Стужка навiн
13
.03.26
16:36
Прэзідэнт
Спакойна і без рэвалюцыйных узрушэнняў. Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго патрабаванне аб абавязковай
наяўнасці некалькіх кандыдатур пры назначэнні на важныя пасады застаецца
ў сіле.
16:36
Прэзідэнт
Лукашэнка бачыць спробу з боку ЗША выйсці з канфлікту з Іранам
Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер у канфлікце з Іранам адноснае зацішша: "І
пытанне такое: што рабіць? Трамп гаворыць: "Ды што, мы тут ужо
разбамбілі, нам там рабіць няма чаго". Гэта ўжо спроба выйсці з гэтай
сітуацыі".
16:24
Прэзідэнт
Лукашэнка: удзельнікі атакі на Іран не дабіліся сваіх мэт
"Мы займаем акуратную ўзважаную пазіцыю. Чалавечую. З Іранам у нас былі
добрыя адносіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Разбамбілі краіну.
Старажытная краіна. Вельмі духавітыя людзі, мусульмане. Пачалася вайна.
Вы бачылі, я сустракаўся з паслом (Ірана. - Заўвага БЕЛТА). Мы павінны
былі па-чалавечы зрабіць. Зрабілі".
16:01
Прэзідэнт
Лукашэнка даў параду Украіне і НАТА, што рабіць, каб не "бахнуў беларускі "Арэшнік"
"Нам трэба засцерагчы сваю краіну. А каб не бахнуў "Арэшнік", вы да нас
не лезьце. Ні з Украіны, ні з Польшчы, ні з Літвы, ні з Латвіі. Давайце
па-чалавечы вырашаць пытанні", - сказаў Прэзідэнт.
15:58
Прэзідэнт
"Пытанняў шмат". Лукашэнка аб перагаворным парадку дня з ЗША
"Мы вядзём з імі перагаворы. Дастойна. Вывеўшы за дужкі Расію і Кітай
(адносіны Беларусі з гэтымі краінамі. - Заўвага БЕЛТА). Гэта не
абмяркоўваецца", - заявіў Прэзідэнт.
15:46
Прэзідэнт
Лукашэнка пракаменціраваў тэму "палітзняволеных" у перагаворах з ЗША
"Абмяркоўваем нашы двухбаковыя адносіны, пачынаючы ад аднаўлення
нармальнай работы пасольства да вызвалення так званых палітзняволеных.
Хоць у нас такіх артыкулаў няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
15:44
Эканоміка
Узбекістан плануе стварыць прадпрыемствы па вытворчасці ялавічыны ў Глыбоцкім раёне
Дэлегацыя з Узбекістана ў Віцебскай вобласці знаходзілася з 11 па 13
сакавіка. Яна наведала шэраг аграпрадпрыемстваў Віцебска, Віцебскага,
Глыбоцкага, Ушацкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, азнаёмілася з іх
дзейнасцю.
15:32
Грамадства
Як павінна быць арганізавана работа па ахове працы пры пасяўной кампаніі, нагадалі ў Мінпрацы
У ведамстве падкрэслілі, што работадавец абавязаны ажыццявіць да пачатку
правядзення пасяўной падрыхтоўку рабочых месцаў. "Арганізацыя рабочых
месцаў павінна забяспечваць бяспеку працы на ўсіх этапах выканання
работ. Павінны быць устаноўлены небяспечныя зоны, да якіх трэба аднесці,
у тым ліку, зоны работ сельскагаспадарчых машын", - расказалі ў
прэс-службе.
15:03
Эканоміка
Усе тры беларускія цэментныя заводы па выніках студзеня атрымалі чысты прыбытак
Першы месяц года замацаваў высокія вытворча-эканамічныя вынікі 2025-га,
абумоўленыя ростам продажаў прадукцыі холдынга. Сістэмная работа па
павышэнні якасці, укараненні эфектыўных рашэнняў падтрымлівае стабільны
попыт на прадукцыю пад брэндам БЦК і стварае ўмовы для далейшага
павелічэння аб'ёмаў вытворчасці, адзначылі ў холдынгу.
15:03
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб пачатку новага этапу ў патрабаваннях па дысцыпліне
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму важна ўбачыць вынікі бягучага
года, які будзе паказальным. І аб гэтым гаворыць кіраўнікам: "Гэты год -
лакмусавая паперка для вас, паказчык у рабоце".
14:45
Эканоміка
Крэдытаванне на куплю айчынных тавараў у Беларусі за год вырасла на 70 працэнтаў
Паводле слоў намесніка старшыні праўлення Нацбанка, з пачатку года
назіраюцца ўмераныя тэмпы росту крэдытавання. "Мы на гэта і разлічвалі.
Па тых відах крэдытаў, якія пераважна траціліся на куплю імпарту, тэмпы
скараціліся з улікам таго, што працэнтныя стаўкі крыху падраслі", - адзначыў Андрэй Картун.
14:37
Эканоміка
Тэхнапаркі, тэкстыльная прамысловасць. Беларусь і турэцкая Бурса дамовіліся аб сумесных праектах
Адбылася сустрэча з намеснікам губернатара правінцыі Бурса Мустафой
Гюнеем. Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва паміж
Беларуссю і Бурсай у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і турыстычнай
сферах, магчымасці наладжвання прамых сувязей паміж рэгіёнамі і
муніцыпалітэтамі дзвюх краін.
14:27
Прэзідэнт
"Нядрэнна". Лукашэнка ацаніў праведзеную ў Беларусі праверку ВПС і войскаў ППА
"Я павінен забяспечыць бяспеку свайго народа і сваёй дзяржавы. Таму мы і
праводзім гэтыя пазапланавыя праверкі. Учора позна вечарам далажыў
Вальфовіч. Вярнуўся з палігона - правяралі ВПС і войскі ППА. Нядрэнна", -
сказаў Прэзідэнт.
14:18
Прэзідэнт
Ніжэй за ўзровень 2025 года нельга. Лукашэнка аб задачах па ўраджаі для аграрыяў
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў мінулым годзе ў краіне атрыманы
нядрэнны ўраджай збожжавых і іншых культур. Таму ў наступныя гады пры
ацэнцы работы аграрыяў і ўзроўню ўраджаю трэба адштурхоўвацца ад высокай
базы 2025 года.
