Стужка навiн
09
.12.24
10:40
Спорт
Футбалісты мінскага "Дынама" адправіліся ў Сумгаіт на матч Лігі канферэнцый з "Ларнам"
Для дынамаўцаў гэта будзе перадапошні паядынак асноўнага этапу трэцяга
па рангу кантынентальнага турніру. Да гэтага яны пацярпелі чатыры
паражэнні: ад шатландскага "Хартса" з Эдынбурга (1:2), фінскага ХІКа з
Хельсінкі (0:1), польскай "Легіі" з Варшавы (0:4) і дацкага
"Капенгагена" (1:2).
10:29
Грамадства
Бузін пра АДКБ: арганізацыя напрацавала пэўны ўзровень значнасці
Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на саміце АДКБ у
Астане можна назваць праграмай дзеянняў на перспектыву. Такое меркаванне
ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў доктар ваенных
навук, прафесар Мікалай Бузін.
10:06
Грамадства
Ці паступаюць скаргі на работу службы "адно акно", расказалі прадстаўнікі выканкамаў
Прадстаўнікі галоўных упраўленняў юстыцыі Гомельскай і Магілёўскай
вобласці расказалі ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Служба
"адно акно": вектары развіцця", ці паступаюць скаргі на работу службы
"адно акно".
10:03
Спорт
Прадстаўнік Бразіліі ўпершыню ў гісторыі падняўся на подыум Кубка свету па горных лыжах
Гістарычнае дасягненне пакарылася Бротэну ў амерыканскім Бівер-Крыку,
які прымаў спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе. Пасля першага заезду
прадстаўнік Бразіліі займаў чацвёртае месца, але на другой трасе паказаў
лепшы вынік - па суме дзвюх спроб Лукас размясціўся другім, уступіўшы
0,12 сек швейцарцу Томасу Тумлеру, які атрымаў першую перамогу ў
кар'еры.
10:03
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара АДКБ Тасмагамбетава з днём нараджэння
"Удзячны за Ваша ўважлівае стаўленне да пытання захавання для цяперашняга і будучых пакаленняў памяці аб бяспрыкладнай мужнасці шматнацыянальнага савецкага народа, які перамог нацызм", - гаворыцца ў віншаванні.
09:52
У свеце
СМІ: армія Ізраіля выйшла за межы буфернай зоны на граніцы з Сірыяй
Выданне спасылаецца на двух ізраільскіх чыноўнікаў. Паводле іх звестак,
перадыслакацыя ізраільскіх войскаў за межы Галан тлумачыцца тым, што
Башар Асад пакінуў краіну. Бягучая сітуацыя можа справакаваць узмацненне
нестабільнасці ў рэгіёне.
09:48
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў гендырэктара Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага з 80-годдзем
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што праца Міхаіла Піятроўскага ў далейшым будзе такой жа актыўнай і плённай, пажадаў яму здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў.
09:25
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь гатова стаць для Танзаніі надзейным партнёрам у ажыццяўленні самых амбіцыйных планаў
"Сучасная Танзанія - гэта краіна, якая прадаўжае ўпэўнена рухацца па шляху эканамічных і сацыяльных рэформ, забяспечваць устойлівы рост дабрабыту сваіх грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
09:18
Грамадства
Новыя прынцыпы і аснова эканамічнай стабільнасці. Мезенцаў пра аб'яднаны рынак электраэнергіі СД
"Пагадненне дае магчымасць фарміраваць адзіны рынак, забяспечваць
зніжэнне страт, узаемныя ператокі, фарміраваць адзіную цану. Гэта вельмі
важны дакумент", - рэзюмаваў Дзмітрый Мезенцаў.-0-
09:10
Грамадства
Галоўчанка: аналагаў Саюзнай дзяржаве ў сусветнай практыцы няма
Прэм'ер-міністр зачытаў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды
25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве Старшыні Вышэйшага дзяржаўнага
савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
09:09
Грамадства
Галалёдзіца прагназуецца на дарогах у Беларусі
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах пройдуць невялікія
ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца слабы туман, галалёд,
на дарогах галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны.
09:09
Грамадства
МНС папярэдзіла аб фактарах небяспекі пры галалёдзе і тумане
Пры такім надвор'і зніжаецца бачнасць, магчымы цяжкасці ў руху
транспарту, павялічваецца верагоднасць узнікнення дарожна-транспартных
здарэнняў, узнікае рызыка атрымання траўмаў. У выратавальным ведамстве
заклікалі да асцярожнасці.
09:00
Грамадства
Галоўчанка расказаў, аб чым прэзідэнты і прэм'еры Беларусі і Расіі гаварылі ўчатырох
Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін
былі заўважаны журналістамі за абмеркаваннем нейкіх пытанняў у кулуарах
Палаца Незалежнасці непасрэдна перад пачаткам пасяджэння. У беларускага
прэм'ера калегі паспрабавалі даведацца, аб чым жа менавіта ішла
размова. 08
.12.24
10:10
Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве.
09:10
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алісу Фрэйндліх з юбілеем
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі Алісу Фрэйндліх ведаюць і цэняць як глыбока захопленага любімай справай чалавека, талент і шматгранны вопыт якога служаць культурнаму ўзбагачэнню і ўмацаванню беларуска-расійскай дружбы.