Стужка навiн
26
.02.26
18:56
Грамадства
Качанава і Мацвіенка абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Размова старшыні Савета Рэспублікі і старшыні Савета Федэрацыі адбылася ў
Маскве ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай
дзяржавы.
18:29
У свеце
МЗС РФ: Беларусь і Расія вымушаны ўдзяляць сур'ёзную ўвагу забеспячэнню надзейнай абароны СД
"Ва ўмовах напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі нашы краіны, Расія і
Беларусь, вымушаны ўдзяляць сур'ёзную ўвагу пытанням бяспекі,
ажыццяўлення надзейнай абароны Саюзнай дзяржавы", - сказала Марыя
Захарава.
18:13
Эканоміка
Кантроль за цэнамі і рост тавараабароту. Снапкоў аб асноўных акцэнтах у рабоце МАРГ у 2026 годзе
"Інфляцыя - вельмі складаны паказчык у эканоміцы, міжгаліновы,
міжведамасны, залежыць ад многіх складнікаў - знешніх і ўнутраных. Ва
ўсім комплексе адказных за выкананне паказчыка па інфляцыі МАРГ
знаходзіцца на вастрыі", - сказаў Мікалай Снапкоў.
17:22
Эканоміка
Камітэт па стандартызацыі і якасці вырашана стварыць у Саюзнай дзяржаве
"Створаны Камітэт па стандартызацыі і якасці, які зоймецца пытаннямі
распрацоўкі агульных падыходаў да стандартызацыі, кантролю над якасцю
нашых тавараў. Гэта будзе міжведамасная работа, якая нацэлена на абарону
нашых спажыўцоў і вытворцаў ад наплыву недабраякасных тавараў", - сказаў журналістам Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў.
17:02
Эканоміка
Справядлівыя цэны і дакладныя правілы гульні для маркетплэйсаў. Кіраўнік МАРГ пра задачы на 2026 год
Міністр падкрэсліў, што частка пастаўленых перад ведамствам у мінулым
годзе задач не выканана ў поўнай меры. Яны застаюцца актуальнымі і ў
2026 годзе.
17:00
Грамадства
Прысуджаны прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады
Адпаведная пастанова прынята па выніках пасяджэння ў Маскве Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
16:55
Грамадства
Пуцін заявіў аб гатоўнасці Расіі і Беларусі забяспечваць ваенную бяспеку СД усімі сіламі і сродкамі
Кіраўнік расійскай дзяржавы нагадаў аб заключаным раней Дагаворы аб
гарантыях бяспекі ў Саюзнай дзяржаве, які ўступіў у сілу ў 2025 годзе.
Гэты дакумент, паводле яго слоў, накіраваны на абарону суверэнітэту,
незалежнасці, канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і
недатыкальнасці тэрыторый і знешніх граніц дзвюх краін і СД.
16:39
Палітыка
Пуцін: узаемны беларуска-расійскі гандаль расце з году ў год
"На ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы створаны спрыяльныя ўмовы для
правядзення адзінай макраэканамічнай палітыкі. Сумесна рэалізуюцца
буйныя праекты ў прамысловасці, транспарце, сельскай гаспадарцы, высокіх
і навукаёмістых тэхналогіях", - заявіў Уладзімір Пуцін.
16:35
Грамадства
Рашэнне ВДС: хутка пачнуць дзейнічаць прамыя чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам, Оршай і Віцебскам
Па выніках пасяджэння ў Маскве падпісаны адпаведны дэкрэт ВДС.
16:28
Прэзідэнт
Лукашэнка па выніках ВДС: зададзены вектар новаму этапу развіцця інтэграцыі па ўсіх напрамках
У ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы (ВДС СД)
зададзены вектар новаму этапу развіцця інтэграцыі па ўсіх напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 лютага па выніках пасяджэння ВДС.
16:00
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, як зрабіць саюз Беларусі з Расіяй максімальна прывабным для людзей
Паводле слоў Прэзідэнта, пашырэнню магчымасцей для грамадзян Саюзнай
дзяржавы паслужаць запускаемыя ўжо ў хуткім часе прыгранічныя
чыгуначныя перавозкі па маршрутах Віцебск - Смаленск і Орша - Смаленск.
15:59
Прэзідэнт
"Мы прайшлі велізарны шлях". Лукашэнка падвёў вынікі 30-гадовага саюзнага будаўніцтва з Расіяй
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2 красавіка будзе адзначацца 30-годдзе Дагавора аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які заклаў фундамент развіцця саюзнага будаўніцтва. "За гэтыя гады мы прайшлі вялікі шлях", - падкрэсліў беларускі лідар.
15:59
Эканоміка
"АМКАДОР" можа арганізаваць зборку дарожна-будаўнічай тэхнікі ў Амане
Візіт стаў прадаўжэннем сістэмнай работы бакоў па развіцці
ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і пашырэнні прамысловага ўзаемадзеяння.
15:55
Эканоміка
МАРГ даў прагноз па інфляцыі ў Беларусі ў лютым
"Цяпер мы знаходзімся ў рамках устаноўленых прагнозных параметраў, усё
падкантрольна. Будзем старацца, каб і ў далейшым вытрымаць пастаўлены
рытм. Па лютым мы ацэньваем інфляцыю на ўзроўні 0,3 працэнта", - сказала
Наталля Васілеўская.
15:46
Палітыка
Пуцін адзначыў узаемавыгадны і заканамерны характар інтэграцыі Беларусі і Расіі
"Працэс паглыблення інтэграцыі паміж дзвюма нашымі дзяржавамі мае
заканамерны, натуральны і, падкрэслю гэта асабліва, узаемавыгадны
характар. У яго аснове - непарушныя вузы братэрскай дружбы, шматвяковыя
традыцыі добрасуседства, узаемнай падтрымкі, агульныя культурныя,
духоўныя, маральныя каштоўнасці расійскага і беларускага народаў", -
сказаў Уладзімір Пуцін.
