Статыстыка ведае ўсё, сцвярджаў класік. А беларуская статыстыка цяпер ведае ўсё нават аб такой эфемернай рэчы, як шчасце. Не кажучы ўжо аб больш празаічных рэчах - ужыванне алкаголю і тытуню, сексуальныя паводзіны, выкарыстанне кантрацэптываў і інш. Дзякуючы шматіндыкатарнаму кластарнаму абследаванню па ацэнцы становішча дзяцей і жанчын, праведзенаму ў 2012 годзе Нацыянальным статыстычным камітэтам пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), атрымана аб'ектыўная інфармацыя ў галіне аховы здароўя маці і дзіцяці, развіцця дзяцей, іх харчавання, метадаў выхавання ў сям'і і г.д. Упершыню вывучаны паказчыкі, якія характарызуюць рэпрадуктыўныя паводзіны жанчын, стаўленне жанчын і мужчын да дамашняга насілля, задаволенасць жыццём. Атрыманы даныя па 90 паказчыках, многія з якіх унікальны. Аб тым, які сацыяльны партрэт беларусаў, расказала карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання дамашніх гаспадарак Белстата Іна Канашонак.
Рэпрадуктыўнае здароўе
Вынікі абследавання паказалі, што ўсе жанчыны нараджалі ў прысутнасці кваліфікаванага медыцынскага персаналу (урача, медыцынскай сястры або акушэркі). Будучыя мамы выкарыстоўваюць не толькі бясплатныя паслугі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, але і звяртаюцца да платных паслуг. Так, 57 працэнтаў цяжарных жанчын у дародавы перыяд карысталіся толькі бясплатнымі медыцынскімі паслугамі, амаль 3 працэнты цяжарных жанчын - толькі платнымі паслугамі, а 41 працэнт - і тымі і іншымі. Рашэнне аб выкарыстанні платных медыцынскіх паслуг у большасці выпадкаў яны прымалі разам са сваім мужам.
Дзве трэці жанчын з нованароджанымі дзецьмі знаходзяцца пад наглядам кваліфікаваных медыцынскіх работнікаў у арганізацыях аховы здароўя на працягу 3-6 дзён пасля родаў і адна трэць - 7 дзён і больш.
Шырокае распаўсюджванне кантрацэптываў як аднаго з галоўных элементаў аховы здароўя можа лічыцца паказчыкам прагрэсу ў прадастаўленні медыцынскіх рэпрадуктыўных паслуг, уключаючы сямейнае планаванне. Як паказалі вынікі абследавання, усе жанчыны ведаюць аб розных метадах кантрацэпцыі. Пры гэтым наяўнасць у жанчын ведаў аб магчымых спосабах засцярогі не залежыць ад іх месца пражывання, узроўню адукацыі і дабрабыту, а таксама сямейнага становішча. На момант правядзення абследавання дзве трэці жанчын ва ўзросце 15-49 гадоў, якія замужам або знаходзяцца ў незарэгістраваных адносінах, выкарыстоўвалі той ці іншы метад кантрацэпцыі.
Як вядома, заахвочванне больш бяспечных сексуальных паводзін мае вырашальнае значэнне для зніжэння распаўсюджвання ВІЧ. Па выніках апытання маладых людзей ва ўзросце 15-24 гады былі атрыманы такія даныя: 39 працэнтаў жанчын за апошнія 12 месяцаў мелі сексуальныя кантакты з непастаяннымі партнёрамі і 68,5 працэнта з іх выкарыстоўвалі сродкі засцярогі; 69 працэнтаў мужчын за апошнія 12 месяцаў мелі сексуальныя кантакты з непастаяннымі партнёркамі і 82 працэнты з іх выкарыстоўвалі сродкі засцярогі.
Індэкс дзіцячага развіцця
Усебаковае і своечасовае развіццё дзяцей ранняга ўзросту вызначаецца ўзроўнем фізічнага, сацыяльна-эмацыянальнага і пазнавальнага развіцця дзяцей з улікам іх узроставых асаблівасцей, а таксама ступенню валодання рознымі навыкамі і ўменнямі.
З 96 працэнтамі дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў дарослыя члены сям'і займаліся 4 і больш відамі дзейнасці ў мэтах падрыхтоўкі да школы. Пры гэтым 68 працэнтаў хлопчыкаў і дзяўчынак займаліся з бацькам (у большасці выпадкаў - гэта бацькі, якія пражываюць у горадзе, маюць вышэйшую адукацыю і высокі ўзровень дабрабыту).
Практычна ўсе дзеці развіваюцца ў адпаведнасці з узростам у сферы пазнавальнага і фізічнага развіцця. Дастаткова высокі ўзровень дасягнуты і ў сферы сацыяльна-эмацыянальнага развіцця - каля 90 працэнтаў дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў развіваюцца ў адпаведнасці з узростам. Значна ніжэйшае значэнне паказчыка, які даследуецца, адзначана ў сферы фарміравання навыкаў і лічэння - усяго 46,7 працэнта дзяцей названай узроставай групы развіваюцца ў адпаведнасці з узростам.
Найбольшае значэнне індэкса дзіцячага развіцця ў раннім узросце зафіксавана сярод тых дзяцей, якія ахоплены адукацыйнымі праграмамі, - 95 працэнтаў. У той жа час у дзяцей, не ахопленых такімі праграмамі, індэкс быў 86,6 працэнта.
Усе паказчыкі, якія адносяцца да дасведчанасці і адукаванасці, характарызуюцца высокімі значэннямі, падкрэсліла прадстаўнік Белстата. Так, сярод дзяцей ва ўзросце 6 гадоў у пачатковай школе навучаецца 71 працэнт, сярод дзяцей ва ўзросце 7 гадоў - 98 працэнтаў. Усе вучні, якія паступілі ў першы клас, пераходзяць далей у сярэднюю школу.
У Беларусі адукаванасць маладых людзей ва ўзросце 15-24 гады з'яўляецца ўсеагульнай. Узровень адукаванасці гэтай узроставай катэгорыі - 100 працэнтаў.
Метады выхавання
У ходзе абследавання былі вывучаны метады, якія прымяняюць дарослыя, каб пакараць дзяцей ва ўзроставай групе 2-14 гадоў, калі яны дрэнна сябе паводзяць.
У цэлым па рэспубліцы 64,5 працэнта дзяцей ва ўзросце 2-14 гадоў падвяргаюцца насільным метадам дысцыплінавання (гэта як псіхалагічны націск, так і фізічнае пакаранне). Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з папярэднім абследаваннем, якое праводзілася 7 гадоў таму, доля дзяцей, якiя выхоўваюцца насільнымі метадамі, знізілася, гэты паказчык яшчэ даволі высокі.
Цікавы факт, што толькі 8 працэнтаў бацькоў лічаць, што для належнага выхавання дзяцей да іх павінна прымяняцца фізічнае пакаранне. Аднак на практыцы 34 працэнты дзяцей ва ўзросце 2-14 гадоў падвяргаліся якому-небудзь віду фізічнага пакарання.
"Гэта праблема патрабуе пільнай увагі з боку ўсяго грамадства, - сказала Іна Канашонак. - Насілле можа мець глыбокія вынікі для фізічнага, душэўнага і нават рэпрадуктыўнага здароўя. Дзеці, якія выраслі ў такой атмасферы, або пасля становяцца ахвярамі насілля, або самі ў далейшым падвяргаюць насіллю сваіх блізкіх".
Трывогу выклікае і пакіданне дзяцей без нагляду, што прыводзіць да няшчасных выпадкаў. У ходзе абследавання атрымана інфармацыя аб тым, што ў цэлым па рэспубліцы 4 працэнты дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў заставаліся дома без належнага нагляду (гэта значыць адны або пад наглядам іншага дзіцяці). Сярод дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў былі пакінуты без належнага нагляду 2,6 працэнта, а сярод дзяцей узроставай групы ад 2 да 5 гадоў - 5 працэнтаў. Прычым сельскія жыхары часцей, чым гарадскія, пакідаюць дзяцей дома без належнага нагляду - 5,7 працэнта супраць 3,4 працэнта.
Насілле адносна жанчын
Агульнавядома, афіцыйная статыстыка не дае поўнага ўяўлення аб праблеме дамашняга насілля ў краіне, паколькі толькі каля палавіны пацярпелых ад фізічнага і сексуальнага насілля звяртаюцца па дапамогу.
Як паказала абследаванне, асноўная частка насельніцтва Беларусі адмоўна ставіцца да дамашняга насілля. Толькі 4 працэнты і жанчын і мужчын ва ўзросце 15-49 гадоў далі станоўчыя адказы на тое, што муж/партнёр мае права ўдарыць або збіць сваю жонку/партнёрку хаця б у адной з наступных сітуацый: яна выходзіць з дома, не сказаўшы яму аб гэтым; яна не клапоціцца аб дзецях; яна пярэчыць яму; яна адмаўляе яму ў палавой блізкасці; у яе прыгарае ежа. Доля рэспандэнтаў (мужчын і жанчын ва ўзросце 15-49 гадоў), што адабрае прынамсі адну з сітуацый пры ўчыненні актаў насілля ў сям'і, вар'іруе ад 0,4 працэнта ў Мінску да 7,6-7,7 працэнта ў Гомельскай вобласці.
Сярод прычын насілля ў сям'і названы празмернае ўжыванне алкаголю (адзначылі 79 працэнтаў жанчын і 57 працэнтаў мужчын), рэўнасць (па 43 працэнты), псіхалагічнае, душэўнае расстройства і эмацыянальны стан (35 працэнтаў жанчын і 31 працэнт мужчын), сацыяльна-эканамічныя няўдачы (20 працэнтаў жанчын і 24,5 працэнта мужчын), стэрэатыпы паводзін (па 12 працэнтаў жанчын і мужчын). Сярод іншых прычын дамашняга насілля і жанчыны і мужчыны называлі распаўсюджанасць наркаманіі і задзірыстыя паводзіны жанчыны, якая правакуе агрэсіўныя паводзіны яе мужа/партнёра.
Па выніках абследавання, амаль 12 працэнтаў жанчын адчувалі любыя формы насілля з боку мужа, амаль палавіна з іх пакідалі дом, ратуючыся ад насілля, і каля 40 працэнтаў такіх жанчын звярталіся па дапамогу.
Прычым сярод жанчын, якія падвяргаліся насіллю з боку мужа, больш як 5 працэнтаў адчувалі насілле кожны дзень, 8 працэнтаў - 1-2 разы на тыдзень, 11 працэнтаў - 1-2 разы ў месяц, каля трэці жанчын - менш як 1 раз у месяц.
У якасці эфектыўных мер процідзеяння дамашняму насіллю 60 працэнтаў насельніцтва ва ўзросце 15-49 гадоў назвалі навучанне моладзі ўзаемнай павазе, 40 працэнтаў жанчын і 31 працэнт мужчын выказаліся за ўзмацненне заканадаўства па гэтым пытанні, амаль 40 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць неабходнай аказанне прафесійнай дапамогі псіхолага. За ўзмацненне заканадаўства часцей за ўсё выказваліся гараджанкі ва ўзросце 30-34 гады, якія маюць вышэйшую адукацыю, з даволі высокім узроўнем дабрабыту.
Тытунь і алкаголь
Як вядома, ужыванне тытунёвых вырабаў з'яўляецца фактарам рызыкі, які прыводзіць да развіцця многіх смяротных захворванняў. Курэнне цыгарэт, трубак і цыгар павышае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых і рэспіраторных захворванняў, а таксама раку лёгкіх і іншых форм раку.
Паводле даных абследавання, у цэлым па рэспубліцы кураць 18,5 працэнта жанчын (у тым ліку 5 працэнтаў цяжарных і 1 працэнт кормячых грудзьмі) і 55 працэнтаў мужчын ва ўзросце 15-49 гадоў. Да 15 гадоў пачалі курыць 3,5 працэнта жанчын і 18,5 працэнта мужчын.
Сярод жанчын самы нізкі ўзровень ужывання тытунёвых вырабаў назіраецца ў самай старэйшай (45-49 гадоў) і самай малодшай (15-19 гадоў) узроставых групах - адпаведна 11,4 працэнта і 11,5 працэнта. У астатніх узроставых групах ўзровень ужывання тытуню прыблізна аднолькавы - ад 19,9 працэнта да 21,8 працэнта. Сярод мужчын залежнасць узроўню ўжывання тытуню ад узросту некалькі іншая: менш актыўна ў параўнанні з іншымі ўзроставымі катэгорыямі ўжываюць тытунёвыя вырабы мужчыны малодшага ўзросту (ва ўзроставай групе 15-19 гадоў) - 19,1 працэнта. Сярод мужчын астатніх узроставых груп узровень ужывання тытуню значна вышэйшы і вар'іруе ад 55,3 працэнта да 63,2 працэнта. Менш як 5 цыгарэт у дзень выкурваюць 33 працэнты жанчын і 13 працэнтаў мужчын, больш як 20 цыгарэт - 0,5 працэнта жанчын і 16 працэнтаў мужчын.
Алкагольныя напіткі ўжываюць 60,5 працэнта жанчын і 74 працэнты мужчын. Ва ўзросце да 15 гадоў алкаголь паспрабавалі 4 працэнты жанчын і 9 працэнтаў мужчын. Часцей за іншых - моладзь з сельскай мясцовасці.
Індэкс шчасця моладзі
Суб'ектыўная ацэнка чалавекам свайго матэрыяльнага становішча, здароўя і ўмоў пражывання адыгрывае важную ролю ў яго жыцці і фарміруе ўспрыманне ім уласнага дабрабыту, незалежна ад аб'ектыўных умоў (напрыклад, фактычнага даходу і рэальнага стану здароўя). У ходзе абследавання жанчынам і мужчынам ва ўзросце 15-24 гады задавалі шэраг пытанняў, каб высветліць, наколькі маладыя людзі гэтай узроставай групы задаволены рознымі аспектамі свайго жыцця. Разуменне гэтага дае магчымасць атрымаць больш поўную карціну ўмоў, у якіх яны жывуць.
Паводле слоў Іны Канашонак, існуе адрозненне паміж паняццямі "задаволенасць жыццём" і "шчасце". Задаволенасць жыццём - гэта мера ўспрымання індывідам узроўню ўласнага дабрабыту. Шчасце - мімалётны эмацыянальны стан, на які могуць паўплываць шмат фактараў, такіх як надвор'е або нядаўняя смерць члена сям'і. У ходзе абследавання вывучаліся пытанні, якія датычацца суб'ектыўнай ацэнкі маладымі людзьмі свайго дабрабыту, адчування шчасця і ўяўленняў аб змяненні жыцця да лепшага.
Як паказала абследаванне, у Беларусі доля жанчын і доля мужчын ва ўзросце 15-24 гады, якія задаволены жыццём у цэлым, практычна роўная - 65 працэнтаў. Доля тых, хто вельмі або адносна шчаслівы, склала 95,5 працэнта сярод маладых жанчын і 90 працэнтаў сярод маладых мужчын.
Моладзь з аптымізмам глядзіць у будучае: 86 працэнтаў жанчын і 81 працэнт мужчын ва ўзросце 15-24 гады лічаць, што праз год іх жыццё стане лепшым.
Сярод рэгіёнаў самы нізкі працэнт маладых людзей, задаволеных жыццём, адзначаны ў Гомельскай вобласці (усяго 40,2 працэнта жанчын і 46,8 працэнта мужчын). Найбольшая доля задаволеных жыццём жанчын назіраецца ў Брэсцкай вобласці (78,3 працэнта), задаволеных жыццём мужчын - у Віцебскай і Мінскай абласцях (80,7 працэнта і 80,2 працэнта адпаведна).
Пры гэтым сацыяльны партрэт задаволенай жыццём маладой жанчыны - гэта гарадская незамужняя жанчына з агульнай базавай адукацыяй, з высокім узроўнем матэрыяльнага дастатку. Сацыяльны партрэт задаволенага жыццём маладога мужчыны - гэта сельскі жанаты мужчына з агульнай базавай адукацыяй, які пражывае ў сям'і з нізкім узроўнем матэрыяльнага дастатку.
Абследаванне па ацэнцы становішча дзяцей і жанчын праводзілася сярод 8,5 тыс. дамашніх гаспадарак рэспублікі, у тым ліку 3,4 тыс. дамашніх гаспадарак, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. У аснову метадаў абследавання былі пакладзены мадэлі і стандарты, распрацаваныя для глабальнага праекта MICS па збору інфармацыі аб становішчы дзяцей і жанчын у краінах свету.
Алена ПРУС