Стужка навiн
09
.12.24
14:14
Грамадства
Рэкордная колькасць заявак. Пераможцаў конкурсу "Пазнай Беларусь" назавуць 13 снежня ў Мінску
Ірына Варановіч адзначыла, што гэты конкурс - важная падзея, якую
вобразна называюць нацыянальным "Оскарам" у турыстычнай сферы. І з
кожным годам ён прыцягвае ўсё больш удзельнікаў. Гэта сведчыць аб тым,
што ўнутраны турызм набірае абароты. Беларусы актыўна падарожнічаюць па
краіне.
14:11
Грамадства
Законапраект па пытаннях крымінальнай адказнасці абмеркавалі на экспертным савеце ў Мінску
"Законапраект шырока абмяркоўваўся ў калектывах, з грамадскасцю па
даручэнні Прэзідэнта нашай краіны. Сёння мы павінны яго разгледзець і
даць экспертнае заключэнне", - адзначыла Наталля Качанава.
14:05
Грамадства
Нікіцін: у Ніжагародскай вобласці і Беларусі неверагодная дынаміка ўзаемаадносін
"У нас неверагодная дынаміка ўзаемаадносін з Беларуссю, - сказаў Глеб Нікіцін. - Гэта звязана з тым, што ў нас шмат у чым ёсць падабенства ў эканоміках. І тая, і другая эканомікі грунтуюцца на высокатэхналагічных апрацоўчых галінах. Таму вельмі шмат сувязей у прамысловасці".
13:49
Прэзідэнт
Лукашэнка памілаваў 29 асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці
Усе яны раскаяліся ва ўчыненым і звярнуліся з хадайніцтвам аб памілаванні да кіраўніка дзяржавы. Гэта 11 жанчын і 18 мужчын. Сярод іх 6 чалавек - маладзейшыя за 25 гадоў, 3 пенсіянеры, 2 інваліды, 15 маюць хранічныя захворванні.
13:49
Грамадства
Хаменка: многія зайздросцяць той практычнай рэалізацыі законаў, якая склалася ў нас у краіне
Сёння праходзіць пасяджэнне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі. На
разгляд вынесены законапраект "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях
крымінальнай адказнасці".
13:29
Прэзідэнт
Аляксандр Неўскі быў жанаты з беларускай князёўнай. Пра гэта ўспомнілі на сустрэчы ў Лукашэнкі
Прэзідэнт у час размовы заўважыў, што адносіны Беларусі і Ніжагародскай вобласці, можна сказаць, "старажытныя". У развіццё тэмы кіраўнік дзяржавы расказаў, як паэтапна выбудоўвалася супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам у розных сферах, у першую чаргу ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці.
13:07
Грамадства
Сергяенка: Беларусь выступае за пабудову роўнай непадзельнай еўразійскай бяспекі
"Кіраўнік нашай дзяржавы заклікаў "адысці ад забабонаў і стэрэатыпаў і
пачаць карпатліва выбудоўваць дыялог, крок за крокам шукаць агульныя
інтарэсы і збліжэнні", -
падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
13:00
Грамадства
Больш за 600 работ і 300 устаноў адукацыі. Фінал конкурсу "ТэхнаЁлка" пройдзе ў дзіцячым тэхнапарку
Конкурс праводзіцца ў рамках Года якасці, святкавання 80-й гадавіны
вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай
Айчыннай вайне.
12:57
Грамадства
Нікіцін бачыць падставы для выбудоўвання доўгатэрміновых адносін Ніжагародскай вобласці і Беларусі
Аб гэтым Глеб Нікіцін заявіў 9 снежня на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.
12:55
Грамадства
Хаменка: Беларусь мае найвышэйшы аўтарытэт у Лацінскай Амерыцы
Аб гэтым заявіў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага
сходу Беларусі Сяргей Хаменка, каменціруючы вынікі ўдзелу ў
мерапрыемствах 38-й асамблеі парламента краін Лацінскай Амерыкі і
Карыбскага басейна (Парлаціна) у Панаме
12:34
Грамадства
Сергяенка: на Захадзе рыхтуюць грамадскую думку да новага паходу на Усход
У сувязі з гэтым ён назваў своечасовым запланаванае на пасяджэнні
прыняцце звароту ПА АДБК да народаў дзяржаў - членаў арганізацыі і
парламентарыяў краін свету ў сувязі з 80-годдзем Перамогі савецкага
народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
12:24
Грамадства
Сергяенка запрасіў дэлегацыю ПА АДКБ прыняць удзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі
Адпаведнае запрашэнне накіравана па дыпламатычных каналах.
12:19
Грамадства
Прыйдзе сапраўдная зіма? Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні
На працягу тыдня пад
пераважным уплывам атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас час
ад часу будуць ісці ападкі: у аўторак і сераду - мокры снег, дождж, у
далейшым - снег, мокры снег.
12:11
Грамадства
Месцамі снег, дождж і галалёдзіцу прагназуюць у Беларусі 10 снежня
Месцамі пройдуць невялікія ападкі - снег, мокры снег, дождж. У асобных
раёнах чакаюцца слабыя туман, галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер паўночна-ўсходні 4-9 м/с.
12:10
Грамадства
Валодзін перавыбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі АДКБ
У час абмеркавання кандыдатуры на пасаду старшыні ПА АДКБ старшыня
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка
канстатаваў, што за час сваёй дзейнасці ПА АДКБ пад кіраўніцтвам
Вячаслава Валодзіна стала запатрабаванай, эфектыўнай пляцоўкай для
абмену думкамі па гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў краін -
членаў АДКБ.