Стужка навiн
10
.11.25
12:13
Грамадства
"Проста жах, як яны працуюць". Вадзіцелі велікагрузаў у "Каменным Логу" пра сітуацыю на граніцы з Літвой
Пагранслужба Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе маніторынг сітуацыі і знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці да змены абстаноўкі.
11:40
Палітыка
Асенняя сесія Міжпарламенцкай асамблеі СНД пройдзе 13-14 лістапада ў Душанбэ
13 лістапада на пасяджэнне Савета МПА СНД збяруцца кіраўнікі парламентаў
краін Садружнасці. Удзельнікі сустрэчы заслухаюць інфармацыю аб
рашэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 10 кастрычніка 2025 года і
Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 29 верасня 2025 года.
11:25
Культура
У міжнародным конкуре эстраднай песні "Халі-Хало" ў Наваполацку прымуць удзел 45 юных талентаў
Адкрыццё конкурсу адбудзецца 14 лістапада ў 13 гадзін. У гэты дзень
таксама пройдуць праграмы з выступленнямі ўдзельнікаў ад 11 да 16 гадоў.
11:21
Культура
У Мінску выступіў камерны ансамбль "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета
У канцэрце прынялі ўдзел лаўрэаты
Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага Павел Мілюкоў (скрыпка), Аляксандр
Рам (віяланчэль), Фёдар Освер (габой) і запрошаны саліст Баварскай
оперы і Нідэрландскай оперы Мікалай Зямлянскіх (барытон).
11:13
Спорт
Рыбакіна ўвайшла ў топ-5, Сабаленка па-ранейшаму ўзначальвае рэйтынг WTA
Пасля выхаду ў фінал падагульняючага турніру WTA ў актыве Сабаленка 10
870 рэйтынгавых ачкоў. Яна апярэджвае польку Ігу Свёнтак, якая ідзе
другой, амаль на 2,5 тыс. балаў.
10:33
Эканоміка
Звыш 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі
"Паводле аператыўных даных на 10 лістапада, з палёў краіны намалочана 10
725 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта на 715 тыс. тон
больш, чым на аналагічную дату мінулага года", - расказалі ў
прэс-службе.
10:15
Спорт
Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць аўтсайдара Заходняй канферэнцыі
У бягучым сезоне "зубры" і "леапарды" ўжо сустракаліся на "Мінск-Арэне":
матч 28 кастрычніка закончыўся разгромнай перамогай гаспадароў лёду з
лікам 8:2. Дублямі ў тым паядынку вызначыліся Данііл Ліпскі і Ягор
Борыкаў.
09:42
Грамадства
ДМК: літоўскія фуры змогуць пакінуць стаянкі пасля адкрыцця Літвой граніцы
"Фуры змогуць пакінуць стаянкі, але толькі пасля поўнага аднаўлення
літоўскім бокам руху праз беларуска-літоўскі ўчастак граніцы", -
падкрэслілі ў ДМК.
09:34
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Лаоса і запрасіў яго ў Беларусь
"Вас ведаюць як выдатнага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй радзімы, які аддае ўсе сілы дзеля развіцця Лаоса, умацавання яго ролі і аўтарытэту ў рэгіёне і свеце, паляпшэння жыцця грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
09:20
У свеце
Кітай адклаў на год спагнанне спецыяльнага партовага збору з суднаў ЗША
Акрамя таго, прыпыняецца расследаванне сітуацыі з уплывам на бяспеку і
інтарэсы развіцця суднаходнай галіны, суднабудаўнічай прамысловасці і
звязаных з імі прамысловых ланцужкоў паставак.
09:12
Грамадства
ДПК: пропуск грузавога транспарту з літоўскімі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску часова прыпыняецца
"З 9.00 10 лістапада ў мэтах арганізаванага пераразмеркавання
грузаперавозчыкаў па месцах стаянкі выпуск транспарту з літоўскімі
рэгістрацыйнымі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з
Беларусі часова прыпыняецца", - адзначылі ў ДПК.
09:03
Спорт
Літвіновіч і Буйлоў атрымалі перамогу на чэмпіянаце свету ў сінхронных скачках на батуце
У фінале беларусы набралі 54,670 бала і занялі першае месца, абышоўшы
сярэбраных прызёраў японцаў амаль на два ачкі. Тройку лепшых замкнулі
кітайцы.
09:02
Грамадства
Да +10°С чакаецца сёння ў Беларусі
Месцамі па краіне - туман, воблачнасць. Прагназуюцца часам невялікія
дажджы, вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра днём складзе 4-10
градусаў цяпла.
09:01
Грамадства
"Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу". Эксперт аб магчымай вялікай здзелцы Мінска і Вашынгтона
"Беларусь вельмі дакладна акрэсліла сваю пазіцыю. Перш за ўсё нашым
стратэгічным партнёрам з'яўляецца Расія, і прыярытэты мы не памяняем.
Але калі амерыканцы хочуць здзелкі - няхай прыходзяць. Беларусь гатова
ўстанаўліваць адносіны, але ініцыятарам гэтага яна не будзе, - лічыць
Юлія Абуховіч.
08:30
Палітыка
МЗС: больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне "Катлоўкі"
"У мэтах забеспячэння бяспекі і захаванасці гэтых транспартных сродкаў,
сканцэнтраваных пераважна на пад'язных шляхах да пунктаў пропуску
"Каменны Лог" і "Беняконі", беларускім бокам прынята рашэнне аб іх
перамяшчэнні на спецыяльна абсталяваныя месцы стаянкі ў раёне пункта
пропуску "Катлоўка", - заявілі ў МЗС.
