Стужка навiн
07
.04.26
16:02
Эканоміка
ЕЭК устанавіла антыдэмпінгавую пошліну на свечкі запальвання з КНР, але з агаворкамі
"Рашэнне прынята для абароны вытворцаў Еўразійскага эканамічнага саюза з
улікам даручэння кіраўнікоў урадаў нашых краін, якія ўзгаднілі асноўныя
параметры меры. Стаўка антыдэмпінгавай пошліны вызначана ў памеры 17,23
працэнта", - пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі
ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
15:33
Эканоміка
Змяненні закона аб таварных біржах разгледзелі на экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі
"Таварная біржа адыгрывае вялікую ролю ў развіцці эканомікі нашай
дзяржавы. Праз яе прадаецца вялікая колькасць тавараў. На Беларускай
універсальнай таварнай біржы акрэдытавана 39 тыс. кампаній. На пляцоўцы
біржы за 2025 год было заключана здзелак на агульную суму больш як 15
млрд рублёў", - дзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц.
14:45
Эканоміка
Снапкоў: Прэзідэнт ставіць задачу і далей развіваць прыкладныя біятэхналагічныя вытворчасці
Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб развіцці Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) заявіў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў.
14:44
Грамадства
Акадэмія кіравання і Партыйная школа ЦК Камуністычнай партыі Кітая падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні
У рамках мемарандума плануецца развіваць розныя напрамкі супрацоўніцтва,
сярод якіх арганізацыя і правядзенне сумесных навуковых канферэнцый,
сімпозіумаў, семінараў; правядзенне анлайн-лекцый вядучых экспертаў у
галіне дзяржаўнага кіравання, эканомікі, права і іншых сферах.
14:30
Грамадства
Зямельныя ўчасткі ў дзесяці раёнах Гомельскай вобласці выключаны з пераліку радыяцыйна небяспечных
Пастанова "Аб зямельных участках радыяцыйна небяспечных зямель"
падрыхтавана для рэгулявання грамадскіх адносін у галіне забеспячэння
радыяцыйнай бяспекі.
14:08
Палітыка
Адкрыты і дружалюбны характар беларуска-мангольскіх адносін адзначаны на сустрэчы ў МЗС Беларусі
Бакі адзначылі адкрыты і дружалюбны характар беларуска-мангольскіх
адносін, высокі ўзровень палітычных кантактаў, а таксама наяўнасць
значных перспектыў для нарошчвання інтэнсіўнасці эканамічных сувязей.
13:56
Эканоміка
Беларусь і Узбекістан дамовіліся аб паглыбленні ўзаемадзеяння ў сферы атамнай энергетыкі
Паводле слоў Дзяніса Мароза, паміж Беларуссю і Узбекістанам склаліся
даўнія і цёплыя ўзаемаадносіны, заснаваныя на адзіным бачанні будучыні.
Гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў рашэнні Узбекістана аб збудаванні
ўласнай атамнай электрастанцыі і ўваходжанні краіны ў лік удзельнікаў
атамнай энергетыкі.
13:36
Эканоміка
У Беларусі мяняецца парадак закупак за кошт уласных сродкаў. Што важна ведаць?
Дакументам прадугледжваецца лічбавізацыя закупачнага працэсу па аналогіі
з парадкам ажыццяўлення працэдур дзяржаўных закупак, перавод
канкурэнтных працэдур закупак у электронны фармат (раней у адкрытым
доступе ў абавязковым парадку размяшчалася толькі запрашэнне да ўдзелу ў
канкурэнтнай працэдуры закупкі).
13:11
Культура
Аўтэнтычныя песні, кіно і народны ўбор. Дні культуры Беларусі праходзяць у Самарскай вобласці
Маштабная праграма прадстаўляе расійскаму гледачу лепшыя ўзоры
беларускага музычнага, кінематаграфічнага і прыкладнога мастацтва.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра культуры Сяргей
Саракач.
12:52
Эканоміка
Беларусь і Татарстан будуць развіваць біржавы гандаль прамысловымі таварамі
Паводле слоў Адэля Хазіева, кіраўніка камітэта "Станкабудаванне" пры
Прамысловым кластары Татарстана, адной з ключавых функцый узначаленай ім
структуры з'яўляецца прасоўванне на знешнія рынкі прадукцыі, якая
выпускаецца прамысловымі прадпрыемствамі рэспублікі.
11:56
Грамадства
У зоне чакання пункта пропуску "Казловічы" ўтварылася чарга з грузавікоў. Якія меры прыняты
Вялікая колькасць грузавога транспарту ўзнікла 5-6 красавіка ў сувязі з нерытмічным рэжымам работы польскага боку.
11:22
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў То Лама з выбраннем на пасаду Прэзідэнта В'етнама
"Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам краіна будзе ўпэўнена рухацца па шляху прагрэсу, а сувязі паміж Мінскам і Ханоем прадоўжаць умацоўвацца на карысць нашых дружалюбных народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
11:19
Эканоміка
Беларусь у I квартале больш як у два разы павялічыла біржавы экспарт прадукцыі АПК ва Узбекістан
"За студзень-сакавік беларускія ўдзельнікі біржавых таргоў рэалізавалі
ва Узбекістан прадукцыю аграпрамысловага комплексу на суму $10,8 млн,
што ў 2,3 раза больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Пры гэтым 87
працэнтаў продажаў прыпала на сухое неразведзенае і абястлушчанае
малако, а астатнія 13 працэнтаў забяспечыў экспарт сметанковага масла і
ялавічыны", - расказалі на БУТБ.
11:13
Прэзідэнт
Лукашэнка сабраў нараду па развіцці БНБК. Чаго Прэзідэнт чакае ад прамысловага гіганта Беларусі?
Удзельнікамі нарады ў кіраўніка дзяржавы сталі кіраўнікі Савета Міністраў, Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў і ведамстваў, а таксама кіраўніцтва сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца спажыўцамі прадукцыі БНБК.
10:55
Спорт
Васін прызнаны лепшым іграком 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Лепшым іграком прызнаны Ілья Васін з дзяржынскага "Арсенала". У
пераможным дамашнім паядынку з наваполацкім "Нафтанам" 19-гадовы
нападаючы быў адным з лідараў сваёй каманды і двойчы паразіў вароты
сапернікаў. Дзякуючы галявому дублю Васіна "Арсенал" выйграў з
рэзультатам 2:0, атрымаўшы першую вікторыю ў цяперашнім першынстве.
