Адрасную сацпадтрымку дзяржавы ў 2012 годзе змогуць атрымаць 300 тыс. жыхароў Беларусі
У Беларусі ў 2001 годзе быў запушчаны механізм дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД). Мэта яе зразумелая з назвы - дзяржава абавязалася дапамагаць тым сваім грамадзянам, хто найменш сацыяльна абаронены. З таго часу атрымалі дзяржпадтрымку ў цяжкі перыяд свайго жыцця больш за 2 млн. жыхароў краіны. Прычым парадак прадастаўлення ДАСД пастаянна ўдасканальваўся: быў адменены катэгарыяльны падыход да аказання дапамогі, уведзены новыя віды падтрымкі, павышаны крытэрый патрэбнасці для прадастаўлення падтрымкі і г.д. А з 1 красавіка бягучага года стартаваў новы этап развіцця сістэмы адраснай дзяржпадтрымкі. У чым яго асаблівасці, перавагі, навацыі?
Указ ад 19 студзеня 2012 года нумар 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" ўступіў у сілу з 1 красавіка бягучага года - гэта чарговы крок на шляху ўмацавання сацыяльнай абароны насельніцтва. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэмы ДАСД, узмацненне дзяржпадтрымкі тым катэгорыям грамадзян, якія рэльна адчуваюць патрэбу ў ёй і не могуць па аб'ектыўных прычынах справіцца з праблемамі самастойна, а таксама на выключэнне сацыяльнага ўтрыманства.
Ва ўказе змешчаны новаўвядзенні, якія можна без перабольшання назваць доўгачаканымі. У першую чаргу, гэта новы від сацыяльнай дапамогі - на памперсы, як яго ўжо назвалі ў прастамоўі. Дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузкаў будзе прадастаўляцца дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя, інвалідам І групы (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва). Дапамога выдаецца на аснове індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў падгузках, а таксама дакументаў, што пацвярджаюць затраты на іх набыццё. Гэта копія касавага (таварнага) чэка аптэк, юрыдычных асоб незалежна ад формы ўласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, з абавязковым указаннем назвы набытага тавару. Дарэчы, для прадастаўлення гэтай сацыяльнай дапамогі будуць прымацца дакументы, што пацвярджаюць затраты на набыццё падгузкаў з 1 студзеня 2012 года (а не толькі з 1 красавіка).
Дапамога на памперсы будзе прадастаўляцца двойчы ў год незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям'і або грамадзяніна. Гэта з'яўляецца сведчаннем клопату аб усіх сем'ях - менш забяспечаных і больш заможных, якім даводзіцца даглядаць бездапаможнага хворага чалавека. Па ацэнцы, колькасць атрымальнікаў такой дапамогі складзе не менш як 20 тыс. чалавек. На выплату сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў у год спатрэбіцца каля Br69 млрд.
Трэба адзначыць, што памер дапамогі будзе ўстанаўлівацца ў суме, якая не перавышае трохкратнага памеру БПМ, што дзейнічае на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні ДАСД (БПМ з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года ўстаноўлены ў памеры Br706 тыс. 880). Калі чэкі будуць прадастаўлены на суму меншую за тры БПМ, то дапамога будзе назначана зыходзячы з фактычных затрат. Калі ж сума касавых чэкаў перавысіць памер трох БПМ, то гэта не паўплывае на памер сацыяльнай дапамогі - яна будзе назначана ў суме, што не перавышае ўстаноўлены максімум (тры БПМ).
Другая значная навацыя - уключэнне ў сістэму ДАСД бясплатнага забеспячэння прадуктамі харачавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Паколькі яно назначаецца з улікам сукупнага даходу сям'і і ўмовы яго прадастаўлення аналагічныя ўмовам прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, гэтыя віды дзяржпадтрымкі і аб'яднаны ў адну сістэму. Гэта ўзмоцніць адраснасць прадастаўляемай дзяржаўнай дапамогі, лічаць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Да гэтага часу бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харачавання дзяцей першых двух гадоў жыцця належала сем'ям, у якіх сярэднедушавы даход у месяц не перавышае БПМ, а пры нараджэнні ў сям'і тройні і больш дзяцей - без уліку сярэднедушавога даходу сям'і. У мінулым годзе бясплатна забяспечаны прадуктамі харчавання 43,4 тыс. дзяцей першых двух гадоў жыцця (20,1 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце да двух гадоў), затраты на гэтыя мэты склалі Br76 млрд.
ДАСД у выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей будзе ппрадастаўляцца сем'ям, якія маюць сярэднедушавы даход ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці (ніжэйшы за БПМ). Пры гэтым сярэднедушавы даход сем'яў будзе разлічвацца па аналогіі з парадкам разліку сярэднедушавога даходу сем'яў (грамадзян) для прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі (за шэсць месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту па дапамогу). Сем'ям пры нараджэнні двойні або больш дзяцей такая дапамога будзе прадастаўляцца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу (сёння гэта "льгота" распаўсюджваецца на сем'і пры нараджэнні тройні і больш дзяцей).
Забеспячэнне дзяцей ва ўзросце да двух гадоў бясплатным харчаваннем - істотная падтрымка для бюджэту сям'і ў перыяд выхавання малалетняга дзіцяці. Мяркуйце самі: кошт набору прадуктаў харчавання для дзіцяці ва ўзросце да 6 месяцаў складае ў сярэднім каля Br160 тыс., ад 6 месяцаў да 1 года - каля Br300 тыс., ад 1 да 2 гадоў - каля Br500 тыс. А калі ў сям'і - двойня, то эканомія сямейнага бюджэту за кошт атрымання новай дапамогі будзе вельмі нават важкай.
Паводле ацэнкі, колькасць дзяцей першых двух гадоў жыцця, якія атрымліваюць прадукты харчавання без уліку сукупнага даходу сям'і, павялічыцца на 20,3 працэнта.
Механізм бясплатнага забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця ўжо мае "стаж" 10 гадоў. Ён неаднаразова трансфармаваўся з улікам рэальнай сітуацыі. Магчыма, і гэты этап - не апошні.
Перш чым перайсці да другіх навацый указа, хацелася б растлумачыць некаторыя моманты ўжо дзеючых норм. Цяпер ДАСД прадастаўляецца ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі - сем'ям і грамадзянам пры ўмове, калі іх сярэднедушавы даход па аб'ектыўных прычынах не перавышае крытэрый патрэбнасці (БПМ); аднаразовай сацыяльнай дапамогі - сем'ям і грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што аб'ектыўна парушае іх нармальную жыццядзейнасць, калі іх сярэднедушавы даход не перавышае 1,5 велічыні БПМ (Br1 млн. 60 тыс. 320). Акрамя таго, з 1 студзеня 2010 года ўказам нумар 458 была ўведзена сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (ТССР). Яна назначаецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям'і (грамадзяніна) у памеры кошту ТССР дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, не прызнанымі інвалідамі, але маючым патрэбу па медыцынскіх паказаннях у ТССР, і інвалідам ІІІ групы (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва).
Колькасць грамадзян, якія звярнуліся ў мінулым годзе ў органы па працы, занятасці і сацабароне за аказаннем ДАСД, склала 234,4 тыс. чалавек. Атрымальнікамі ДАСД сталі 220,2 тыс. чалавек, сума назначанай дапамогі дасягнула Br90,7 млрд. В 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам колькасць атрымальнікаў ДАСД павялічылася на 33,1 працэнта, а сума назначанай дапамогі - на 78,5 працэнта. Гэта абумоўлена ростам (больш як у 3 разы) атрымальнікаў аднаразовай сацыяльнай дапамогі. Сярэдні памер ДАСД у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў Br88,5 тыс. у месяц на аднаго чалавека, аднаразовай - Br189,5 тыс. На максімальна магчымы перыяд (6 месяцаў) штомесячная сацыяльная дапамога назначана 84,7 тыс. чалавек. У натуральнай форме - у выглядзе прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, адзення і абутку - ДАСД назначана на суму Br987,1 млн. (1,2 працэнта). У асноўным нядобранадзейным сем'ям. У грашовай безнаяўнай форме, у тым ліку на аплату бягучых жыллёва-камунальных плацяжоў, накіравана 1,3 працэнта назначаных штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог. Аплачана 22,1 тыс. сродкаў рэабілітацыі на суму Br11,5 млрд.
Асноўнымі атрымальнікамі дапамогі традыцыйна з'яўляюцца шматдзетныя і няпоўныя сем'і (у мінулым годзе яны склалі 67,6 працэнта ад агульнай колькасці атрымальнікаў штомесячнай і аднаразовай сацыяльнай дапамог). Адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў I і II групы было 8,4 тыс. чалавек, а іх доля ў агульнай колькасці атрымальнікаў дапамогі - 4,1 працэнта.
Згодна з новымі правіламі, сем'і (грамадзяне), якія звярнуліся па адзін з відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, змогуць рэалізаваць сваё права на адначасовае прадастаўленне розных відаў такой дапамогі згодна з умовамі іх прадастаўлення, устаноўленымі ўказам нумар 41. Гэта вельмі важна для тых людзей, якія па волі лёсу апынуліся ў надзвычай цяжкай сітуацыі і разлічваюць на тое, што дзяржава іх падтрымае на гэтым цярністым адрэзку жыццёвага шляху.
Права на штомесячную сацыяльную дапамогу (як і цяпер) будуць мець сем'і або грамадзяне пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход па аб'ектыўных прычынах ніжэйшы за БПМ. Пры гэтым сярэднедушавы даход будзе разлічвацца за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту па дапамогу.
А сярэднедушавы даход заяўнікаў, якія сталі беспрацоўнымі з прычыны ліквідацыі прадпрыемства, скарачэння колькасці або штату работнікаў, будзе разлічвацца за тры месяцы, што папярэднічаюць месяцу звароту па дапамогу. Такім чынам, вызваленыя са статусам беспрацоўнага змогуць атрымаць ДАСД за больш кароткія тэрміны.
Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на кожнага члена сям'і (грамадзяніна) будзе складаць, як і цяпер, дадатную розніцу паміж крытэрыем патрэбнасці і сярэднедушавым даходам. Але памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі будзе пералічвацца пры павелічэнні крытэрыю патрэбнасці ў перыядзе прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі. Такі пераразлік усім катэгорыям атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі пры павелічэнні БПМ у перыядзе прадастаўлення дапамогі вельмі важны - гэта дасць магчымасць падтрымліваць даходы насельніцтва на ўзроўні БПМ (у велічыню прадастаўленай сацыяльнай падтрымкі будуць уносіцца "папраўкі" на інфляцыю.)
ДАСД у выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог у безнаяўнай форме цяпер зможа накіроўвацца не толькі на аплату жыллёва-камунальных паслуг, але і на пагашэнне запазычанасці па іх аплаце. Дарэчы, доля сродкаў штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог, назначаных у 2011 годзе, якія былі накіраваны на аплату паслуг ЖКГ, складае 1,3 працэнта (Br1,1 млрд.). Чакаецца, што ў бягучым годзе сума такіх сродкаў узрасце.
Штомесячная сацыяльная дапамога будзе прадастаўляцца з месяца падачы заявы аб прадастаўленні ДАСД з улікам прымаемых сям'ёй (грамадзянінам) мер па паляпшэнню свайго матэрыяльнага становішча на перыяд ад 1 да 6 (12) месяцаў. Штомесячная сацыяльная дапамога будзе прадастаўляцца адразу на 6 месяцаў няпоўным сем'ям, у якіх адзін з бацькоў ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Штомесячную сацыяльную дапамогу змогуць атрымліваць на працягу 12 месяцаў такія сацыяльна неабароненыя катэгорыі, як адзінокія інваліды І і ІІ групы; адзінокія непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту 70 гадоў; няпоўныя сем'і, дзе бацькі ажыццяўляюць догляд дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.
Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі будзе ўстанаўлівацца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі - у суме, што не перавышае 10-кратнага памеру БПМ, які дзейнічае на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні ДАСД у выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі. Паўторна на працягу года такая дапамога можа быць прадастаўлена пацярпелым ад стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый (па нормах указа нумар 458 такая дапамога прадастаўляецца не больш як адзін раз у год).
Пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі дапоўнены пратэзам малочнай залозы з ліфамі (для жанчын, якія маюць ІІІ групу інваліднасці пасля перанесенай аперацыі па выдаленню малочнай залозы). Гэта сацыяльная дапамога прадастаўляецца на перыяд эксплуатацыі сродкаў рэабілітацыі (пратэз малочнай залозы з ліфамі - адзін год, ліфы - 6 месяцаў). Прычым дапускаецца адначасовая выдача двух ліфаў. Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у сярэднім у год больш за 220 жанчынам пасля правядзення аперацыі па выдаленню малочнай залозы ўстанаўліваецца ІІІ група інваліднасці.
Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі змогуць атрымаць інваліды ІІІ групы з прычыны працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, а таксама інваліды ІІІ групы і дзеці ва ўзросце да 18 гадоў.
Адначасова ўказам нумар 41 прадугледжаны нормы, накіраваныя на зніжэнне ўтрыманскіх настрояў асобных катэгорый грамадзян, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Уведзены дадатковыя ўмовы для прадастаўлення ДАСД у выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі, удакладнены такія ўмовы для прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі, забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
Рэалізацыя норм указа нумар 41 будзе садзейнічаць удасканаленню механізма прадастаўлення ДАСД, павышэнню адраснасці сацыяльнай падтрымкі, падтрыманню даходаў малазабяспечанага насельніцтва на ўзроўні БПМ. Ствараюцца ўмовы для ўстойлівага павышэння якасці жыцця інвалідаў і дзяцей-інвалідаў. Узмацняецца сацыяльна-эканамічная падтрымка сем'яў у выпадку нараджэння двойні і больш дзяцей. Акрамя таго, павялічваецца памер прадастаўляемай дапамогі сем'ям (грамадзянам), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Паводле папярэдняй ацэнкі, у бягучым годзе ДАСД змогуць атрымаць амаль 300 тыс. чалавек. Паводле даных Міністэрства фінансаў, на выплату ДАСД у гэтым годзе запланавана амаль Br150 млрд.
Дзяржава і ў далейшым будзе матэрыяльна падтрымліваць тых, хто па незалежных ад яго прычынах не можа забяспечыць дастатковы ўзровень жыцця для сябе і сваёй сям'і. Сістэма ДАСД будзе развівацца, на яе базе прадоўжыцца фарміраванне адзінай сістэмы сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
Алена Прус