Стужка навiн
03
.03.26
14:14
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў змяніць схему выдзялення датацый у сельскай гаспадарцы
"Трэба прыйсці да таго, каб мы, паглядзеўшы за апошні час па кожнай
гаспадарцы, колькі мы іх там даціравалі, - аддалі кіраўніку і няхай яны
пад кантролем старшынь райвыканкамаў трацяць гэтыя грошы. У цэлым, можа,
аддаваць ім гэтыя датацыі, за кошт якіх мы падтрымліваем вёску. І няхай
яны разбіраюцца", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.
14:09
Прэзідэнт
Лукашэнка: Славакія з'яўляецца для Беларусі дружалюбнай краінай, ставіцца да яе трэба адпаведна
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравае рашэнне па назначэнні пасла Беларусі ў Славакіі.
13:56
Прэзідэнт
Лукашэнка нагадаў аб задачы па аказанні шэфскай дапамогі ў вёсцы
"Сеяць пачнём вельмі рана і брастаўчанам таксама трэба будзе да гэтага
падключацца зыходзячы з тых задач, якія мною пастаўлены былі ў суботу
перад мінчанамі. Гэта ўсіх датычыцца - шэфская дапамога", - падкрэсліў
беларускі лідар.
13:45
Прэзідэнт
"Калі нехта чакае вялікай вады, той памыляецца". Лукашэнка зрабіў прагноз наконт паводак
"Хачу публічна сказаць, што калі нехта чакае вялікай вады ў гэтым годзе,
той памыляецца. Таму што там, дзе ёсць снег, ён выпадаў у марозны час. А
калі мароз мінус 20-30 градусаў, ён не зляжалы - кучай ляжаў. І як
толькі адліга, ён даў усадку. І вось я глядзеў у лесе, на палях. Ну,
20-30 см (вышыня снежнага покрыва. - Заўвага БЕЛТА) самае вялікае - там,
дзе задзімала, намятала гэты снег", - сказаў Прэзідэнт.
13:38
Прэзідэнт
Новыя асобы ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі, НАН, КДК, дыпкорпусе і саюзных структурах. Вынікі кадравага дня ў Лукашэнкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні.
13:32
Прэзідэнт
Лукашэнка: важна, каб Брэст быў прыгожым і ў парадку
"Што такое Брэст, мне вам не расказваць. Для мяне ён таксама родным
некалі стаў. Вельмі люблю гэты горад. Можа, і менш бываю, чым у нейкіх
іншых. Хоць стараюся не крыўдзіць, наведваю Брэст. Буду і ў гэтым годзе.
Таму для мяне вельмі важна, каб Брэст быў прыгожым, у парадку. Мы і
нямала зрабілі ў свой час для Брэста, і трымаем на кантролі, асабліва я,
развіццё гэтага горада", - адзначыў Прэзідэнт.
13:23
Прэзідэнт
Назначаны паслы Беларусі ў Славакіі, Зімбабвэ і Танзаніі
Ігар Фісенка назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі
Беларусь у Славацкай Рэспубліцы. Да гэтага часу ён займаў пасаду
начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС.
13:17
Прэзідэнт
Анастасія Каласоўская ўзначаліць Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў
Да гэтага часу Анастасія Каласоўская працавала ў гэтай жа ВНУ на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце.
13:09
Прэзідэнт
Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў у Столінскім, Лагойскім раёнах і двух раёнах Брэста
Пасаду старшыні Столінскага райвыканкама зойме Сяргей Жыдзецкі. Да
гэтага часу ён працаваў намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама, дзе
курыраваў пытанні будаўніцтва і ЖКГ.
13:05
Прэзідэнт
Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў Выканкам СНД і саюзныя з Расіяй структуры
Віталь Каленік зойме пасаду дырэктара арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД. На пасаду начальніка дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ўзгоднены Іван Бельчык.
13:01
Прэзідэнт
Аляксей Зубовіч узгоднены на пасаду намесніка міністра эканомікі Беларусі
Да гэтага часу Аляксей Зубовіч працаваў на пасадзе начальніка галоўнага
ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Міністэрства
эканомікі.
12:57
Прэзідэнт
Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па складзе кіраўніцтва Камітэта дзяржкантролю
Намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю назначаны Максім
Аляшкевіч. Да гэтага часу ён займаў пасаду старшыні Камітэта
дзяржкантролю Мінскай вобласці.
12:56
Грамадства
Да +13°С. У якой вобласці ў Беларусі будзе цяплей за ўсё 4 сакавіка
У сераду ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём чакаецца пераменная
воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж).
12:55
Прэзідэнт
Яўген Зенчанка зойме пасаду першага намесніка старшыні ДКНТ
Да гэтага часу Яўген Зенчанка працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення лічбавізацыі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў.
