Перад беларускай транспартнай галіной на 2013 год пастаўлены даволі амбіцыйныя задачы па развіццю яе экспартнага патэнцыялу. Падведамным Мінтрансу прадпрыемствам неабходна ў бягучым годзе забяспечыць дадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі ў памеры $1150 млн. Іх экспарт пры гэтым павінен павялічыцца на 18 працэнтаў у параўнанні з 2012 годам. Тавараў запланавана рэалізаваць на знешніх рынках на 6 працэнтаў больш у параўнанні з мінулагоднім паказчыкам.
Як пракаменціраваў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Нягрэй, для выканання такога напружанага задання патрэбна поўная мабілізацыя ўнутраных рэсурсаў галіны. Акрамя таго, неабходны пошук новых сучасных тэхналогій, праектаў, а таксама максімальна эфектыўнае і хуткае іх укараненне.
Развіццё грузапатокаў і іх размеркаванне па розных відах транспарту будзе праводзіцца на аснове шматвектарнай стратэгіі ўзаемаадносін з патэнцыяльнымі партнёрамі з розных рэгіёнаў на міжнародным рынку транспартных паслуг. У першую чаргу ў 2013 годзе павінна быць знойдзена дагаворна-прававое вырашэнне пытання аб стратэгічнай лібералізацыі ажыццяўлення перавозак грузаў і пасажыраў у рамках Мытнага саюза. Пад гэтым маецца на ўвазе скасаванне дазвольнай сістэмы на ўсе віды транспарціроўкі грузаў аўтамабілямі.
Апошнім часам Мінтранс актыўна працуе над рэалізацыяй бездазвольнага прынцыпу выканання перавозак у Адзінай эканамічнай прасторы. Беларускім спецыялістам удалося сумесна з Мінтрансам Расіі дамовіцца аб магчымасці перавозкі аўтамабільным транспартам без дазволаў у Расію тавараў трэціх краін, растаможаных на тэрыторыі Беларусі або якія па сутнасцi набылі статус тавараў Мытнага саюза.
Сяргей Нягрэй адзначыў, што, зыходзячы з цяперашніх рэалій, трэба стварыць стымулюючую канкурэнцыю аўтатранспартнікаў Беларусі, Расіі і Казахстана, якая дае магчымасць нарошчваць сваю прысутнасць на міжнародным рынку і забяспечваць развіццё экспартаарыентаванага сектара транспартных паслуг. Плануецца забяспечыць дыверсіфікацыю за кошт пошуку альтэрнатыўных напрамкаў работы і асваення новых рынкаў. Гэта, у прыватнасці, датычыцца супрацоўніцтва з такімі краінамі, як Турцыя, Вялікабрытанія, Італія, Партугалія, Іспанія, Грэцыя, Славакія, Фінляндыя, Швейцарыя, Узбекістан. Прадстаўнікі беларускага Мінтранса ў першым паўгоддзі разлічваюць падпісаць міжурадавае пагадненне з Грэцыяй і пратакол аб унясенні змяненняў у аналагічны дакумент з Фінляндыяй, што дасць магчымасць пашырыць геаграфію экспарту транспартных паслуг айчынных прадпрыемстваў. Да канца года міністэрства таксама плануе юрыдычна замацаваць адмену дазвольнай сістэмы на ўсе віды грузавых аўтаперавозак са Швейцарскай Канфедэрацыяй. "Гэты вектар у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва краіны ў транспартнай сферы, разам з максімальным выкарыстаннем пераваг Мытнага саюза, павінен стаць дадатковым рэзервам і адным з прыярытэтных у 2013 годзе", - лічыць спецыяліст.
Закранаючы ўзаемазвязаныя і не менш важныя напрамкі палітыкі, якую будзе рэалізоўваць Мінтранс у бягучым і наступных гадах, кіраўнік упраўлення расказаў, што такім з'яўляецца інтэграцыя галоўных магістральных шляхоў у міжнародную сістэму транспартных калідораў. Вялікая сетка магістралей Беларусі дае магчымасць арганізацыям удзельнічаць у міжнародным транзіце, які па сваёй сутнасці з'яўляецца экспартам транспартных паслуг, што прадастаўляюцца нацыянальнымі кампаніямі грузаўладальніку і замежнаму перавозчыку ў час перамяшчэння па рэспубліцы. Каб стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця транзіту, патрэбна далейшае ўдасканаленне інфраструктуры аўтамабільных пунктаў пропуску, правядзенне рэканструкцыі аўтатрас, якія ўваходзяць у дзявяты міжнародны транспартны калідор, а таксама пашырэнне сеткі аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.
"Калі гаварыць пра Беларускую чыгунку, то ўжо сёння перад гэтай кампаніяй пастаўлена задача па правядзенню больш агрэсіўнай маркетынгавай работы з мэтай заключэння прамых дагавораў з кліентамі-нерэзідэнтамі і, як вынік, павелічэння экспартных паступленняў ад абслугоўвання транзітных грузапатокаў", - канстатаваў спецыяліст.
Значны запас у аказанні экспартаарыентаваных паслуг мае паветраны транспарт за кошт уводу дадатковых трас і абслугоўвання суднаў, якія праходзяць транзітам, павелічэнне частаты палётаў і адкрыццё новых перспектыўных маршрутаў, што змогуць выконваць нацыянальныя авіякампаніі. Пры гэтым новы прыток валютных паступленняў можа даць магчымасць наземнага абслугоўвання павялічанага аб'ёму рэйсаў замежных авіяперавозчыкаў.
Асаблівая ўвага ў 2013 годзе павінна быць удзелена павышэнню бяспекі ўсіх відаў транспарту, што ў сучасных умовах з'яўляецца дадатковай крыніцай павышэння транзітнага патэнцыялу дзяржавы. Пры гэтым вельмі важна забяспечыць мінімальнае шкоднае ўздзеянне машын на навакольнае асяроддзе. У сувязі з гэтым у Беларусі будзе прадоўжана рэалізацыя комплексу мер, накіраваных на абнаўленне парку рухомага саставу сучаснымі транспартнымі сродкамі нацыянальнай і замежнай вытворчасці, якія адпавядаюць экалагічным стандартам Еўра-5 і вышэйшым.
Чарговым этапам павышэння экспартнага патэнцыялу рэспублікі з'яўляецца фарміраванне лагістычнай сістэмы і яе інтэграцыя ў лагістычныя сеткі асноўных транспартных калідораў. Напрыклад, за кошт арганізацыі аптымальных схем дастаўкі з выкарыстаннем пераваг розных відаў транспарту плануецца значна скараціць прастоі грузаў, павялічыць паступленне валюты ў краіну ад лагістычнага абслугоўвання так званага перапрацоўваемага транзіту.
Сяргей Нягрэй падкрэсліў, што істотнай перашкодай для прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў для перапрацоўкі на беларускіх тэрміналах, якія могуць транспартаваць беларускія перавозчыкі, з'яўляецца норма артыкула 368 кодэкса Мытнага саюза. У ім закладзены прынцып рэзідэнцтва дэкларантаў пры мытным афармленні тавараў, які не дапускае выпуск зарэгістраванымі ў адной краіне МС прадпрыемствамі ў свабоднае абарачэнне прадукцыі на тэрыторыі іншай краіны, што ўваходзіць у яго ж склад. Гэта норма можа быць адменена ў выпадку заключэння і ўступлення ў сілу міжнароднага дагавора дзяржаў - членаў Мытнага саюза, які прадугледжвае падачу дэкларацыі на тавары любому мытнаму органу на тэрыторыі МС. Цяпер Мінэканомікі сумесна з іншымі зацікаўленымі органамі дзяржкіравання ў рамках Еўразійскай эканамічнай камісіі выпрацоўвае з расійскім і казахстанскім бакамі рашэнне па адмене прынцыпу рэзідэнцтва дэкларантаў, а таксама механізм адміністравання спагнання падатку на дабаўленую вартасць ва ўсіх дзяржавах Мытнага саюза. Пакуль гэта праблема не вырашана, застаецца спадзявацца на яе ўрэгуляванне ў бліжэйшым будучым. Гэта дасць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы па развіццю транспартна-лагістычнай інфраструктуры, перанакіраваць частку грузапатоку са складоў і мытных тэрміналаў суседніх дзяржаў Еўрапейскага саюза на адпаведныя аб'екты Беларусі.
"Вышэйназваныя напрамкі развіцця экспартнай састаўной часткі ўлічаны ў зацверджаных урадам мерапрыемствах па дасягненню паказчыкаў прагнозу экспарту і сальда знешняга гандлю Мінтранса на 2013 год", - рэзюмаваў спецыяліст. Ён падкрэсліў, што ў мінулым годзе ў транспартнай галіне быў закладзены фундамент для гэтага.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках 2012 года сальда знешняга гандлю таварамі прадпрыемстваў і арганізацый Мінтранса склала мінус $312,3 млн. пры заданні мінус $325 млн. Экспарт тавараў вырас на 36,7 працэнта пры зададзеных 9,1 працэнта. Забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі ў памеры $812,7 млн. Паслуг было экспартавана на 0,4 працэнтнага пункта менш ад чаканага прыросту - 18 працэнтаў у параўнанні з 2011 годам.
Таццяна ІВАНЮК