Пяцьдзясят пяць гадоў таму пад эгідай творчага аб'яднання "Экран" на базе кінастудыі "Беларусьфільм" выйшаў першы лялечны мультфільм "Нязнайка-паэт". З тагу часу пачала адлік гісторыя беларускай анімацыі. Да такой важнай падзеі ў Музеі гісторыі беларускага кіно - філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі - прадставілі выставу "Святло намаляванага дзяцінства". Карэспандэнты БЕЛТА паразмаўлялі з загадчыцай музея Веранікай Себруковіч і даведаліся, чым здзіўляла беларуская анімацыя раней і як перадаваліся яе традыцыі.
Экспазіцыя, падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі, якія захоўваюць і папулярызуюць беларускае кіно і анімацыю, паказвае яе гісторыю ад першых спроб стварэння мультфільмаў да сучаснай творчасці "Беларусьфільма". "Мы хочам данесці да нашых наведвальнікаў, што беларуская анімацыя - вельмі якасны прадукт, мульцікі, зробленыя з душой, і нашы беларускія аніматары карыстаюцца папулярнасцю і павагай яшчэ з савецкіх часоў, калі нашы мультфільмы былі вядомы на ўсёй постсавецкай прасторы", - сказала Вераніка Себруковіч.

Сёння беларускія мультфільмы перамагаюць на разнастайных фестывалях анімацыйных фільмаў, фестывалях дзіцячага, сямейнага кіно, што яшчэ раз пацвярджае высокі прафесійны ўзровень беларускіх аніматараў.
"У працэсе падрыхтоўкі выставы мы высветлілі, што спробы стварэння анімацыйных мультфільмаў былі яшчэ ў 1920-я гады. У гэтым нам дапамог Нацыянальны архіў Беларусі. Напрыклад, мы знайшлі дакументы, якія датычацца двух анімацыйных фільмаў, створаных у канцы 1920-х гадоў. У мультфільме "Бунт зубоў" расказваецца аб тым, што адбываецца, калі чалавек не сочыць за зубамі і не захоўвае гігіену. Дакументы пацвярджаюць, што быў зацверджаны сцэнарый, а сам мультфільм праходзіў праверку органа, які тады выступаў як Міністэрства аховы здароўя. Зубную частку праглядалі медыцынскія работнікі, каб усё было дакладна і правільна", - растлумачыла Вераніка Себруковіч.

"У той жа час быў створаны яшчэ прапагандысцка-адукацыйны анімацыйны фільм "Жывыя дамы" паводле верша "Спрэчка паміж дамамі". У ім абмяркоўвалася, які будынак паміж школай, універмагам і цыркам з'яўляецца самым галоўным. Згодна са сцэнарыем было вырашана, што самы галоўны будынак - гэта школа, таму што яна навучае і выпускае ў свет адукаваных людзей. Але, паглядзеўшы сцэнарый, камісія закрэсліла той адрэзак, дзе школа з'яўляецца самай важнай, і напісала, што трэба зрабіць так, каб усе будынкі былі роўныя і важныя, - расказала яна. - Такім чынам, вытокі беларускай анімацыі ідуць яшчэ з пачатку XX стагоддзя".
Беларуская анімацыя заўсёды была вядома рознымі тэхнікамі: лялечнай, маляванай, пластылінавай, перакладной, пясочнай, камп'ютарнай. А старыя, зробленыя ўручную мультфільмы асабліва ўражваюць сучасных дзяцей, якія прывыклі да электронных носьбітаў і новых тэхналогій. З такімі мультфільмамі можна азнаёміцца на выставе, дзе прадстаўлены эскізы і лялькі, якія адсылаюць да вядомых герояў. Адно з цэнтральных месцаў займае лялька-заяц, падобная да героя беларускага фільма "Церам-церамок", створанага ў 1998 годзе рэжысёрам Аляксандрам Ленкіным. Выстава дапоўнена сучаснымі тэхналогіямі, каб, перайшоўшы па QR-кодзе, наведвальнікі маглі паглядзець сам мультфільм або праслухаць песні, напісаныя да яго.

Таксама можна ўбачыць фон "Казкі аб вясёлым клоўне", які намаляваны акварэльнымі фарбамі, і герояў, якія намаляваны зверху на спецыяльнай плёнцы. Пры стварэнні мультфільма фон застаецца нерухомым, а тое, што намалявана на плёнцы, прыходзіць у рух. Менавіта так ствараецца перакладная анімацыя. Пры гэтым у цэлым на стварэнне аднаго мультфільма, які доўжыцца 13 мінут, нават пры наяўнасці сучасных тэхналогій траціцца 9 месяцаў работы. Ідэя, распрацоўка сцэнарыя і стварэнне дзеючых персанажаў - трэба прайсці шмат стадый, якія патрабуюць вялікіх затрат і часу.

"Пры гэтым нават сёння не ўсё робіцца на камп'ютары. У 2024 годзе выйшаў першы беларускі 3D-мультфільм рэжысёра Алены Туравай "Песня Сірын", які заваяваў даволі вялікую колькасць узнагарод. Нягледзячы на тое, што эскізы да яго рабіліся на камп'ютары, спачатку ствараліся мадэлі лакацый і персанажа-дрэва з грозным тварам, да якіх можна дакрануцца рукамі. І пасля на аснове гэтых мадэлей рабіліся 3D-мадэлі для мультфільма", - адзначыла загадчыца музея.

Яна звярнула ўвагу, што асаблівасць беларускіх мультфільмаў у першую чаргу ў тым, што многія мультыплікатары абапіраюцца на народныя легенды і паданні, таму ў іх атрымліваюцца такія цікавыя, блізкія нашым дзецям казкі і мультфільмы. Гэта гісторыі не толькі пра народныя з'явы, але і пра вядомых дзеячах навукі і культуры. Так, дзякуючы эскізам да мультфільма "Марк Шагал. Пачатак" можна бліжэй пазнаёміцца з працэсам яго стварэння і ўбачыць, колькі сіл укладваецца ў кожны элемент. Мастакі адказна падышлі да распрацоўкі персанажаў і ўзялі для прыкладу фатаграфію сям'і Шагала, па вобразу якой была створана сям'я ў мультфільме.

Вераніка Себруковіч падкрэсліла, што ў музеі часта праводзяцца кіналекторыі, дзе дзецям паказваюць мультфільмы. Туды прыходзяць розныя юнакі і дзяўчаты, у тым ліку шумныя і гіперактыўныя, але калі ім уключаюць "Светлячка і расінку", то ўсе яны выходзяць пасля прагляду супакоеныя і лагодныя.

"Самае галоўнае, што нашы мультфільмы нясуць глыбокую думку. Яны створаны не проста для таго, каб забаўляць, але і павучаць. Гэта традыцыя была закладзена яшчэ ў пачатку фарміравання наогул беларускага кіно, калі кінематаграфісты зразумелі, што кіно нясе ў сабе сэнс і павінна выкарыстоўвацца ў якасці адукацыйнага інструмента. Таму нашы якасныя, цікавыя, захапляючыяя мультфільмы прадаўжаюць несці глыбіню і сэнс", - рэзюмавала загадчыца музея.

БЕЛТА.-0-

Асаблівае месца ў беларускай анімацыі займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Такія мультфільмы нясуць вельмі важны пасыл, і ў дзяцей, якія іх глядзяць, фарміруецца правільнае разуменне і ўяўленне аб гэтых падзеях. У экспазіцыі ёсць фазы мультфільма "Хатынь - няскораная вёска" з цыкла "Мемарыяльныя комплексы Беларусі - 2", якія ўнікальныя тым, што створаны ўручную. Можна ўбачыць кожнага намаляванага алоўкам