Стужка навiн
03
.09.24
15:40
Эканоміка
В'етнам папоўніў спіс пакупнікоў беларускага сухога малака праз БУТБ
За жнівень у мэтах куплі сухога малака і іншай малочнай прадукцыі
беларускай вытворчасці на біржавую пляцоўку прыйшлі пакупнікі з сямі
новых краін. Частка з іх правяла ўжо свае першыя здзелкі па класічнай,
або "адраснай" схеме.
15:40
Палітыка
Качанава: Беларусь і Кітай дасягнулі найвышэйшага ўзроўню палітычнага дыялогу
У маі адбыўся афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са
старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у КНР. "Павінна сказаць,
што я ў захапленні ад Кітая, - адзначыла спікер. - Мы, парламентарыі,
будзем рабіць усё для таго, каб тыя дамоўленасці, якія ёсць паміж нашымі
кіраўнікамі дзяржаў, былі рэалізаваны, і рэалізаваны эфектыўна".
15:34
Грамадства
Больш за 115 тыс. шматдзетных сем'яў атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года
Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы
атрымалі 115 тыс. шматдзетных сем'яў на 233 тыс. дзяцей. Сума выплат са
сродкаў мясцовых бюджэтаў склала Br30,3 млн. Выплата матэрыяльнай
дапамогі прадаўжаецца.
15:29
Грамадства
Рэдкія фота, кнігі, стэнаграма. Выстаўка да Дня народнага адзінства адкрыецца ў Мінску
Цэнтральны экспанат выстаўкі - паэма Янкі Купалы "Безназоўнае", якая
стваралася 100 гадоў таму, у тыя дні 1924 года, калі адбылося першае
ўзбуйненне БССР. У экспазіцыі - рукапіс паэмы, дзесяць раздзелаў якой
аб'ядноўвае сімвалічны вобраз Беларусі, што прайшла няпросты шлях.
15:28
Спорт
Лях стаў лепшым іграком, на рахунку Забеліна самы прыгожы гол 20-га тура чэмпіянату Беларусі
У дамашнім паядынку з мазырскай "Славіяй" 25-гадовы абаронца брастаўчан
не толькі паспяхова выконваў абарончыя функцыі, але і актыўна
ўдзельнічаў у атакуючых дзеяннях сваёй каманды.
15:19
Грамадства
БЧ пачала перавозку цукровых буракоў новага ўраджаю
Беларуская чыгунка пачала пагрузку і перавозку цукровых буракоў новага
ўраджаю. Пагрузка будзе ажыццяўляцца на 28 станцыях, яе максімальныя
аб'ёмы запланаваны на кастрычнік - да 370 вагонаў за суткі, паведамілі
БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
14:49
Грамадства
Дзіцячы тэхнапарк і спецліцэй МУС заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве
Начальнік ліцэя адзначыў, што падпісанне мемарандума з'яўляецца значнай
падзеяй. Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка выказаў
упэўненасць, што супрацоўніцтва будзе плённым і пойдзе на карысць
развіцця краіны.
14:48
Грамадства
"З'явіліся больш гібкія і даходлівыя формы". Дэкан журфака пра спосабы камунікацыі грамадства з уладай
Аляксей Бяляеў падкрэсліў, што лектары прыязджаюць туды не толькі для
таго, каб выказаць свой пункт гледжання, але і атрымаць зваротную
сувязь.
14:38
Грамадства
Аўдонін аб акцыі "Беларусь адзіная": запыт аўдыторыі на разуменне гісторыі захоўваецца
Аналітык БІСД адзначыў, што ў гэтым годзе чакаецца яшчэ большы інтарэс
аўдыторыі, у першую чаргу моладзі. "Чакаем больш пытанняў моладзі да
лектараў, магчымасці адкрыта абмеркаваць не толькі ваенна-палітычную,
але і эканамічную і сацыяльную сітуацыю. А для нас, лектараў, будзе
магчымасць падзяліцца меркаваннямі, напрацоўкамі, даследаваннямі", -
падкрэсліў ён.
14:19
Грамадства
Гігін: тэматыкай акцыі "Беларусь адзіная" ў бягучым годзе стане мірнае развіццё нашай краіны
"Акцыя "Беларусь адзіная" праходзіць ужо не першы год. Упершыню мы
арганізавалі яе ў 2021 годзе. Тады толькі было заснавана свята Дзень
народнага адзінства, і было неабходна расставіць акцэнты ў той
грамадска-палітычнай абстаноўцы. І
14:16
Культура
"Скарбы Гродзеншчыны". Самабытны фестываль традыцыйнай культуры пройдзе ў Гродне
Прэзентацыя культурнай спадчыны, унесенай у Дзяржаўны спіс
гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, танцавальныя
майстар-класы, нацыянальная кухня - усё гэта чакае гасцей абласнога
фестывалю "Скарбы Гродзеншчыны", які пройдзе 7 верасня.
13:57
Спорт
Беларусам сталі вядомы сапернікі ў Суперфінале Еўралігі па пляжным футболе
У папярэдняй групе В беларусы сустрэнуцца з камандамі Малдовы, Швейцарыі
і Францыі. У квартэце А выступяць зборныя Італіі, Іспаніі, Германіі і
Эстоніі, у групе С згуляюць Партугалія, Польшча, Данія і Чэхія.
13:41
Эканоміка
Мінфін дадаткова размесціць на БВФБ валютныя дзяржаблігацыі
Спосаб размяшчэння - адкрыты продаж без правядзення аўкцыёну.
Намінальная вартасць адной валютнай аблігацыі - $1 тыс., аб'ём выпуску -
$50 млн.
13:31
Культура
Дні культуры Кыргызстана пройдуць у Беларусі
Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва,
уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў і падрыхтоўку да
падпісання двухбаковых дакументаў.