Па заказе ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" - АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду "Украінская палітыка" правёў рэспубліканскае апытанне грамадскай думкі "Сацыяльнае мысленне і медыясістэмы". Апытана 1890 рэспандэнтаў у 126 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі з захаваннем прынцыпу рэпрэзентатыўнасці для насельніцтва Беларусі ад 18 гадоў па палавой прыкмеце, узросце, занятасці, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Апрацаваныя даныя карэспандэнту БЕЛТА пракаменціраваў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.
У прыватнасці, рэспандэнтам прапаноўвалася даць ацэнку дзеянням урада, апазіцыі (старой і новай) за мінулы год па шкале ад 1 да 10. У выніку дзеянні ўрада атрымалі ацэнку 6,69 бала, старой апазіцыі - 1,78, новай - 1,47.
"Гэта пытанне вельмі паказальнае. Людзі помняць, што нейкая праграма, нейкія лідары былі ў старой апазіцыі. А ў новай - яны нічога гэтага не заўважылі. Прычым вельмі часта такія ацэнкі давалі нават людзі апазіцыйна настроеныя - гэта было відаць па анкеце. Проста ва ўсе часы і ў любой краіне ёсць такая катэгорыя людзей, якія з самага пачатку супраць урада, заўсёды. Але за што ставіць беларускай апазіцыі больш высокую ацэнку, чым нуль (хоць шкала ад адзінкі)? За веданне беларускай мовы? За прапаноўванне нейкіх навацый для краіны і людзей? Мы іх не чулі. А старая апазіцыя гэта як памяць, што былі нейкія людзі, якія хацелі нешта зрабіць лепш. Міфалогія памяці. Хацелі, але не зрабілі, народ не той напэўна? А ўрад канкрэтна робіць - магазіны працуюць, у бальніцах лечаць, лакдаўнаў і каменданцкай гадзіны няма, - сказаў Сяргей Мусіенка. - На мой погляд, ацэнка ўрада магла бы быць і вышэйшай, таму што ён працуе як мае быць, зладжана, спакойна - так, што цалкам можна самапіярам займацца. Але калі ты рэальна працуеш: у цябе збор ураджаю, COVID - неяк не да піяру. А новая апазіцыя толькі піярам і займаецца, яна ж не ад COVID людзей ратуе, не закупляе вакцыны, а на свядомасць заказчыка націскае. На мой погляд, такая ўзважаная ацэнка шмат у чым паказальная".
Сяргей Мусіенка падкрэсліў, што пасля апошніх падзей ацэнкі апазіцыі могуць стаць яшчэ ніжэйшымі. "Гэта пытанне задавалася да гучнай паездкі адной грамадзянкі ў ЗША. Было б цікава паглядзець, як змяніліся лічбы пасля гэтага. Хоць лічба і так нізкая. Але вы ведаеце, адчуванне ж іншае - як крошкі з панскага стала падхапіла, - адзначыў дырэктар EcooM. - Тут ёсць іншы момант. Калі вас у госці запрасілі, гарбаты не налілі, кавай не пачаставалі і есці не прапанавалі, неяк будзеце па-іншаму глядзець на гэта запрашэнне? Або вас не запрашалі? Што за гэтым стаіць? Я, напрыклад, пагаварыў з дыпламатамі, людзьмі, якія разумеюць у пратаколе. І такая нечаканая ацэнка дыпламатаў. Каб ніхто не абвінаваціў, што гэта сустрэча мела нейкі афіцыйны характар, каб не сказалі, што прэзідэнт краіны з кімсьці там непрызнаным сустракаўся, яму параілі падачку са стала вынесці. Канстатавалі для іншых наглядальнікаў, што гэта дзеянне не афіцыйная сустрэча. На афіцыйнай сустрэчы ўявіць дыпламатаў, кіраўнікоў краіны, якім штосьці са стала далі - гэта знявага для краіны і гэтай дэлегацыі. Гэта так расцэньваецца ў этыкеце. І для таго, каб гэта не прынялі за афіцыёз - гэта было зроблена. Шмат ёсць непрызнаных тэрыторый і "блукаючых" дзеячаў, якія шукаюць прызнання. Гэта яна не зразумела і тыя людзі, якія з боку апазіцыі распаўсюджвалі і крычалі аб поспеху. Вось такая двайная штука, няяўная. Такі сігнал цераз пратакол. А палітыка ўжо сотні гадоў менавіта на такіх тонкіх рэчах і пабудавана. Тым больш набліжаецца змена куратара нашага напрамку ў самім дзярждэпе, плануецца прыход кампетэнтнага і жорсткага чалавека, які спытае, што зрабілі, рэвізію правядзе, дасць ацэнку".
Што датычыцца даверу да беларускай апазіцыі, то ў ліпеньскім апытанні праведзены параўнальны аналіз даных, атрыманых у час лютаўскага апытання, праведзенага па заказе БЕЛТА. У выніку давер беларускай апазіцыі ў лютым выказвалі - 3,8 працэнта, у ліпені - толькі 2,8 працэнта. "Хутчэй давяраю": люты - 13,4 працэнта, ліпень - 7,6 працэнта. "Хутчэй не давяраю": люты - 25,2 працэнта, ліпень - 24,3 працэнта. Пры гэтым не давярае беларускай апазіцыі 41,6 працэнта апытаных. У лютым гэта лічба была 38,2 працэнта. Не змаглі адказаць 23,7 працэнта цяпер і 19,4 працэнта ў лютым.
"Спад адказаў "давяраю" і "хутчэй давяраю" практычна двухкратны. Да такога выніку прывялі дзеянні апазіцыі за мінулыя паўгода. Заўважце, працэнт "хутчэй не давяраю" практычна захаваўся. Больш жорсткі "не давяраю" крыху падняўся. Але ў цэлым "не давяраюць" і "хутчэй не давяраюць" 66 працэнтаў апытаных. Відавочны рэзультат іх дзейнасці за паўгода ў наяўнасці. Працэнт тых, хто не змог адказаць, у прынцыпе таксама захаваўся. Гэта значыць, за паўгода давер да апазіцыі ўпаў у два разы. Іх заклікі і дзеянні прывялі людзей да непрымання", - падкрэсліў Сяргей Мусіенка.
На пытанне: ці маюць старая і новая апазіцыя вялікую перспектыву і зразумелую праграму, "так" у старой беларускай апазіцыі адзначылі 0,4 працэнта апытаных, у новай - 0,8 працэнта. "Хутчэй так" - 5 працэнтаў і 1,4 працэнта адпаведна. "Хутчэй не" - 21,7 працэнта і 17,6 працэнта. "Не" - 31 працэнт і 37,9 працэнта апытаных.
"За 25 гадоў існавання з сацыялагічнага пункту гледжання наогул цяжка зразумець, што такое старая апазіцыя, а што новая. Проста год таму нейкія новыя людзі прыйшлі і захацелі "пакіраваць" замест старых. Гэта тое, што людзі бачаць. Гэта не экспертнае меркаванне. Гэта меркаванне насельніцтва. І дакладнае разуменне ў людзей, што няма перспектывы і выразнай праграмы ні ў старой, ні ў новай апазіцыі. "Не магу адказаць" - 41,9 працэнта. Практычна такая ж лічба ў новай апазіцыі - 42,3 працэнта. Людзі, нават маючыя сімпатыю да апазіцыі, думаюць: можа, я дзесьці не бачыў гэту праграму? Можа, яна недзе ёсць? Прычым заўважце, 40 працэнтаў людзей, якія без цяжкасцей адказваюць на нейкія зразумелыя пытанні, пра праграму і перспектывы апазіцыі не ведаюць, што сказаць. Не цікава. Гэта таму, што праграмы не толькі не бачылі, але і перспектыў не бачаць, што гэта такое гэта за фрукт не ведаюць. Гэта шмат аб чым сведчыць. Інакш кажучы, узнікае часам адчуванне, што чым больш мы будзем паказваць выказванняў на тэлебачанні прадстаўнікоў так званай новай апазіцыі, тым больш у яе рэйтынг будзе падаць. Ды ўжо і так практычна 2 працэнты засталося, якія штосьці пра перспектыву і выразную праграму ведаюць. Тут людзі проста не разумеюць пра што размова. Праграмы няма - выразнай перспектывы няма. Наогул нічога выразнага. Такая рэчаіснасць", - сказаў на заканчэнне Сяргей Мусіенка.
БЕЛТА