Стужка навiн
02
.03.26
12:23
Спорт
Сабаленка больш як на 3000 ачкоў апярэджвае Свёнтак у рэйтынгу WTA
На сённяшні дзень у актыве беларускай тэнісісткі 10 675 ачкоў, а полькі
Ігі Свёнтак, якая ідзе другой, - на 7588 балаў. На гэтым тыдні Арына
Сабаленка стартуе на турніры WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе.
12:22
Прэзідэнт
Лукашэнка: памяць аб Вялікай Перамозе трэба шанаваць і ні ў якім разе не выкідваць кудысьці за борт
Прэзідэнт адзначыў агульнасць гістарычнага мінулага Беларусі і Мурманскай вобласці, у тым ліку іх ролю ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Узгадвалася, што ў тыя гады на тэрыторыі паўночнага расійскага рэгіёна ваяваў класік беларускай літаратуры Іван Шамякін.
12:16
У свеце
КВІР заявіў аб дзясятай хвалі ракетных атак на Ізраіль
У КВІР адзначылі, што атака закранае ўрадавы квартал у Тэль-Авіве,
ваенныя і сілавыя структуры ў Хайфе, а таксама Усходні Іерусалім.
12:05
Грамадства
Ці чакаць беларусам ападкаў 3 сакавіка, адказалі сіноптыкі
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі, а па
паўночным усходзе ў многіх раёнах чакаюцца невялікія ападкі (снег, мокры
снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). Днём будзе пераважна без
ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд.
11:43
Грамадства
ДПК: за выхадныя чарга фур на ўезд у Літву і Польшчу павялічылася ў чатыры разы
Па стане на 10.00 перад польскімі пунктамі пропуску "Баброўнікі"
(сумежны "Бераставіца") і "Кукурыкі" (сумежны Казловічы") фіксуецца 80
велікагрузаў. Кантралюючыя службы гэтых пагранпераходаў з пятніцы
аформілі 13 працэнтаў і 49 працэнтаў грузавікоў ад нормы адпаведна.
11:39
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба пазбавіцца ад крытычнай залежнасці ад іншых краін
"Давайце рухацца наперад, але самае галоўнае - бачыць свой інтарэс. Вы бачыце, як развіваюцца падзеі ў свеце. Трэба абараняць сваю зямлю, сваіх людзей і перш за ўсё свой інтарэс. На любой сустрэчы з кіраўніцтвам Расіі я выказваю гэту пазіцыю, арыентую іх на тое, што нам трэба пазбавіцца ад некаторай залежнасці ад іншых краін, асабліва крытычнай залежнасці. Сваё трэба абараняць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
11:34
Эканоміка
ЕАБР: у Беларусі захоўваецца ўстойлівы рост рэальнай зарплаты
"Асноўнай прычынай стала павышэнне на 8,8 працэнта базавай стаўкі аплаты
працы, якая вызначае зарплату ў бюджэтным сектары. У выніку аплата
працы ў бюджэтным сектары ў студзені 2026 года вырасла на 9,8 працэнта
пасля 10,5 працэнта на месяц раней", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.
11:20
Культура
Магілёўскі абласны драмтэатр прадставіць на фестывалі "M.@rt.кантакт-2026" спектакль "Чайка"
Спектакль расказвае аб лёсах некалькіх чалавек, якія марылі аб славе, каханні і яркім, поўным прызнання жыцці.
11:20
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь гатова ствараць сумесныя прадпрыемствы з Мурманскай вобласцю
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам.
11:16
У свеце
Улады Дубая і Абу-Дабі даручылі атэлям прадоўжыць пражыванне турыстаў з-за адмены рэйсаў
У пісьме Дэпартамента эканомікі і турызму з інструкцыямі аказаць
падтрымку турыстам, якія пацярпелі ад адмен і затрымак авіярэйсаў,
атэлям рэкамендавана даць ім магчымасць прадоўжыць пражыванне, захаваўшы
тыя ж умовы, што і ў першапачатковым браніраванні. Урад плануе ўзяць на
сябе затраты на прадаўжэнне пражывання.
10:58
Спорт
Шаранговіч і Леўшуноў набралі ачкі ў матчах НХЛ
У ноч на панядзелак па мінскім часе "Чыкага" ў гасцях абыграў "Юту" з
лікам 4:0. Галявую перадачу ў трэцяй рэзультатыўнай атацы "ястрабаў"
аддаў Арцём Леўшуноў. Жлабінчанін перапыніў серыю без ачкоў, якая
доўжылася паўтара месяца. Пасля 55 матчаў чэмпіянату ў актыве абаронцы
22 (2+20) балы.
10:51
Эканоміка
Нацбанк: доля доўгатэрміновых дэпазітаў ва ўсіх новых тэрміновых рублёвых дэпазітах насельніцтва перавысіла 60 працэнтаў
Паводле інфармацыі Нацбанка, 62,4 працэнта ўсіх новых тэрміновых
рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў студзені 2026 года былі
доўгатэрміновымі. У студзені 2025 года гэта лічба складала толькі 48,8
працэнта.
10:34
Грамадства
Рэспубліканскі праект "Пульс моладзі" стартуе ў Беларусі 4 сакавіка
"Праект доўгатэрміновы і накіраваны на фарміраванне ўстойлівай сістэмы
арганізаванага і змястоўнага вольнага часу моладзі, што садзейнічае
сацыяльнай актывізацыі маладых людзей, развіццю іх асобасных і
камунікатыўнах кампетэнцый, а таксама пашырэнню ўключанасці ў дзейнасць
БРСМ", - сказаў Аляксандр Давыдоўскі.
10:18
Грамадства
"Умовы максімальна набліжаны да баявых". Мінабароны аб праверцы боегатоўнасці УС
Падраздзяленні адпрацавалі ўсе спектры задач, падкрэсліў ён. "Яны
зрабілі марш з адбіццём нападзення дыверсійна-разведвальных груп або
незаконных узброеных фарміраванняў. Правялі баявую стральбу з усіх відаў
зброі і выканалі баявыя задачы. Потым вярнуліся ў пункты пастаяннай
дыслакацыі", - адзначыў Віктар Тумар.
10:03
У свеце
МЗС Ірана пацвердзіла гібель кіраўнікоў Мінабароны, КВІР, Генштаба і Савета па абароне
Пацверджана гібель галоўнакамандуючага Корпусам вартавых ісламскай
рэвалюцыі генерал-лейтэнанта Махамада Пакпура, начальніка Генеральнага
штаба УС генерал-лейтэнанта Абдольрахіма Мусаві, міністра абароны
генерал-лейтэнанта Азіза Насірзадэ і сакратара Савета па абароне
адмірала Алі Шамхані.
