Стужка навiн
12
.03.26
18:01
Прэзідэнт
Мінск ратыфікаваў пагадненне СНД па абмене інфармацыяй паміж органамі прымусовага выканання
Гэты міжнародны дакумент замацоўвае парадак абмену інфармацыяй паміж
органамі прымусовага выканання дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама яе
аб'ём. Размова ідзе аб выканаўчых вядзеннях, маёмасным становішчы і
месцы работы даўжніка, месцазнаходжанні яго маёмасці, а таксама аб іншай
інфармацыі.
17:51
Эканоміка
Прадукцыя рэзідэнтаў СЭЗ "Гомель-Ратон" запатрабавана больш як у 45 краінах свету
"СЭЗ сёння - гэта лакаматыў, які не проста ідзе па раскладзе, але і
прыбаўляе магутнасці. Нашымі рэзідэнтамі на розных стадыях рэалізуецца
60 інвестыцыйных праектаў. З іх 36 - непадведамнымі арганізацыямі", -
адзначыў Дзмітрый Лебедзь.
17:24
Эканоміка
Татарыновіч: дзякуючы росту ВУП у мінулай пяцігодцы ўдалося захаваць дадатную дынаміку паступленняў у бюджэт
"2025 год стаў завяршальным у пяцігадовым цыкле. Працавалі ва ўмовах,
якія нельга назваць простымі, але да якіх фінансавая сістэма ў цэлым
адаптавалася", - адзначыў Уладзіслаў Татарыновіч.
17:17
Грамадства
Сянько аб рабоце прафсаюзаў і МАП: супрацоўніцтва ў мэтах устойлівага развіцця, а не эскалацыя напружанасці
У той жа час прадстаўнікі шэрага заходніх краін прадаўжаюць тыражаваць
адкрыта ілжывую інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі і выкарыстоўваць
пляцоўку Міжнароднай арганізацыі працы для незаконнага націску на
Беларусь.
17:00
Эканоміка
Валавы рэгіянальны прадукт Мінска за 2025 год склаў 90,56 млрд бел. руб.
Па выніках работы за 2025 год намінальная налічаная сярэднямесячная
зарплата работнікаў арганізацый сталіцы склала 3604,1 бел. руб. Тэмп яе
росту склаў 114,1 працэнта.
16:59
Эканоміка
Цэны на сыравіну на БУТБ знізіліся ў лютым, гатовая прадукцыя падаражэла
У прыватнасці, на ўнутраным рынку зводны цэнавы індэкс на круглыя
лесаматэрыялы страціў 0,9 працэнта і склаў 71,6 працэнта, а такі ж
індэкс на чорныя металы знізіўся на 0,7 працэнта да 91,9 працэнта.
Адзінай таварнай групай на ўнутраным рынку, якая прадэманстравала рост
да студзеня, стаў шрот алейных культур.
16:30
Грамадства
Якія парушэнні сустракаюцца на аб'ектах дарожнага будаўніцтва, расказалі ў Дзяржбуднаглядзе
Парушэнні часта выяўляюцца на этапах падрыхтоўкі будаўнічай пляцоўкі,
часовай арганізацыі дарожнага руху. Не заўсёды выконваецца тэхналогія
ўстройства землянога палатна або дарожнага адзення. У большасці выпадкаў
недапрацоўкі ўстраняюцца ва ўстаноўленыя тэрміны.
15:27
Прэзідэнт
Праект указа па выключэнні нядобрасумленнага пасрэдніцтва дапрацуюць і ўнясуць на разгляд Прэзідэнта ў красавіку
Аляксандр Косінец на чале групы спецыялістаў па даручэнні Прэзідэнта
апошнім часам працаваў над адпаведнымі пытаннямі. Вынікам стаў праект
указа, разгледжаны на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. У ім прапанаваны
шэраг мер па ўдасканаленні існуючай нарматыўнай базы.
15:26
Грамадства
Белгідрамет: у бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі захаваецца сонечнае і анамальна цёплае надвор'е
"На наступным тыдні будзе адчувацца ўплыў франтальных раздзелаў, якія
перамяшчаюцца на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску і абумовяць
у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, а таксама адкрыюць шлях
халаднаватым паветраным масам", - расказалі ў Белгідрамеце.
15:02
Грамадства
Вальфовіч расказаў аб рэакцыі Захаду на праверку ў Беларусі ВПС і войскаў ППА
Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, для гэтага віду Узброеных Сіл
прадугледжаны шырокі комплекс мерапрыемстваў. Часці былі раптоўна
прыведзены ў баявую гатоўнасць, выведзены ў адпаведныя пазіцыйныя раёны,
вызначаныя камісіяй Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
14:28
Эканоміка
Беларусь у 2025 годзе дасягнула рэкордных паказчыкаў у экспарце турпаслуг
"Дзякуючы сістэмнай рабоце ўрада, дзяржаўных органаў і арганізацый можна
канстатаваць упэўнены рост ключавых паказчыкаў у турызме. У 2025 годзе
дасягнуты найбольшы за ўсю гісторыю Беларусі аб'ём экспарту турыстычных
паслуг - больш як $392 млн, што на 46 працэнтаў вышэй за ўзровень 2024
года", - расказалі ў прэс-службе.
14:13
Прэзідэнт
Лукашэнка: кіраўнік Мінпрыроды Беларусі папаўся на хабары і знаходзіцца ў СІЗА
Кіраўнік дзяржавы выказаўся на гэту тэму, прыводзячы прыклад таго, што асяроддзе неабгрунтаванага пасрэдніцтва ў канчатковым выніку таксама дае глебу і для ўзнікнення карупцыйных схем.
13:58
Грамадства
Уклад у рэальны сектар эканомікі, канкурэнтаздольнасць. Дэпутаты ацанілі патэнцыял ПВТ
Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў
Віктар Нікалайкін адзначыў, што адной з мэт правядзення пасяджэння
стала знаёмства з работай Парка высокіх тэхналогій.
13:56
Грамадства
У Беларусі павялічаць аб'ёмы рамонту дарог. Якія ўчасткі плануецца абнавіць за пяцігодку?
На фінансаванне мерапрыемстваў адпаведнай дзяржаўнай праграмы ў
2026-2030 гадах прадугледжана накіраваць каля 19 млрд бел. руб., у тым
ліку 17 млрд - з рэспубліканскага, 2 млрд - з мясцовых бюджэтаў.
Плануецца адрамантаваць і рэканструяваць не менш як 25 тыс. км дарог
агульнага карыстання - практычна ў 1,5 раза больш за тыя аб'ёмы, якія
выкананы ў мінулай пяцігодцы.
13:19
Прэзідэнт
Прэзідэнту Беларусі прапанавалі тры групы мер па ўзмацненні барацьбы з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам
Раней Аляксандру Косінцу было даручана разам з групай спецыялістаў вывучыць адпаведныя пытанні і ўнесці прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. "Міністэрствы і ведамствы, аблвыканкамы ўнеслі прапановы. Гэтыя прапановы намі сістэматызаваны. Дадаткова да ўжо існуючых у дзяржаве мер прапануецца рэалізаваць тры групы мер", - далажыў ён.
