Міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках пасяджэння Савета бяспекі расказаў журналістам аб асноўных палажэннях новага праекта Ваеннай дактрыны Беларусі.
У першую чаргу міністр звярнуў увагу на важнасць і значэнне Ваеннай дактрыны для беларускай дзяржавы. "Гэта асноватворны дакумент, дзе адлюстраваны асноўныя погляды дзяржавы на мір і вайну, на прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на існуючыя выклікі і пагрозы", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, праект абноўленай Ваеннай дактрыны ўлічвае абстаноўку, якая змянілася, змяшчае шэраг новаўвядзенняў, але ў цэлым захоўвае пераемнасць і асноўны пасыл пра міралюбівы характар беларускага народа. "Мы дакладна падкрэсліваем і гаворым у ёй (абноўленай Ваеннай дактрыне. - Заўвага БЕЛТА), што Беларусь ні адзін народ не разглядае як свайго ворага, нягледзячы на дзеянні іх урадаў. Гэта ключавы пасыл, дух Ваеннай дактрыны", - заявіў Віктар Хрэнін.
Сярод важных новаўвядзенняў ён назваў, напрыклад, адраснасць, гэта значыць дакладнае называнне крыніц ваенных пагроз для Беларусі. У той жа час, у адрозненне ад краін НАТА, якія ў сваіх ваенных дакументах непасрэдна называюць ворагаў, пералічваючы канкрэтныя краіны, Беларусь называе мяркуемыя крыніцы пагроз. "Мы дакладна называем крыніцы пагроз і ад якіх краін яны зыходзяць", - растлумачыў Віктар Хрэнін.
Ён таксама звярнуў увагу на ўзмоцненую сувязь новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны з праектам Канцэпцыі нацбяспекі. "Пад існуючыя выклікі ваеннай бяспецы дакладна сфармулявана лінейка пагроз ваеннай бяспецы, - удакладніў кіраўнік Мінабароны. - Зыходзячы з гэтага, мы сфармулявалі меры, якія будзе прымаць дзяржава пры ўзнікненні рызык, выклікаў і пагроз. Мы дакладна сфармулявалі, што павінны рабіць дзяржорганы, якія яны будуць выконваць функцыі. У рамках рэагавання на магчымыя пагрозы ваеннай бяспецы нашай краіны мы дакладна вызначылі і даводзім погляды Беларусі на прымяненне размешчанай на нашай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі".
У праекце абноўленай Ваеннай дактрыны з'явілася новая глава, дзе абазначаны саюзніцкія абавязацельствы Беларусі. Пры яе падрыхтоўцы ўлічваўся ў тым ліку і вопыт Казахстана, які перажыў спробу дзяржперавароту.
Як расказаў міністр, удасканалены і механізмы рэагавання з мэтай забяспечыць большую аператыўнасць. "Мы ў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны адышлі ад старой градацыі ваенных канфліктаў - на рэгіянальныя, лакальныя, іншыя. Мы цяпер дакладна вызначылі, што гэта можа быць або міждзяржаўны, або міжкааліцыйны (канфлікт. - Заўвага БЕЛТА). Гэта значыць, зрабілі градацыю па колькасці ўдзельнікаў і дакладна прапісваем, што Беларусь можа самастойна процістаяць пагрозам, калі ўзнікне міждзяржаўны канфлікт, асабліва з суседнімі дзяржавамі. У рамках рэакцыі падзялілі пагрозы на ўнутраныя і знешнія", - дадаў ён. Таксама дакладна вызначаны парадак дзеянняў дзяржавы пры рэагаванні на ўнутраныя выклікі, каб іх лакалізаваць, блакіраваць.
Паводле слоў міністра абароны, па выніках разгляду праекта Ваеннай дактрыны на пасяджэнні Савета бяспекі 16 студзеня дакумент будзе дапрацаваны і ў далейшым унесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу.
Як паведамлялася, рашэнне аб распрацоўцы праекта новай Ваеннай дактрыны было прынята пасля адабрэння новай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года. Новая Ваенная дактрына не прадугледжвае кардынальнай рэвізіі палажэнняў ваеннай палітыкі дзяржавы, актуальныя палажэнні засталіся нязменнымі, захаваны яе абарончы характар.
Дакумент мае публічны, адкрыты характар, з'яўляецца сістэмным, метадалагічным, канкрэтным, адпаведным сучасным рэаліям. Пры гэтым акцэнты зроблены на такія нацыянальныя каштоўнасці, як мір, стабільнасць, бяспека.
У новай Ваеннай дактрыне раскрыты змест ваеннай палітыкі нашай краіны. У прыватнасці, падкрэсліваецца, што Беларусь - міралюбівая краіна, нікому не пагражае. Але спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго патэнцыялу дзяржавы.-0-