Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
16 верасня 2022, 13:34
Валянцін Семяняка

Якія законапраекты будуць разгледжаны дэпутатамі на чарговай сесіі

Валянцін Семяняка

Сесія Палаты прадстаўнікоў пачынае работу 20 верасня і прадоўжыцца да 28 чэрвеня 2023 года. Пакуль жа прадаўжаецца падрыхтоўчая работа. Аб тым, якія законапраекты плануюць разгледзець дэпутаты ў Авальнай зале, карэспандэнту БЕЛТА расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка.

"На разгляд Савета Палаты прадстаўнікоў 19 верасня выносіцца прапанова аб уключэнні ў парадак дня 20 законапраектаў, якія падрыхтаваны ўжо да разгляду ў Авальнай зале. Павінен адзначыць, што пастаянныя камісіі ажыццяўлялі падрыхтоўку гэтых законапраектаў у міжсесіённы перыяд у планавым рэжыме ў адпаведнасці з зацверджаным графікам, - расказаў Валянцін Семяняка. - Да разгляду ў першым чытанні падрыхтаваны праекты законаў, якія прадугледжваюць змяненні Падатковага кодэкса, па пытаннях працоўных адносін, а таксама адносна прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг. У другім чытанні плануюцца да разгляду законапраекты па пытаннях бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі, апрацоўкі персанальных даных, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аховы здароўя, донарства крыві і яе кампанентаў. Пры падрыхтоўцы да другога чытання былі ўлічаны заўвагі і прапановы, якія паступілі пасля першага разгляду".

Вялікая ўвага ў час сесіі традыцыйна будзе ўдзелена эканамічнаму блоку. Акрамя таго, актыўна пашыраецца заканадаўчае забеспячэнне ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва. "Будзе ўнесена на разгляд дэпутацкага корпуса шырокае кола законапраектаў па паглыбленні ўзаемадзеяння з дзяржавамі - удзельніцамі ЕАЭС. Сферамі збліжэння з'яўляецца аўдытарская дзейнасць, транспарт, мытныя пытанні, абарачэнне медыцынскіх вырабаў, пенсійнае забеспячэнне і іншыя. Традыцыйна ўносіцца на разгляд пытанне аб кадравых змяненнях у складзе дэпутацкага корпуса. У прыватнасці, змяненнях у складах камісій, магчыма, іх старшынь і намеснікаў", - адзначыў парламентарый.

Валянцін Семяняка ўдакладніў, што цяпер размова ідзе аб тых законапраектах, якія прайшлі ўсе працэдуры ўзгаднення і гатовы да разгляду ў Авальнай зале. "Законапраекты аб Нацыянальным сходзе і статусе дэпутата, члена Савета Рэспублікі (якія ўжо разгледжаны ў першым чытанні і рыхтуюцца да другога), аб УНС, іншыя законапраекты, якія знаходзяцца ў Пастаянных камісіях, - над імі работа таксама будзе весціся. Яны ўнесены ў парламент і па меры гатоўнасці будуць уключацца ў парадак дня, - падкрэсліў ён. - Парадак дня сесіі мае рухомы характар. У час сесіі мы будзем яе дапаўняць і разглядаць законапраекты ў адпаведнасці з нашым рэгламентам".

Парламентарый дадаў, што ў большасці законапраектаў улічваюцца прапановы і пажаданні грамадзян. "Што датычыцца законапраектаў аб Усебеларускім народным сходзе, Нацыянальным сходзе і статусе дэпутата, члена Савета Рэспублікі, Выбарчага кодэкса, які таксама мы чакаем, што паступіць у Палату прадстаўнікоў, - яны вынікаюць непасрэдна з Канстытуцыі. А пры падрыхтоўцы Канстытуцыі было сабрана вельмі шмат прапаноў ад грамадзян, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. І Пастаянная камісія па дзяржбудаўніцтве займалася абагульненнем гэтых прапаноў. Яны не маглі ўсе знайсці адлюстраванне ў Канстытуцыі і вялікая частка з іх будзе развіта ў гэтых законапраектах. Што датычыцца іншых законапраектаў, па традыцыі, дэпутаты, выязджаючы ў акругі, праводзячы сустрэчы з выбаршчыкамі, удзельнічаючы ў дыялогавых пляцоўках, абмяркоўваюць прапанаваныя новаўвядзенні. Вядома ж, мы ўлічваем, як да гэтага ставяцца нашы выбаршчыкі, людзі, якія прадстаўляюць дзяржаўныя органы і будуць непасрэдна выконваць гэтыя законы на практыцы. Мы заўсёды адкрыты для прапаноў, яны ўносяцца і актыўна ўплываюць на змест заканадаўчых актаў", - адзначыў дэпутат.

"Дыялог паміж дэпутатамі і выбаршчыкамі мае бесперапынны характар. Гэты дыялог адбываецца не толькі ў ходзе сустрэч з выбаршчыкамі, але і калі яны непасрэдна звяртаюцца ў Палату прадстаўнікоў з прапановай аб унясенні нейкіх змяненняў у законы. І па меры гатоўнасці законапраектаў гэтыя прапановы ўлічваюцца. А так, чвэрць свайго рабочага часу дэпутаты праводзяць у акругах. Законы, перш за ўсё, накіраваны на нашых грамадзян, і яны не могуць існаваць у адрыве ад дзеючай рэальнасці. Мы павінны разумець, калі вобразна гаварыць, як наша слова адгукнецца і якія могуць быць наступствы, - дадаў Валянцін Семяняка. - Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача павысіць якасць заканатворчага працэсу. Кіраўнік дзяржавы выказаў патрабаванне аб тым, каб законы не мяняліся так часта. Таму вельмі важна прагназаваць іх дзеянне на практыцы, а без узаемадзеяння з выбаршчыкамі гэта немагчыма".

Святлана СУХАРКО,

БЕЛТА.-0-

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі