Зусім няшмат часу застаецца да афіцыйнага адкрыцця самай гучнай музычнай падзеі лета - XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Горад на Дзвіне ўжо гатовы забурліць ад разнастайных культурных мерапрыемстваў. У праграме іх каля 80 - канцэрты, тэатральныя сустрэчы, кінапаказы, выстаўкі, кірмашы народных рамёстваў. Тэмп жыцця фестывальнай сталіцы паскорыцца як мінімум удвая. Чаго чакаць ад форуму-старажыла ў гэтым годзе, даведвалася карэспандэнт БЕЛТА.
ФЕСТЫВАЛЬ У ЛІЧБАХ
Асноўная праграма форуму прадоўжыцца пяць дзён - з 10 па 14 ліпеня. Таксама прадугледжаны дадатковыя мерапрыемствы, для іх адведзена па два дні перад і пасля галоўных канцэртаў. Святочную эстафету прымуць 14 фестывальных пляцовак. Толькі на галоўнай сцэне - у Летнім амфітэатры - прадставяць 19 шоу-праграм, якія ўбачаць больш як 90 тыс. гледачоў. Удзельнікамі ўсяго форуму стануць прадстаўнікі з 29 краін.
У бягучым годзе "Славянскі базар" гатовы прыняць каля 20 тыс. гасцей - нават больш, чым у мінулым. Расказваць аб фестывальным жыцці будуць больш як 500 журналістаў з блізкага і далёкага замежжа. Усяго ж акрэдытацыю пройдуць каля 4 тыс. чалавек - ад работнікаў тэхслужбаў да артыстаў. Сярод чаканых персон - Тамара Гвердцытэлі, Глеб Мацвяйчук, Надзея Бабкіна і ансамбль "Руская песня", Алег Газманаў, сёстры Талмачовы, Алёна Ланская, Тэа, Патап і Насця, Сафі Эліс-Бэкстар, Эмілі дэ Форэст, Аляксандр Рыбак, групы Dschinghis Khan і Ricchi E Poveri.
Ключавымі мерапрыемствамі стануць канцэрты адкрыцця і закрыцця, вакальныя конкурсы, праграмы "Саюзная дзяржава запрашае..." да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і "Вярнуўся я на Радзіму" да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара Марка Фрадкіна.
НОЧ З МІХАЙЛАВЫМ, СВІТАННЕ З КІРКОРАВЫМ
Ні адзін віцебскі фестываль не абыходзіцца без сольнікаў. Сярод заяўленых сялебрыці - артысты, чые імёны гарантуюць чэргі ў касах.
Праз пяць гадоў у горад на Дзвіне вяртаецца Філіп Кіркораў. Кароль расійскай поп-сцэны прадставіць шоу "ДруGoy". Канструкцыя, якая круціцца, палёты да купала і фокусы а-ля Дэвід Каперфільд - яго праграма ўжо "ўзарвала" самыя прэстыжныя залы Нью-Ёрка і Лас-Вегаса.
Збалаваны жаночай увагай і аблашчаны ганарарамі выйдзе на сцэну Летняга амфітэатра Стас Міхайлаў. Сэрцаед з мілагучным голасам прадставіць сваю новую праграму "Джокер". У першым аддзяленні прагучаць песні з 14-га альбома выканаўцы, а ў другім - хіты, што ўзвялі яго ў статус караля рынгтонаў.
Салідны юбілей збіраецца адзначыць у Віцебску Барыс Майсееў. У сакавіку эпатажнаму артысту споўнілася 60. З нагоды знамянальнай даты спявак таксама падрыхтаваў новае шоу. Праграму ўжо бачылі ў Крамлёўскім палацы. Праз некалькі дзён "Youбілейны бенефіс" збярэ гледачоў у Летнім амфітэатры.
Заедзе на фестываль і Мікалай Растаргуеў з камандай "Любэ". Культавы калектыў прадставіць праграму "25 гадоў". Аматары патрыятычнай песні ўжо рыхтуюцца падпяваць любімым шлягерам.
Група "Чайф" у бягучым годзе адмовілася ад сольных канцэртаў, растлумачыўшы гэта падрыхтоўкай да 30-гадовага юбілею і вялікага гастрольнага тура. Аднак прапанову выступіць у Віцебску рокеры прынялі. Фронтмен Уладзімір Шахрын абяцае выканаць самыя вядомыя кампазіцыі і некалькі новых.
У СТЫЛІ HI-TECH
Між тым Летні амфітэатр прадаўжае "прымерваць" на сябе новыя тэхнічныя распрацоўкі. Свой імідж галоўная фестывальная сцэна кардынальна змяніла яшчэ ў 2013-м - тады новую канцэпцыю прапанаваў маскоўскі сцэнограф Аляксандр Халадноў. Па яго задуме і на гэты раз аформілі пляцоўку.
Сярод навінак - хайтэкаўскія кулісы, гэта значыць вялікі рассоўны экран пяць на пяць з палавінай метраў. Выявы на ім змяняюцца ў залежнасці ад задум і фантазій рэжысёраў фестывальных канцэртаў. Металічныя канструкцыі па флангах экрана маюць святлодыёдныя сеткі, што стварае 3D-эфект.
Упершыню ў чашы амфітэатра зажурчалі святломузычныя фантаны. У дырэкцыі фестывалю нават жартуюць: калі публіка не трапіць пад дождж (нязменнае суправаджэнне кожнага "Славянскага базару"), то хаця б асвяжыцца ў зале.
Дарэчы, трапіць да самай вялікай сцэны цяпер можна з-пад зямлі - па новым пераходзе. Ён злучае Летні амфітэатр і гандлёва-забаўляльны комплекс у цэнтры горада. Такім чынам, стаміўшыся ад шопінгу, адпачывальнікі змогуць хутчэй перабрацца ў крэслы для гледачоў.
ВАКАЛЬНЫ БАТЛ: ПЕРАЗАГРУЗКА
Конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014" арганізатары вырашылі дабавіць відовішчнасці. З гэтага года ён праходзіць у новым фармаце - з паўфіналам. У адборы выступіць 21 артыст, у падагульняючы раўнд трапяць толькі 15 чалавек. У першы конкурсны дзень выканаўцамі будуць прапанаваны на суд журы песні на славянскай мове ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У наступным туры яны прадставяць сусветны хіт пад фанаграму "- 1".
Фінальныя канцэрты дапоўнілі другімі аддзяленнямі - выступленнем членаў журы і канцэртам групы Blue. Гэты бойз-бэнд лічыцца адным з самых паспяховых брытанскіх праектаў апошніх дзесяці гадоў. Калектыў праславіўся дзякуючы хіту "Sorry Seems To Be The Hardest Word", запісанаму з Элтанам Джонам.
ФЕСТЫВАЛЬНЫ ДЭБЮТ
Жанравую палітру "Славянскага базару" ў гэтым годзе зрабілі разнастайнай новыя праекты. На некалькі дзён ператварыць паўночную сталіцу ў сапраўдны джаз-клуб мае намер вядомы віртуозны піяніст Леанід Пташка. Разам з джазменамі з Вялікабрытаніі, Ізраіля, Расіі і ЗША ён парадуе публіку лепшымі творамі імправізацыйнага стылю. У канцэртны графік топ-музыканта фестывальныя выступленні ўключылі яшчэ год таму пасля неймавернага поспеху на папярэднім форуме.
Упершыню ў праграму ўваходзіць конкурс-выстаўка візуальных мастацтваў студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў "Арт-Сесія". Пачынаючы з 1992-га яна нязменна прыцягвае ў горад на Дзвіне творчую моладзь з СНД і Заходняй Еўропы. Традыцыйна маштабны праект збірае ўдзельнікаў у канцы мая. Каб як мага больш людзей азнаёмілася з работамі лаўрэатаў і ўладальнікаў спецыяльных прэмій, было вырашана выставіць іх у фестывальныя дні.
А вось служыцелі Мельпамены - акцёры драмтэатра імя Якуба Коласа арганізуюць для гледачоў творчы эксперымент. Ноччу ў музеі-сядзібе Рэпіна "Здраўнёва" на беразе Заходняй Дзвіны яны прадставяць знакамітую трагедыю "Макбет". Спектакль пад зорным небам прымеркаваны да 450-годдзя з дня нараджэння Уільяма Шэкспіра.
Госцяй фестывальнага Віцебска ўпершыню стала Святлана Святлічная. Заслужаная артыстка РСФСР сустрэнецца з паклоннікамі ў час творчага вечара.
Канцэртная зала "Віцебск" запрашае аматараў танцавальнага мастацтва на "Вечар сучаснай харэаграфіі". Мадэрн і неакласіку прадставяць удзельнікі Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC), які традыцыйна праходзіць на радзіме Шагала. У праграме - выступленні Тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка (Беларусь), "Эксцэнтрык-балета" Сяргея Смірнова, танцавальнай кампаніі Дзяніса Барадзіцкага (Расія) і ўкраінскага "Кіеў-мадэрн-балета".
Яшчэ адна навінка - праект "Лялечны квартал". Пяць вечароў запар (9-13 ліпеня) беларускія і расійскія акцёры будуць знаёміць гледачоў з лепшымі пастаноўкамі апошніх гадоў. Усе спектаклі пройдуць у тэатры "Лялька".
Не толькі дзеля выступленняў прыедзе на фестываль пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак. Музыкант збіраецца прадставіць свой кліп на саўндтрэк да мультфільма "Як прыручыць дракона 2".
Увагі гледачоў таксама заслугоўваюць фільм Аляксандра Міты "Шагал - Малевіч" і беларуска-расійскі мюзікл "Дуброўскі", пастаўлены сіламі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Хто яшчэ не паспеў больш дэталёва вывучыць фестывальнае меню, можа зайсці на сайт "Славянскага базару". Ён, дарэчы, таксама абноўлены.