Стужка навiн
09
.11.24
11:13
Грамадства
Па праграме "На родныя тавары" да канца года плануецца заключыць дагавораў на суму больш за Br400 млн
Пастанова Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 992 "Аб спажывецкім крэдытаванні" была прынята для стымулявання развіцця рознічнага гандлю, у тым ліку ў рэгіёнах, і на прадастаўленне насельніцтву больш камфортных умоў для куплі тавараў.
10:31
Грамадства
Туман і да +10°С будзе сёння ў Беларусі
9 лістапада ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія дажджы, а раніцай у асобных раёнах магчымы туман і слабы галалёд. Вецер будзе няўстойлівы, слабы.
10:10
Грамадства
Здзіўляць, знаёміць, забаўляць. Другі дзень "Марафону адзінства" ў Пінску
Здзіўляць, знаёміць і забаўляць рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства" будзе з самай раніцы да вечара. Адным з пунктаў прыцягнення стане пляцоўка перад лядовай арэнай.
10:01
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў Пахмутаву: вамі створана мноства выдатных твораў, любімых мільёнамі слухачоў
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Аляксандра Пахмутава яшчэ доўгія гады будзе дарыць людзям радасць і добры настрой, умацоўваць беларуска-расійскія сувязі.
10:00
Прэзідэнт
Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва з Камбоджай
"Свабода і суверэнітэт - гэта важнейшыя каштоўнасці, на якіх грунтуецца будучыня дзяржавы. Камбаджыйцы скінулі кайданы каланіялізму 71 год таму і паспяхова прадаўжаюць справу забеспячэння неабходных умоў для развіцця краіны, павышэння яе ролі і аўтарытэту ў свеце", - гаворыцца ў паведамленні.
08
.11.24
20:51
Культура
"Лiстапад": спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі прысуджаны якуцкаму рэжысёру Міхаілу Лукачэўскаму
Фільм "Там, дзе танцуюць стэрхі" ўвайшоў у праграму асноўнага конкурсу
ігравых фільмаў. У аснове сюжэта - аўтабіяграфічная аповесць "Бег за
вясёлкай" якуцкага пісьменніка і арнітолага Івана Дзячкоўскага.
20:21
Прэзідэнт
Якой Лукашэнка бачыць Віцебскую вобласць і каму трэба быць удзячным за мір у Беларусі? Галоўнае з паездкі Прэзідэнта ў Полацк
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада наведаў абласны
фестываль "Дажынкі" ў Полацку. Кіраўнік дзяржавы, як ён прызнаваўся ўжо
не раз, прыязджае на гэта свята, каб падзякаваць аграрыям за іх
нялёгкую працу.
18:42
Грамадства
Крутой пра "Дажынкі" ў Полацку: надвор'е было "прэзідэнцкім", і свята атрымалася
Павіншаваўшы аграрыяў са святам, уручыўшы ўзнагароды ад Адміністрацыі
Прэзідэнта, Дзмітрый Крутой адзначыў, што сувязь пакаленняў і
праведзеныя "Дажынкі" ў Полацку ў 2002 і 2024 гадах паказваюць, як шмат
увагі ў краіне ўдзяляецца сельскай гаспадарцы.
17:57
Спорт
Беларуская самбістка Ждан стала двухразовай чэмпіёнкай свету
Беларуская спартсменка Даніэла Ждан заваявала залаты медаль чэмпіянату свету па самба 2024 года, што праходзіць у Астане. Ждан стала мацнейшай у вагавой катэгорыі да 65 кг.
17:48
Грамадства
"Вельмі цікавы і арыгінальны фармат". Навучэнцы пінскага каледжа пра "НЕсумную НЕлекцыю"
Будучыя настаўнікі сталі ўдзельнікамі незвычайнага мерапрыемства, якое
прайшло ў нефармальнай і ўтульнай атмасферы. Тэмай "НЕсумнай НЕлекцыі"
стаў "Выбар".
17:27
Грамадства
Сергяенка аб лепшых прадпрыемствах АПК Віцебскай вобласці: гэта маякі і школы майстэрства
Ігар Сергяенка павіншаваў усіх працаўнікоў вёскі са святам і ўручыў узнагароды ад дэпутацкага корпуса Беларусі.
16:29
Прэзідэнт
Лукашэнку ў Полацку падарылі баявы меч часоў Усяслава Чарадзея
Меч гістарычна заўсёды быў сімвалам не толькі ўлады і ваеннай
магутнасці, але і абароны жыхароў княства ад ворагаў. Таму гэта зброя
шырока выкарыстоўваецца на эмблемах розных сілавых структур.
15:49
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Віцебскай вобласці можна здзяйсняць вялікія справы
Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што аграрыі Беларусі - самыя сапраўдныя
патрыёты. Што б ні адбывалася ў краіне, яны заўсёды працуюць і робяць
усё магчымае для радзімы.
15:12
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Беларусі павінны займацца вырошчваннем соі, і нават на Віцебшчыне
"Вынікі
абнадзейваюць (на першых 100 гектарах атрымана ўраджайнасць 30 цэнтнераў
з гектара). Для соі нядрэнна. Гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі мы
павінны займацца такой культурай", - даручыў кіраўнік дзяржавы.
14:55
Прэзідэнт
Лукашэнка: беражлівыя адносіны да прыроды сталі нацыянальным брэндам, і мы не павінны адыходзіць ад гэтага
Беражлівыя адносіны да прыроды сталі нацыянальным брэндам Беларусі. Аб
гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на абласным фестывалі
"Дажынкі-2024" у Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.