Стужка навiн
09
.01.25
17:00
Эканоміка
Дзяржава гатова фінансава дапамагчы малому і сярэдняму бізнесу. Але ёсць умовы
Праекты, якія прайшлі адбор, змогуць разлічваць на такія віды
дзяржпадтрымкі, як пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай
аплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах
фінансавай арэнды).
16:44
Грамадства
Сергяенка: каля 300 мерапрыемстваў арганізавана ў рамках праекта "Моладзь для Беларусі!"
Праект "Моладзь для Беларусі!" створаны па ініцыятыве дэпутатаў Палаты
прадстаўнікоў і накіраваны на студэнтаў, у першую чаргу на лідараў
маладзёжных арганізацый і першакурснікаў.
16:12
Грамадства
ЦВК: па ўсёй краіне праходзяць трэнінгі для членаў участковых выбарчых камісій
На трэнінгах членам выбарчых камісій растлумачваюцца нормы выбарчага
заканадаўства і правільнасць выканання выбарчых працэдур, мадэлююцца
ўмовы работы ўчастковай выбарчай камісіі ў перыяд датэрміновага
галасавання і ў дзень выбараў.
15:43
Эканоміка
Беларусь рыхтуецца выпусціць доследна-прамысловую партыю электрамабіляў
У доследна-прамысловай партыі пяць аўто. Па выніках тэхніка-эканамічнай
ацэнкі стаіць задача ў 2025 годзе наладзіць серыйную вытворчасць. Яна
павінна быць акупнай.
15:39
Грамадства
Калінковіч: у Вярхоўны Суд не паступала скаргаў у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі
"Пакуль такіх скаргаў у час цяперашняй выбарчай кампаніі не паступала. На
наш погляд, гэта сведчыць аб дастатковай дакладнасці і зразумеласці
выбарчага заканадаўства, аб даволі высокім узроўні законнасці ўсіх
працэсаў у рамках выбарчай кампаніі", - сказаў Валерый Калінковіч.
15:02
Грамадства
Сергяенка - моладзі: сёння мы пішам новую, чарговую главу нашай гісторыі
"Мэта праекта "Моладзь для Беларусі!" - сустрэцца з вамі, маладымі
людзьмі, асвятліць цяперашнюю абстаноўку ў краіне і нашы дасягненні,
прывесці фактары, якія ўплываюць на стан нацыянальнай бяспекі", -
адзначыў Ігар Сергяенка.
14:34
Грамадства
Кампанія вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі прадоўжана
"Улічваючы спрыяльны эпідэміялагічны перыяд, сітуацыю ў краіне, а
таксама ўлічваючы тое, што ў сумежных дзяржавах нарастае захваральнасць
па грыпе (там актыўнасць ужо складае да 25 працэнтаў), рашэнне аб
прадаўжэнні перыяду вакцынацыі з'яўляецца абгрунтаваным", - сказала
Святлана Нячай.
14:34
Грамадства
Супраць каранавіруса ў Беларусі будуць прышчапляць новай вакцынай
Над прэпаратам праведзены неабходныя клінічныя даследаванні. Вакцына
паказала, з аднаго боку, сваю бяспеку для выкарыстання ў насельніцтва, з
другога - імунагеннасць, гэта значыць здольнасць выклікаць дастатковы
імунны адказ адносна каранавіруса.
14:02
У свеце
Пяскоў усумніўся, што Арменія можа быць адначасова членам ЕС і ЕАЭС
"Быць членамі дзвюх розных арганізацый, гіпатэтычна разважаючы, проста
немагчыма. Тут адна мытная прастора, тут адна зона свабоднага
перамяшчэння тавараў і паслуг, людзей і капіталу, там - іншыя нормы", -
выказаў меркаванне Пяскоў.
13:52
Грамадства
Дажджы і мокры снег прагназуюцца ў Беларусі на 10 студзеня
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У начны і ранішні час месцамі
могуць быць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог -
галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14
м/с, раніцай і ўдзень месцамі па захадзе 15-18 м/с.
13:45
Грамадства
Анфімаў: выбарчая кампанія ў Беларусі арганізавана на вельмі добрым узроўні
Місія наглядальнікаў ад СНД пачала работу на выбарах Прэзідэнта Беларусі
18 снежня. Гэта 13-я місія па назіранні за выбарамі і рэферэндумамі ў
Беларусі і 130-я - на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
13:44
Культура
Пластыка і артыстызм. На "Арт-парадзе ў Віцебску" праходзяць конкурсныя прагляды танцораў і вакалістаў
У ліку першых паказалі сябе прыхільнікі народнага танца. На сцэне
канкурсанты прадставілі калектыўныя і індывідуальныя нумары. Танцоры
прадэманстравалі багатую разнастайнасць танцаў народаў свету.
13:37
Грамадства
Анфімаў: на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўжо акрэдытавана 306 наглядальнікаў ад СНД
"У шматлікім складзе сфарміравана місія па лініі СНД. 306 чалавек ужо
акрэдытаваны. Рыса яшчэ не падведзена, - адзначыў Леанід Анфімаў. -
Місія сфарміравана з прадстаўнікоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, МПА
СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта
Саюзнай дзяржавы і Выканкама СНД".
12:43
Грамадства
Прагноз пацвярджаецца. Рост захваральнасці на ВРІ чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага
"Пацвярджаецца прагноз на рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі
на канец студзеня - люты. Гэта стандартная сітуацыя, да якой мы
вяртаемся ў пасляэпідэмічны перыяд", - сказала Святлана Нячай.
11:44
Эканоміка
Нацбанк удакладніў парадак вядзення касавых аперацый і работы з наяўнымі аператарамі паштовай сувязі
У прыватнасці, удакладнены парадак выдачы нацыянальным аператарам
паштовай сувязі ("Белпошта") наяўных грашовых сродкаў трымальнікам
банкаўскіх плацежных картак праз выкарыстоўваемую ім спецыяльную
камп'ютарную сістэму ў рамках заключаных з банкамі дагавораў, у тым ліку
дома ў сельскай мясцовасці.