Ў ГОСЦІ
Чэмпіянат стане не толькі спартыўнай, але яшчэ і іміджавай падзеяй для Беларусі, таму ў апошнія месяцы асаблівы акцэнт робіцца на яго папулярызацыі і рэкламе. Як расказаў менеджар Дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату Пётр Рабухін, маляўнічыя афішы і білборды з рэкламай чэмпіянату ўжо ёсць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх рэгіёнах краіны. Да ЧС-2014 у сталіцы з'явяцца дадатковыя афішы, банеры, паказальнікі і білборды. У горадзе ўжо ёсць карты з QR-кодамі, для зручнасці гасцей геаграфічныя назвы ў метро дубліруюць на лацініцы, а назвы сацыякультурных аб'ектаў суправаджаюць перакладам на англійскую.
Талісманам спартыўнага свята выбралі зубра Волата, які ўжо сустракае аматараў хакея каля Нацыянальнай бібліятэкі, гарадской ратушы, Камароўскага рынку, у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Да ЧС-2014 у Мінску павінны з'явіцца роставыя лялькі ў выглядзе Волата. У мінулым годзе гасцей турніру сустракаў кот Айсі, у 2012 годзе выбар быў зроблены на карысць птушкі з папулярнай гульні Angry Birds. У розныя гады талісманамі станавіліся трус Слэпі, іншапланецянін Спэйсі, снегавік Сноў, бабёр Рыкс, карова Кулі, дыназаўр Урмель і іншыя персанажы.
БОЛЬШ МАРШРУТАЎ, КРОПАК WI-FI І СКІДАК
Да хакейнага першынства ў Мінску з'явіцца больш за 10 дадатковых аўтобусных маршрутаў, таксама будуюцца новыя транспартныя развязкі. Дадатковыя маршруты будуць звязваць дзве галоўныя спартыўныя арэны, а таксама месца пражывання і спартыўныя комплексы, расказала намеснік начальніка па турызму ГУ "Цэнтркурорт" Алена Брок. За межамі спартыўных комплексаў балельшчыкаў чакае не менш насычаная праграма. Вялікую цікавасць у турыстаў выкліча зона гасціннасці ў фан-вёсцы, дзе будзе праводзіцца мноства культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.
Акрамя таго гасцям прапануюць экскурсіі на любы густ - наведванне асобных аб'ектаў або тур па ўсёй краіне, а пра гарадскія легенды Мінска гасцям змогуць расказаць аўдыягіды. Таксама плануецца, што з'явіцца каля 400 кропак доступу Wi-Fi ў самых наведвальных месцах. Усю інфармацыю аб цікавых падзеях у горадзе ў час хакейнага першынства можна будзе атрымаць у турысцка-інфармацыйных цэнтрах.
Наведацца ў гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры турысты могуць разам з карткай балельшчыка "Беларусь 2014", якая будзе дзейнічаць па прынцыпу ўжо знаёмых замежным турыстам картак госця Мінска і Беларусі. Картка балельшчыка дасць магчымасць са скідкай набыць шматлікія тавары, у тым ліку і промапрадукцыю ЧС-2014, і скарыстацца паслугамі розных устаноў.
"Зроблена ўсё, каб балельшчык адчуваў сябе камфортна. Плюсам, безумоўна, з'яўляецца недарагое пражыванне і недарагія білеты. Дарэчы, браніраванне месц размяшчэння і продаж білетаў ідуць добра. Аптымальныя суадносіны цаны і якасці прывабліваюць турыстаў. Зручна і тое, што матчы будуць праходзіць у арэнах, размешчаных у адным горадзе", - адзначыла Алена Брок. Мінск гатовы прапанаваць цікавую і разнастайную праграму кожнаму, хто прыедзе падтрымаць любімую каманду. Задача ж гасцінных гаспадароў - не толькі арганізаваць матчы, але і стварыць асаблівую атмасферу грандыёзнага спартыўнага свята, якім будзе жыць Мінск у маі наступнага года.