Развіццё сельскагаспадарчага сектара Беларусі апошнія гады суправаджаецца эканамічнымі праблемамі і супярэчнасцямі. Асноўныя з іх - звышнарматыўны сабекошт сельскагаспадарчай вытворчасці, даўгі перад крэдытуючымі арганізацыямі і дзяржавай, няўстойлівы ўзровень прыбытку ад уласнай гаспадарчай дзейнасці, праблемы з рэалізацыяй прадукцыі. У выніку ўсё выразней адчуваецца неабходнасць пошуку арганізацыйна-кіраўніцкага і эканамічнага механізмаў устойлівага развіцця АПК.
Гэтымі днямі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў чатыры ўказы, падрыхтаваныя міжведамаснай рабочай групай для вырашэння праблемных пытанняў у гэтай сферы. Аб тым, якім чынам гэтыя дакументы дапамогуць вырашыць існуючыя пытанні, у размове з карэспандэнтам БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрнай палітыцы Аляксандр Юркевіч.
Паводле слоў дэпутата, каардынаваць усю далейшую палітыку, праводзімую ў сферы АПК, у бліжэйшы час будзе ўказ нумар 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы". Ён накіраваны на ўдасканаленне механізмаў яе рэалізацыі і прадугледжвае меры па стварэнні эканамічных і прававых асноў для матываванага і эфектыўнага гаспадарання суб'ектаў у сельскай мясцовасці. Прадугледжваецца, у прыватнасці, вызначэнне парадку кампенсацыі страт сельскагаспадарчых таваравытворцаў пры ўзнікненні дыспарытэту цэн на прамысловую прадукцыю, субсідзіраванне іх дзейнасці, уключаючы прадастаўленне прамых выплат.
Дэпутат бачыць дзве прычыны няпростага стану спраў у АПК, і адна з іх заключаецца ў ярка выяўленым дыспарытэце цэн, які склаўся за папярэднія гады. "Дыспарытэт цэн у аграпрамысловым комплексе стаў асноўнай прычынай зніжэння рэнтабельнасці і росту стратнасці сельскай гаспадаркі, неплацежаздольнасці большасці прадпрыемстваў і банкруцтва многіх з іх. Таму яго пераадоленне - важнейшая задача для стабілізацыі і далейшага ўздыму сельскай гаспадаркі", - перакананы парламентарый.
Прадугледжаныя ва ўказе нормы даюць магчымасць кампенсаваць страты сельгасвытворцаў пры ўстанаўленні дысбалансу цэн на прамысловую прадукцыю (работы і паслугі, якія выкарыстоўваюцца сельгасвытворцамі), а таксама цэн на сельгаспрадукцыю. Паводле слоў дэпутата, сусветная практыка такая, што з дзяржпадтрымкі 50 працэнтаў накіроўваецца дзяржавай менавіта на кампенсацыю дыспарытэту. "Вызначэнне ўрадам нашай краіны парадку гэтых кампенсацый павінна быць набліжана да сусветнай практыкі. Тады гэта мера спрацуе правільна, і будуць вырашаны асноўныя праблемы сельгасвытворцаў", - лічыць дэпутат.
Яшчэ адна прычына складанай сітуацыі ў АПК - не зусім аб'ектыўная ацэнка дзяржаўнай падтрымкі сельгасвытворцаў. Напрыклад, у 2012 годзе было прынята рашэнне аб дзяржпадтрымцы ў памеры амаль Br15 трлн. Аднак, паводле ацэнкі НАН Беларусі, фактычна на падтрымку сельгасвытворцаў ад гэтай сумы было накіравана толькі 11 працэнтаў. Астатнія грошы пайшлі на падтрымку прамысловасці, банкаўскай сістэмы і іншыя патрэбы з прывязкай да гэтай сферы. Напрыклад, з агульнай долі дзяржпадтрымкі для сельгасвытворцаў у 2012 годзе 40,3 працэнта было накіравана на кампенсацыю працэнтаў банкам па атрыманых крэдытах, а пры цяперашняй працэнтнай стаўцы гэта вялікая сума. У сувязі з гэтым, як адзначыў дэпутат, ва ўказе абазначана даручэнне Саўміну па ўзгадненні з Прэзідэнтам дакладна вызначыць парадак кампенсацыі страт сельгасвытворцам. "Калі пастанова ўрада будзе распрацавана дакладна ў адпаведнасці з указам, можна адназначна і ўпэўнена гаварыць, што мы атрымаем станоўчы вынік", - перакананы Аляксандр Юркевіч.
Яшчэ адзін указ - нумар 350 "Аб асаблівасцях пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб" - накіраваны на спрашчэнне правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сферы, узаемнае захаванне і абарону правоў, інтарэсаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і яе нарыхтоўшчыкаў. Аляксандр Юркевіч адзначыў, што пастановы ўрада ў гэтай сферы прымаюцца штогод. На гэты раз усё дакладна вызначана ўказам - тэрміны заключэння дагавораў і аплаты за пастаўкі сельгаспрадукцыі. Так, папярэдняя аплата павінна праводзіцца не пазней за 60 дзён з моманту заключэння дагавора ў памеры не менш як 30 працэнтаў яе кошту. "Раней на практыцы часта атрымлівалася, што сельгаспрадпрыемства пастаўляла прадукцыю, а разлікі затрымліваліся, у выніку чаго эканоміка гаспадаркі падрывалася. Цяпер пры любым раскладзе сельгаспрадпрыемства зможа разлічваць на атрыманне авансу. Канчатковы разлік па пастаўках будзе праводзіцца згодна з заключаным дагаворам", - растлумачыў субяседнік.
Указ нумар 349 "Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)" устанаўлівае, што калгасы (СВК) да 31 снежня 2016 года падлягаюць пераўтварэнню ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы. Калі калгас будзе пераўтвораны ў КУП, то доля дзяржавы складзе 100 працэнтаў, калі ж у гаспадарчае таварыства, то долю будзе мець як дзяржава, так і члены гаспадарчага таварыства. Дэпутат растлумачыў, што ва ўказе вызначаны ўмовы, калі пераўтварэнне можа адбыцца з доляй членаў гэтага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва. Неабходна адсутнасць запазычанасці па рэспубліканскіх плацяжах, пасля вяртання атрыманых з рэспубліканскага або іншых бюджэтаў пазык, выкананне гарантый перад урадам. У такім выпадку члены СВК змогуць мець сваю долю ў гаспадарчым таварыстве, і, адпаведна, частка ўласнасці будзе належаць ім у выглядзе акцый, якія афармляюцца юрыдычна праз дэпазітарый. "Але для гэтага трэба разабрацца і ліквідаваць запазычанасці", - падкрэсліў Аляксандр Юркевіч.
Указ нумар 348 накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы арганізацый АПК. Вырашацца гэта задача будзе па некалькіх напрамках: за кошт стымулявання стварэння буйных арганізацыйных структур (аграхолдынгаў) і за кошт паляпшэння ўмоў крэдытавання сельгасарганізацый. Аляксандр Юркевіч растлумачыў: "Калі сельгаспрадпрыемства знаходзіцца ў такім стане, што яго далейшае існаванне або эфектыўная работа немагчымы або вельмі складаныя, то гэты ўказ дае магчымасць такое прадпрыемства далучыць, прадаць або перадаць іншым юрыдычным і фізічным асобам, якія змогуць арганізаваць яго эфектыўную работу".
Паводле слоў дэпутата, прадпрыемствы ў сферы АПК часта маюць вялікую колькасць нявыкананых абавязацельстваў - нявыплачаныя крэдыты, запазычанасці па лізінгавых плацяжах і г.д. "Падпісаны Прэзідэнтам дакумент прадастаўляе такім прадпрыемствам адтэрміноўку да 31 снежня 2016 года па плацяжах у выпадку іх рэарганізацыі. Фактычна тут маецца на ўвазе магчымасць пачакаць з выплатамі для таго, каб спачатку наладзіць нармальную вытворчасць, а потым ужо аддаваць даўгі", - растлумачыў ён.
У цэлым, паводле слоў Аляксандра Юркевіча, гэтыя чатыры ўказы па вырашэнні праблемных пытанняў у АПК створаць умовы для нармальнага функцыянавання сельгаспрадпрыемстваў у краіне.
Таццяна ПАСТУШЭНКА