Стужка навiн
16
.11.24
15:35
Прэзідэнт
Беларусь разлічвае дабіцца экспарту прадуктаў харчавання на $10 млрд
У наступнай пяцігодцы ад вяскоўцаў зноў чакаюць подзвігаў, падкрэсліў
Аляксандр Лукашэнка. Трэба ўстойліва выйсці на 10,5-11 млн т збожжа,
перавесці ўсю жывёлу ў сучасныя комплексы і павялічыць надоі да 8 т ад
каровы.
15:21
Прэзідэнт
Лукашэнка: разарваць Беларусь жадаючых шмат, расслабімся - знікнем з карты свету
"Разарваць і прыхапіць Беларусь жадаючых шмат. Як толькі расслабімся і
самазаспакоімся - знікнем з палітычнай і геаграфічнай карты свету. Як
ужо гаварыў, у наступныя пяць гадоў адшліфуем краіну і прывядзём яе ў
ідэальны стан, каб перадаць нашым дзецям", - падкрэсліў Аляксандр
Лукашэнка.
15:20
Прэзідэнт
Лукашэнка: мы прайшлі вялікі шлях па стварэнні АПК будучыні, але наперадзе задач не менш
"Мы прайшлі вялікі шлях па стварэнні АПК будучыні. Але наперадзе задач
не менш: павышаць прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі перш за ўсё за кошт
тэхналагічнай дысцыпліны і дакладнага земляробства, павялічваць глыбіню
перапрацоўкі, развіваць уласную насенную базу, добра што навуковых
інстытутаў у нас хапае", - адзначыў Прэзідэнт.
15:15
Прэзідэнт
"Ганаруся беларускім народам!" Лукашэнка ўзнагародзіў перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі няма вялікіх запасаў нафты і
газу, але ёсць свая зямля і ўнікальныя людзі. "Не перастаю паўтараць:
гэта - галоўнае наша багацце - тое, чаго няма ў іншых краінах, паверце
мне", - падкрэсліў ён.
15:14
Прэзідэнт
Лукашэнка: праграму "Адзін раён - адзін праект" ні ў якім разе не будуць згортваць
"Ні ў якім разе не згортваем праграму "Адзін раён - адзін праект". Усяго
за два гады рэалізавана 47 праектаў, створана звыш 4,5 тыс. рабочых
месцаў, больш за тысячу з іх - на Магілёўшчыне. Гэта была мая ініцыятыва
і, як у народзе кажуць, я абавязкова дацісну гэту праграму", - звярнуў
увагу Прэзідэнт.
14:10
Прэзідэнт
Лукашэнка: развіццё рэгіёнаў павінна чырвонай ніткай праходзіць праз усю будучую пяцігодку
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што цяпер задача нумар 1 - не
дапускаць адтоку эканамічна актыўнага насельніцтва з рэгіёнаў. А
значыць, трэба даць людзям цікавую работу.
14:02
Прэзідэнт
Лукашэнка: беларусы рвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю, а трэба насіць сваё
"Людзі ўсё больш і больш да натуральных тканін схіляюцца. Акрамя
беларусаў. Беларусы не разумеюць. Беларусы рвуцца за Gucci, Versace і
іншай гадасцю. Сваё трэба насіць. Свае тканіны. У нас ёсць усё. Насіце
сваё і прывучайце дзяцей да гэтага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка,
гаворачы аб якасці і натуральнасці беларускіх вырабаў.
14:01
Прэзідэнт
Лукашэнка: жадаючых развязаць вайну ў Беларусі хапае, але яны баяцца нашага адзінства
"Яны баяцца нашага адзінства і таго, што мы хочам працаваць. Страцім гэта
пачуццё - паглядзіце, што будзе. Не дай бог гэтага дапусціць", -
перасцярог Аляксандр Лукашэнка.
13:49
Прэзідэнт
Лукашэнка: жыць у сельскай мясцовасці добра, выгадна і перспектыўна
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер многія хочуць мець свой дом у
вёсцы. І ў той жа час у краіне нямала пустуючых дамоў. Больш за 1 тыс. з
іх ужо прададзены жадаючым, 650 - за 1 базавую велічыню (1 БВ - Br40). У
рэестры яшчэ 22 тыс. прапаноў.
13:14
Прэзідэнт
"Усе розныя, а сям'я адна". Лукашэнка расказаў, які ўклад кожная вобласць уносіць у скарбонку Радзімы
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай
цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу
"Дажынкі-2024" у Клімавічах.
12:58
Прэзідэнт
Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства
У гэтым годзе Магілёўская вобласць дала краіне 1,1 млн т збожжавых і
зернебабовых. Планку 100 тыс. т перасягнуў Магілёўскі раён. Амаль 90
тыс. т намалацілі ў Шклоўскім. Ураджайнасць 50-60 ц/га атрымалі
сельгасарганізацыі "Газавік-Сіпакова", "Рассвет імя Арлоўскага",
"Агракамбінат "Зара", "Дабраволец" і іншыя.
12:56
Грамадства
Чаго хоча моладзь у Беларусі? Даныя анлайн-апытання
Як паказала апытанне, 85 працэнтаў маладых людзей з аптымізмам глядзяць у
будучыню. Абсалютная большасць адчуваюць сябе абароненымі.
12:40
Прэзідэнт
У чым унікальнасць Магілёўскай вобласці? Некалькі фактаў ад Лукашэнкі
"Мы па праву ганарымся гісторыяй нашага рэгіёна. Менавіта ў Магілёве ў
1888 годзе з'явіўся першы беларускі тэатр. Яго сцены памятаюць Шаляпіна,
Рахманінава. Першы беларускі алімпійскі медаль заваяваў у Мельбурне ў
1956 годзе ўраджэнец Магілёўшчыны малатабоец Міхаіл Крываносаў", -
прывёў некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.
12:35
Эканоміка
Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырасла на 6,2 працэнта
Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 4 працэнты, у апрацоўчай - на 6,3 працэнта.