Стужка навiн
12
.03.26
16:59
Эканоміка
Цэны на сыравіну на БУТБ знізіліся ў лютым, гатовая прадукцыя падаражэла
У прыватнасці, на ўнутраным рынку зводны цэнавы індэкс на круглыя
лесаматэрыялы страціў 0,9 працэнта і склаў 71,6 працэнта, а такі ж
індэкс на чорныя металы знізіўся на 0,7 працэнта да 91,9 працэнта.
Адзінай таварнай групай на ўнутраным рынку, якая прадэманстравала рост
да студзеня, стаў шрот алейных культур.
16:30
Грамадства
Якія парушэнні сустракаюцца на аб'ектах дарожнага будаўніцтва, расказалі ў Дзяржбуднаглядзе
Парушэнні часта выяўляюцца на этапах падрыхтоўкі будаўнічай пляцоўкі,
часовай арганізацыі дарожнага руху. Не заўсёды выконваецца тэхналогія
ўстройства землянога палатна або дарожнага адзення. У большасці выпадкаў
недапрацоўкі ўстраняюцца ва ўстаноўленыя тэрміны.
15:27
Прэзідэнт
Праект указа па выключэнні нядобрасумленнага пасрэдніцтва дапрацуюць і ўнясуць на разгляд Прэзідэнта ў красавіку
Аляксандр Косінец на чале групы спецыялістаў па даручэнні Прэзідэнта
апошнім часам працаваў над адпаведнымі пытаннямі. Вынікам стаў праект
указа, разгледжаны на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. У ім прапанаваны
шэраг мер па ўдасканаленні існуючай нарматыўнай базы.
15:26
Грамадства
Белгідрамет: у бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі захаваецца сонечнае і анамальна цёплае надвор'е
"На наступным тыдні будзе адчувацца ўплыў франтальных раздзелаў, якія
перамяшчаюцца на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску і абумовяць
у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, а таксама адкрыюць шлях
халаднаватым паветраным масам", - расказалі ў Белгідрамеце.
15:02
Грамадства
Вальфовіч расказаў аб рэакцыі Захаду на праверку ў Беларусі ВПС і войскаў ППА
Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, для гэтага віду Узброеных Сіл
прадугледжаны шырокі комплекс мерапрыемстваў. Часці былі раптоўна
прыведзены ў баявую гатоўнасць, выведзены ў адпаведныя пазіцыйныя раёны,
вызначаныя камісіяй Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
14:28
Эканоміка
Беларусь у 2025 годзе дасягнула рэкордных паказчыкаў у экспарце турпаслуг
"Дзякуючы сістэмнай рабоце ўрада, дзяржаўных органаў і арганізацый можна
канстатаваць упэўнены рост ключавых паказчыкаў у турызме. У 2025 годзе
дасягнуты найбольшы за ўсю гісторыю Беларусі аб'ём экспарту турыстычных
паслуг - больш як $392 млн, што на 46 працэнтаў вышэй за ўзровень 2024
года", - расказалі ў прэс-службе.
14:13
Прэзідэнт
Лукашэнка: кіраўнік Мінпрыроды Беларусі папаўся на хабары і знаходзіцца ў СІЗА
Кіраўнік дзяржавы выказаўся на гэту тэму, прыводзячы прыклад таго, што асяроддзе неабгрунтаванага пасрэдніцтва ў канчатковым выніку таксама дае глебу і для ўзнікнення карупцыйных схем.
13:58
Грамадства
Уклад у рэальны сектар эканомікі, канкурэнтаздольнасць. Дэпутаты ацанілі патэнцыял ПВТ
Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў
Віктар Нікалайкін адзначыў, што адной з мэт правядзення пасяджэння
стала знаёмства з работай Парка высокіх тэхналогій.
13:56
Грамадства
У Беларусі павялічаць аб'ёмы рамонту дарог. Якія ўчасткі плануецца абнавіць за пяцігодку?
На фінансаванне мерапрыемстваў адпаведнай дзяржаўнай праграмы ў
2026-2030 гадах прадугледжана накіраваць каля 19 млрд бел. руб., у тым
ліку 17 млрд - з рэспубліканскага, 2 млрд - з мясцовых бюджэтаў.
Плануецца адрамантаваць і рэканструяваць не менш як 25 тыс. км дарог
агульнага карыстання - практычна ў 1,5 раза больш за тыя аб'ёмы, якія
выкананы ў мінулай пяцігодцы.
13:19
Прэзідэнт
Прэзідэнту Беларусі прапанавалі тры групы мер па ўзмацненні барацьбы з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам
Раней Аляксандру Косінцу было даручана разам з групай спецыялістаў вывучыць адпаведныя пытанні і ўнесці прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. "Міністэрствы і ведамствы, аблвыканкамы ўнеслі прапановы. Гэтыя прапановы намі сістэматызаваны. Дадаткова да ўжо існуючых у дзяржаве мер прапануецца рэалізаваць тры групы мер", - далажыў ён.
12:53
Прэзідэнт
Лукашэнка даручыў сілавікам жорстка спыняць неабгрунтаванае пасрэдніцтва
Прэзідэнт адзначыў, што раней абмяркоўваў з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыем Горлавым ліквідацыю ў сельскай гаспадарцы пасрэдніцтва "як класа". Тым не менш такія прыклады ўсё яшчэ маюць месца быць. Больш таго, гэта датычыцца не толькі імпарту, але і тавараў беларускай вытворчасці.
12:52
Культура
Ад "Нязнайкі-паэта" да "Песні Сірын". Як змянілася беларуская анімацыя за 55 гадоў
Экспазіцыя, падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі, якія
захоўваюць і папулярызуюць беларускае кіно і анімацыю, паказвае яе
гісторыю ад першых спроб стварэння мультфільмаў да сучаснай творчасці
"Беларусьфільма".
12:48
Эканоміка
У Беларусі па праграме "Сямейны капітал" адкрыта больш як 152 тыс. дэпазітных рахункаў
З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 69,7 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 1,87 млрд бел. руб.
12:40
Грамадства
Падарожжа ў часе. Мінчанка стварае гістарычныя касцюмы і ўдзельнічае ў балях XIX стагоддзя
Ганна Юхнавец не проста ўзнаўляе мінулае, а нібы жыве ў ім. Таму
запэўнівае, што дастаткова надзець правільную сукенку, элегантна
памахаць веерам - і вось вы ўжо ў пазамінулым стагоддзі.
12:33
Прэзідэнт
З якім пасрэдніцтвам змагаецца Лукашэнка? Тлумачым на прыкладзе "залатога" карданнага вала
"У дзяржаве ніхто не супраць разумнага пасрэдніка там, дзе гэта аб'ектыўна патрэбна. Але гэта застанецца ў нас невялікая колькасць напрамкаў, якія будуць пад кантролем ці то губернатараў, ці то міністраў і прэм'ер-міністра", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
