Стужка навiн
17
.01.25
15:57
Грамадства
"Белавія" прызнана самай пунктуальнай авіякампаніяй СНД па выніках конкурсу аэрапорта Дамадзедава
Першапачаткова ўдзельнікі былі падзелены на чатыры катэгорыі ў
залежнасці ад аб'ёму пасажырапатоку і рэгіёна базіравання. "Белавія"
стала лепшай сярод авіякампаній блізкага замежжа.
15:45
Грамадства
Мінадукацыі: мерапрыемствамі акцыі "Нашы дзеці" ахоплена больш за 1 млн дзяцей
"Мерапрыемствамі акцыі ахоплена больш за 1 млн дзяцей. Усяго, паводле
папярэдніх ацэнак, установам, арганізацыям, сем'ям, якія выхоўваюць
дзяцей, аказана матэрыяльная дапамога, перададзена абсталяванне і
падарункі на суму больш за Br8 млн, гэта бюджэтныя і пазабюджэтныя
сродкі", - расказала Алена Вайцяховіч.
15:44
Спорт
Смольскі і Лазоўскі ўвайшлі ў тройку прызёраў спрынту на этапе Кубка Садружнасці
Удзел у мужчынскай спрынтарскай гонцы на 10 км прынялі 62 біятланісты.
Лідар агульнага заліку турніру беларус Антон Смольскі змазаў адзін
выстрал з дзесяці, што не перашкодзіла яму паказаць другі рэзультат на
фінішы.
15:38
Эканоміка
Галоўчанка: ВУП Беларусі ў 2024 годзе павялічыўся на 4 працэнты
Больш глыбока вынікі работы эканомікі будуць разгледжаны крыху пазней,
але ключавыя макраэканамічныя лічбы ўжо вядомы, адзначыў Раман
Галоўчанка.
15:18
У свеце
Літва будзе выдзяляць на абарону да 5-6 працэнтаў ВУП з 2026 года
"Дзяржсавет вырашыў, што ў перыяд з 2026 года па 2030 год на абарону
павінна выдзяляцца ад 5 працэнтаў да 6 працэнтаў ВУП", - праінфармаваў
прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
15:01
Грамадства
"Гэта і ёсць еўрапейскія каштоўнасці?" Банар пра абвінавачванні супраць Урсулы фон дэр Ляен
У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА эканаміст, аналітык Сяргей
Банар пракаменціраваў абвінавачванні ў адносінах да Урсулы фон дэр Ляен
па абвінавачванні ў карупцыі пры закупцы вакцын ад COVID-19.
14:56
Грамадства
Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год
У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых па выніках афіцыйнага візіту ў
В'етнам міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, у Мінску з рабочым
візітам знаходзіцца дэлегацыя Упраўлення знешніх сувязей Міністэрства
нацыянальнай абароны В'етнама.
14:53
Палітыка
Пасол Беларусі: дасягнутыя на вышэйшым узроўні беларуска-в'етнамскія дамоўленасці паспяхова рэалізуюцца
Адбылася кароткая размова з прэм'ер-міністрам, у ходзе якой кіраўнік
беларускай дыпламатычнай місіі павіншаваў Фам Мінь Чыня з надыходзячым
Новым годам па месячным календары. Ён адзначыў дынаміку двухбаковых
кантактаў і выказаў упэўненасць у рэалізацыі дасягнутых на вышэйшым
узроўні дамоўленасцей, а таксама намечанага графіка будучых сустрэч і
мерапрыемстваў.
14:14
Грамадства
"Давядзецца адбіваць чарговую піяр-атаку". Звінчук аб магчымых нечаканасцях з боку УСУ
Міхаіл Звінчук расказаў аб планах расійскай арміі па вызваленні
шэрага тэрыторый Украіны зімой 2025 года, а таксама растлумачыў, якія
нечаканасці можа падрыхтаваць украінскі бок.
14:13
Палітыка
Пасол Беларусі і генеральны сакратар Арганізацыі цюркскіх дзяржаў абмеркавалі актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня
У час сустрэчы адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
13:38
Грамадства
Для дапамогі дзецям з захворваннямі сэрца на акцыі "Нашы дзеці" сабрана больш за Br64 тыс.
Дзякуючы сабраным сродкам будзе цалкам задаволены запыт установы аховы
здароўя. "На гэты момант вядуцца перагаворы па заключэнні дагавора на
набыццё размарожвальнікаў і замарожвальнікаў плазмы", - праінфармавала
старшыня фонду.
13:24
У свеце
Эстонія дазволіць ваенным сілай рэагаваць на пагрозы на сваёй марской тэрыторыі
Кіраўнік ведамства расказаў, што ў выпадку ўзнікнення пагрозы "ў першую
чаргу будуць звязвацца з капітанам судна. Затым папросяць змяніць курс.
Па-трэцяе, судну прапануюць прышвартавацца". Але калі ўзнікне
неабходнасць прымянення сілы, то міністр абароны павінен будзе даць
адпаведны дазвол.
13:22
Грамадства
Галоўчанка пра нараду ў Прэзідэнта: абмеркавалі адносіны з пулам зацікаўленых краін і канкрэтныя задачы
На нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе абмяркоўвалася развіццё адносін з пулам краін, зацікаўленых у супрацоўніцтве, і канкрэтныя тактычныя задачы. Аб гэтым па выніках мерапрыемства расказаў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
13:07
Грамадства
Галоўчанка: рана ці позна супрацоўніцтва Беларусі з Захадам адновіцца
"Інтарэс ёсць. Асабліва з боку тых бізнес-колаў, якія пакутуюць ад палітыкі сваіх уласных урадаў у імя нейкіх незразумелых і міфічных каштоўнасцей. Таму мы абсалютна спакойна да гэтага ставімся. Усё роўна, я ўпэўнены, што рана ці позна супрацоўніцтва адновіцца", - заявіў прэм'ер-міністр.